Павышаны артэрыяльны цiск фармiруе забыўчывасць
Кар. БЕЛТА
Згодна з вынiкамi даследавання, апублiкаванага часопiсам Neuropsychology, адсутнасць своечасовага належнага кантролю i лячэння павышанага артэрыяльнага цiску (АЦ) выклiкае парушэннi пазнавальных функцый.
Пад назiраннем знаходзiлася 357 мужчын з сярэднiм узростам 67 гадоў, чый артэрыяльны цiск быў стабiльным на працягу апошнiх трох гадоў. У iх не было прымет дэменцыi цi iншых сур’ёзных захворванняў. Даследуемых разбiлi на тры катэгорыi: асобы з нармальным АЦ, якi добра кантраляваўся прыёмам медыкаментаў, асобы з гiпертэнзiяй, якiя не атрымлiвалi лячэння, i пацыенты з некiруемай гiпертэнзiяй. Устаноўлена, што пацыенты з некiруемай гiпертэнзiяй вызначалiся iстотным аслабленнем памяцi i вербальнага кампанента iнтэлекту ў параўнаннi з iх аднагодкамi, якiя рэгулярна вымяралi i лячылi павышаны крывяны цiск. Цiкава, што псiхалагiчныя паказчыкi гiпертонiкаў, якiя падтрымлiвалi лiчбы АЦ на нармальным узроўнi i ў асоб без гiпертанii не адрознiвалiся. Такiм чынам, павышаны артэрыяльны цiск пагражае не толькi сэрцу i сасудам, але i iнтэлекту хворых.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Згодна з вынiкамi даследавання, апублiкаванага часопiсам Neuropsychology, адсутнасць своечасовага належнага кантролю i лячэння павышанага артэрыяльнаг |
|