Як палепшыць урадлiвасць
Павялiчыць слой гумусу на ўчастку можна з дапамогай кампостаў. Iх рыхтуюць з бацвiння, раслiнных рэшткаў, сухога лiсця, пiлавiння, попелу, фекалiй, торфу. Усё гэта павiнна добра перапрэць на працягу 2-3 гадоў.
Не трэба забываць пра севазварот — адна i тая ж культура вяртаецца на сваё месца толькi праз 4 гады. Неабходна своечасова ўносiць перапрэлы гной i кампост, выкарыстоўваць культуры, якiя абагачаюць глебу: боб, фасолю, гарох, сачавiцу, канюшыну, лубiн садовы. Раз у 4 гады трэба глыбока, на два штыкi лапаты, перакопваць зямлю. Трэба стварыць свой мiкраклiмат на ўчастку. Каб засцерагчы яго ад паўночных i ўсходнiх вятроў, саджайце кусты ў выглядзе агароджы. Неабходна старанна адбiраць насенны матэрыял любой культуры толькi ад здаровых экзэмпляраў, прытрымлiвацца правiлаў падрыхтоўкi насеннага матэрыялу.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Павялiчыць слой гумусу на ўчастку можна з дапамогай кампостаў. Iх рыхтуюць з бацвiння, раслiнных рэшткаў, сухога лiсця, пiлавiння, попелу, фекалiй, то |
|