Мультывiтамiнная лыжка варэнняIнфарм-укол Варэнне i джэмы, як i iншыя прысмакi, — даволi каларыйныя, аднак змяшчаюць мноства карысных рэчываў. Канешне, падчас тэрмiчнай апрацоўкi частка iх страчваецца, але нямала i застаецца. Гэта клятчатка, мiнеральныя рэчывы, арганiчныя кiслоты, дубiльныя рэчывы, фiтанцыды i iншае.Колькасць вiтамiнаў залежыць як ад самой ягады, так i ад працягласцi апрацоўкi. Напрыклад, чырвоныя, белыя i чорныя парэчкi, абляпiху i клубнiцы можна назапашваць практычна без цеплавой апрацоўкi. Добра захоўваюцца ягады, перацёртыя або ўзбiтыя з цукрам. Ягада застаецца свежай, i таму такiя загатоўкi неабходна трымаць у халадзiльнiку. Другi папулярны спосаб ашчадных загатовак — варэнне-пяцiмiнутка. Чорныя парэчкi — рэкардсмен па колькасцi карысных рэчываў. Лыжка такога варэння заменiць таблетку мультывiтамiнаў. У ёй змяшчаецца некалькi соцень карысных для нашага арганiзма рэчываў. Гэта не толькi вiтамiны, але i такiя мiкраэлементы, як кальцый, магнiй, жалеза, фосфар i г.д. Любяць яго ва ўсiм свеце. У даўнiну варэнне з сунiц было не толькi пачастункам, але i дзейсным лекавым сродкам ад бранхiту, туберкулёзу i анемii. Слiва багатая на цукры, пекцiны, вiтамiны В i С, карацiн, фiтанцыды i арганiчныя кiслоты. Прадукты з яе карысныя пры атэрасклерозе, падагры, рэўматызме, як слабiцельны i мачагонны сродак. Абрыкосавыя джэмы i варэнне рэкамендуюць пры захворваннях сардэчна-сасудзiстай сiстэмы, печанi, нырак, для рэгуляцыi работы страўнiкава-кiшачнага тракта. Гэта выдатная крынiца калiю, карацiну, вiтамiнаў С, Р i групы В. Варэнне з малiны здаўна выкарыстоўваецца як натуральны жарапанiжальны сродак падчас прастуды, з шыпшыны — спрыяльна ўплывае на сэрца i павышае iмунiтэт. Бруснiчнае варэнне карыснае падчас захворвання нырак, а чарнiчнае паляпшае зрок. АВЁС ЗДАРОЎЕ ПРЫНЁС Дыетолагi i касметолагi свету даўно прыйшлi да высновы: на сняданак няма нiчога лепшага за аўсянку. Аўсянка не толькi робiць скуру гладкай, а валасы — блiскучымi, але i нармалiзуе згусальнасць крывi, кантралюе засваенне тлушчу арганiзмам. Нездарма з яе ўдзелам гатуюць i шырокавядомую «салату прыгажосцi»: 2 сталовыя лыжкi аўсяных шматкоў залiваюць на ноч 2 сталовымi лыжкамi вады. Ранiцай дадаюць 2-3 сталовыя лыжкi малака, мёд, здробненыя арэхi, цёрты яблык або сухафрукты. Здробненае зерне аўсянкi ўздзейнiчае на наш кiшэчнiк як своеасаблiвы скраб, якi ачышчае яго сценкi ад «смецця». У аўсянцы ёсць калiй, магнiй, фосфар, хром, жалеза, марганец, ёд, фтор, вiтамiны А i Е, а таксама iншыя карысныя рэчывы, якiя спрыяльна адбiваюцца на рабоце лёгкiх i печанi. Авёс — лiдар сярод злакаў па колькасцi фосфалiпiдаў, якiя нармалiзуюць абмен рэчываў i ферментаў, дапамагаюць выводзiць шлакi з арганiзма. 100 грамаў аўсяных шматкоў пакрываюць тры сутачныя нормы вiтамiну В1, 50 працэнтаў сутачнай нормы вiтамiну В2. Цэльны авёс варта варыць не менш чым 20 хвiлiн, цэльныя аўсяныя шматкi — не менш чым 5—7 хвiлiн. У кашу можна дадаць амаль любую садавiну. Адвар з аўса паляпшае абмен рэчываў, эфектыўны пры цукровым дыябеце i высокай колькасцi халестэрыну ў крывi. Гэта выдатны жаўцягонны i мачагонны сродак. Дапамагае аднавiць сiлы падчас стомленасцi, санлiвасцi, раздражнення, падтрымае ў мiжсезонне. Добра дапамагаюць аўсяныя шматкi i падчас апёкаў. Заварыце расцёртыя шматкi, памажце iмi абпаленае месца, а потым апаласнiце халоднай вады, накладзiце ўвiльгатняльны крэм.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Варэнне i джэмы, як i iншыя прысмакi, — даволi каларыйныя, аднак змяшчаюць мноства карысных рэчываў
|
|