Сарвана буйная здзелка фальшываманетчыкаў
Мiжнародная злачынная група, якая займалася збытам фальшывай валюты, затрымана ў Маладзечне. Спецаперацыю, у ходзе якой былi затрыманы трое грамадзян Лiтвы i беларус, правялi супрацоўнiкi Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю i карупцыяй, Галоўнага ўпраўлення папярэдняга расследавання, спецпадраздзялення па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз» i спецпадраздзялення «Страла» МУС нашай краiны.
Беларускiм праваахоўнiкам стала вядома аб тым, што на тэрыторыi Мiнскай вобласцi адбудзецца рэалiзацыя буйной партыi падробленай замежнай валюты. Больш таго, аператыўнiкi падчас адпрацоўкi iнфармацыi высветлiлi, што прадметам здзелкi з’яўляюцца 86 фальшывых купюр вартасцю па 100 долараў кожная. Мiж iншым, было таксама ўстаноўлена i тое, што падробкамi, якiя яны планавалi купiць, зацiкавiлiся лiтоўцы, што займалiся раней пастаўкай у Беларусь легкавых аўтамабiляў. А вось рэалiзаваць фальшыўкi меў намер дырэктар адной са сталiчных фiрмаў па рамонту i сэрвiснаму абслугоўванню аўтамабiляў. Дзялкоў узялi ў момант пробнай здзелкi з доказамi вiны на чыгуначным вакзале: было канфiскавана 3 фальшывыя купюры. Крыху пазней у камеры захоўвання вакзала аператыўнiкi канфiскавалi яшчэ 83 падобныя банкноты. Паводле папярэдняй iнфармацыi, усе падробкi — высокай якасцi i ад сапраўдных купюр яны адрознiваюцца толькi таўшчынёй паперы. Усе затрыманыя змешчаны ў следчы iзалятар. Iгар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiжнародная злачынная група, якая займалася збытам фальшывай валюты, затрымана ў Маладзечне |
|