«Калi ў шчасце не вельмi верыш...»
...Як прыходзяць добрыя навiны? Ну, вядома ж, па-рознаму.
— Я, — расказвае Ангелiна Адамаўна Зелянкевiч, — збiралася ў хаце прыбраць: занавескi здымаць палезла. Бачу — людзi да нас. Сын наперадзе... I бягом. Здранцвела ўся, кiнулася iм насустрач... «Божухна, — пытаю, — што зрабiлася?!» А яны ўсмiхаюцца i з парога: «Бутэлька ёсць? То скажам». «Не, — кручу галавою, — няма. Восень, столькi работы на дварэ... Так кажыце!». «Не... Так не скажам». «Раскруцiлi» мяне... Пытаюць: «Звязду» сённяшнюю бачыла? Вы ж суперпрыз выйгралi!» Паверыць не магла. Ну, падпiску, думаю, куды нi iшло. А каб каляровы «Вiцязь»... Што нi кажы, а дарэчы ён у гэтай сямейцы. I таму, што стары тэлевiзар апошнiм часам ламацца стаў, i таму, што за ўсё жыццё сцiплыя працаўнiкi-ветэраны нiколi нiчога не выйгравалi, i таму, што свята мелi — i тады, як навiну пра сябе прачыталi ў газеце, i тады, як доўгачаканы прыз даехаў-такi да Столiншчыны, у вёску Альшаны. А тут ужо высветлiлася... Зрэшты, аб гэтым — у наступным нумары «Звязды». У гэтым (i яшчэ раз) — не забудзьцеся падпiсацца, даслаць сваю картку на розыгрыш прызоў. Ангелiна Адамаўна чамусьцi лiчыць, што болей шанцаў у тых, хто ў шчасце не верыць.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...Як прыходзяць добрыя навiны? Ну, вядома ж, па-рознаму
|
|