21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларускае традыцыйнае вяселле

25.08.2009 21:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Янка КРУК і Аксана КАТОВІЧ

НАРОДНАЯ ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ

На пачатку гэтага года мы пачалi «Энцыклапедыю беларускага вяселля», якой прадугледжвалi не толькi храналагiчнае апiсанне самога вясельнага абраду, але i падрабязнае тлумачэнне сiмволiкi ўсiх аб’ектаў, атрыбутаў, персанажаў, абрадавых дзеянняў, вусна-паэтычных твораў, рэгламентацый i прадпiсанняў, пажаданняў i перасцярог, якiя датычылiся кожнага этапа шматдзённага сямейна-радавога свята. Самым галоўным для нас бачылася не столькi апiсанне (хоць i гэта неабходна сённяшняму чытачу), колькi расшыфроўка сэнсу i зместу таго цi iншага рытуальнага дзеяння. Зразумела, што многае зараз патлумачыць надзвычай цяжка, але тое, што ўдаецца раскадзiраваць, дапамагае нашай моладзi (ды i яе бацькам) глыбей зразумець сутнасць таго абраду, якi застаўся нам ад нашых далёкiх продкаў i пераканаць сябе ў тым, што спадчыну трэба шанаваць i захоўваць. Але захоўваць не як музейны экспанат, а як бохан духмянага хлеба, якi штодзень трымаеш у руках i сiлкуешся яго жыццядайнай энергiяй. Калi хлеб патрэбны нам для падтрымання працаздольнасцi цела, то вяселлi, як i многiя iншыя абрады, даюць паратунак душы. З сённяшняга дня мы прадоўжым гаворку пра вясельную энцыклапедыю, спадзеючыся на тое, што яна дапаможа тым, хто рыхтуецца адзначыць сваё вяселле, пазбегнуць непрыемных памылак i непаразуменняў i ператварыць знамянальную падзею ў сапраўднае сямейна-радавое свята, якое застанецца ў душы i сэрцы на ўсё жыццё.

Падрыхтоўчы перыяд

Пасля таго, як два роды праз паэтапнае наблiжэнне цалкам дасягнулi ўзаемаразумення i прынялi рашэнне аб правядзеннi вясельнай урачыстасцi, пачынаўся, бадай што, самы актыўны i адказны перыяд менавiта перадшлюбнай падрыхтоўкi. Яна iшла па некалькiх важнейшых накiрунках. Кожны бок павiнен быў вырашаць фактычна адны i тыя ж пытаннi:

— фiнансава-эканамiчнае забеспячэнне ўрачыстасцi: падрыхтоўка прадуктаў (з улiкам магчымасцяў уласнага падворка i прысядзiбнай гаспадаркi), трэба было забiць кабана цi спецыяльна выгадаваных для гэтага цяля, качак, iндыкоў i г.д. Акрамя таго, трэба было накiравацца на кiрмаш (базар), каб штосьцi набыць, напрыклад, новае адзенне, боты, хусту i г.д.;

— вызначыцца з колькасцю запрошаных гасцей;

— вызначыць кола асноўных вясельных чыноў i iх непасрэдных выканаўцаў. Канешне ж, сюды ўваходзiлi блiжэйшыя сябры бацькоў i жанiха з нявестай. Трэба было ведаць, хто будзе шаферам i шаферкай (старшым дружкай, маршалкам), хто будзе выконваць ролю сватоў (па два сваты з кожнага боку);

— хто будзе апранаць i ўпрыгожваць нявесту, хто будзе яе выкупляць, у чыёй хаце ўсё гэта будзе адбывацца, хто будзе весцi «гандаль» з дружынай маладога;

— вызначыць кола жанчын-каравайнiц (у iх лiк уваходзiлi толькi замужнiя жанчыны), пры гэтым прынцып адбору i колькасны склад вар’iравалiся ў залежнасцi ад рэгiянальнай традыцыi. Напрыклад, у адным выпадку «старшай каравайнiцай» магла быць хросная мацi жанiха цi нявесты, у другiм — родная сястра мацi;

— неабходна было даведацца дакладныя iмёны самай блiжэйшай раднi жанiха i нявесты, каб улiчыць усiх iх для вызначэння колькасцi падарункаў, iх зместу, прыкладнага кошту;

— вызначыць кола блiжэйшых сваякоў i сяброў, якiя будуць суправаджаць маладых у час рэгiстрацыi ў ЗАГСе цi вянчання ў храме;

— канешне ж, адным з самых важных момантаў перадвясельнай падрыхтоўкi была падрыхтоўка годнага пасагу нявесты.

Гэта кола абавязкаў ускладалася перш за ўсё на плечы бацькоў жанiха i нявесты. Было аб чым паклапацiцца i маладым. Iм трэба было паразважаць аб падрыхтоўцы ўзаемных падарункаў, аб вясельных строях, аб набыццi заручальных пярсцёнкаў.

Усе гэтыя аспекты перадшлюбнай падрыхтоўкi застаюцца актуальнымi i ў дзень сённяшнi, хоць пры гэтым неабходна адзначыць, што расстаноўка акцэнтаў (г.зн. сацыяльных прыярытэтаў) пацярпела iстотныя змены. Калi раней вялiкая ўвага ўдзялялася сакральна-магiчным аспектам вясельнай урачыстасцi, то зараз на першы план выйшаў гульнявы аспект, знешнi антураж святкавання. Падобнае зрушванне акцэнтаў зусiм не выпадковае. Сёння вельмi рэдка побач з маладымi аказваюцца мудрыя прадстаўнiкi старэйшага пакалення, якiя ўсё ведаюць i могуць падказаць, дапамагчы цi раскрыць найбольш важныя таямнiцы будучага рытуальна-абрадавага дзеяння, каб перасцерагчы цi захаваць жанiха i нявесту ад непажаданага ўздзеяння некаторых гасцей. Разам з гэтым трэба было прасачыць за вялiкай колькасцю нюансаў у развiццi вясельнага абраду, у паводзiнах вялiкай колькасцi яго ўдзельнiкаў, ведаючы аб тым, што iх энергетычная накiраванасць, дакладнасць выканання, эмацыянальная насычанасць, духоўная ахова былi самым непасрэдным чынам «завязаны» на праграмаванне цi мадэлiраванне будучага сумеснага жыцця маладых.

У сувязi з тым, што менавiта гэтыя аспекты традыцыйнага вяселля менш за ўсё вядомыя нашым сучаснiкам, мы паспрабуем удзялiць iм самую пiльную ўвагу. Але пры гэтым неабходна ўлiчыць, што мы зыходзiм з багацейшага вопыту мiнулага, назапашанага шматлiкiмi пакаленнямi людзей. Кожны з нашых сучаснiкаў мае права па-свойму паставiцца да гэтага вопыту. Яго можна лiчыць музейным экспанатам — «рукамi не чапаць», можна паставiцца да яго як да стэрэатыпаў мiфалагiчнага мыслення — банальныя «забабоны», а можна паспрабаваць дакрануцца да яго як да жыватворнай крынiцы, якая натолiць прагу пазнання i аб’яднае з вашымi продкамi не толькi прозвiшчам цi радавой мянушкай, але i духоўна-энергетычным патэнцыялам.

Пярсцёнак — сiмвал замужжа

Адным з найбольш значных вясельных атрыбутаў з’яўляюцца заручальныя пярсцёнкi. На першы погляд, яны не такiя прыкметныя, як вэлюм нявесты цi вясельны каравай, аднак iх роля i значэнне ў жыццi маладых можа быць цалкам параўнальная з названымi вышэй аксесуарамi i атрыбутамi. Калi вэлюм — сiмвал галоўнай удзельнiцы ўрачыстасцi толькi на перыяд самога вяселля, то заручальныя пярсцёнкi стануць неад’емнай часткай пажыццёвых шлюбных узаемаадносiнаў. Заручальны пярсцёнак з цягам часу стаў своеасаблiвым дэкаратыўным увасабленнем жанатага цi замужняга чалавека. Разам з iншымi знешнiмi атрыбутамi пярсцёнак станавiўся складовай часткай сiмвалiчнага гiпертэксту, па якiм можна было пазнаць роднага чалавека. Сярод такiх абрадавых маркёраў былi дзве касы, заплеценыя «лялькай»; абавязковая наяўнасць фартуха, колькасць рысак на якiм паказвала колькасны склад сям’i; арнамент на адзеннi, у «тэксце» якога абавязкова быў якi-небудзь спецыфiчны радавы знак-пароль; «намiтка» — спецыяльны галаўны ўбор замужняй жанчыны. Сюды ж можна аднесцi некаторыя любiмыя словы ў лексiцы чалавека, па якiх лёгка можна было вызначыць сваяка. У сiстэму дэкаратыўных знакава-сiмвалiчных упрыгажэнняў уваходзiў i пярсцёнак. На працягу доўгага часу яго выкарыстання вакол яго склаўся цэлы цыкл уяўленняў, вераванняў, рэгламентацый, прадказанняў, прымет, якiя, несумненна, сведчаць аб таямнiчасцi яго паходжання i аб даволi складаным комплексе народных уяўленняў аб iм.

(Працяг будзе.)



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пачатку гэтага года мы пачалi «Энцыклапедыю беларускага вяселля», якой прадугледжвалi не толькi храналагiчнае апiсанне самога вясельнага абраду, ал
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика