21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Каб жыла газета i мова

25.08.2009 21:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Валянцiна ДОЎНАР, Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ

Рэпартаж з колаў

...Чым адрознiваецца звычайны рабочы дзень ад камандзiровачнага, вам казаць не трэба — многiм. Яшчэ i тым, прынамсi, што першы (сто да аднаго!) у памяцi не застанецца, зраўняецца з сотнямi акурат такiх жа. Другi — адназначна запомнiцца.

Чым блiжэй пад’язджалi да Столiна, тым больш уражвалi памеры цяплiц: ледзь не ля кожнай хаты (зрэшты, не... Там — дамы, а то i сапраўдныя хорамы) роўнымi радамi стаялi слупкi, гатовыя ў адзiн пагодны дзянёчак «апрануцца», укрыць пад плёнкай дзе пяць, а дзе i трыццаць сотак зямлi, вырасцiць першае зяленiва i тым самым прыспешыць вясну, якая ў сталiцы (ды i цi ў ёй адной?) пачынаецца менавiта з гэтага — з першых столiнска-пiнскiх агурочкаў, з паху зялёнай цыбулi. Як «лёгка» яны даюцца, расказваць, вiдаць, не трэба. Таму — яшчэ вёрст за сто да Столiна — хацелася, як кажуць, зняць капелюшы: пакланiцца мясцоваму люду. Прычым не толькi за руплiвасць. За тое, што не стаў ён чакаць нейкай мiласцi ад прыроды i начальства — жытку сваю будуе сам. I жыве, хай сваiм мазалём, але прыгожа.

I, дарэчы, гэтак жа прыгожа... выглядае! Справа ў тым, што перад камандзiроўкай мы, зразумела ж, цiкавiлiся, сямейкай, якая выйграла «Вiцязь», чакалi ўбачыць людзей пажылых. Але ж i Ангелiна Адамаўна, i Iлья Серафiмавiч Зелянкевiчы «дэманстравiлi» найперш не ўзрост, а самыя адметныя паляшуцкiя якасцi — шчырасць, прыветнасць, тонкi гумар i нават артыстызм... Прынамсi, пакуль гаспадар расказваў, як запаўняўся той памятны купончык, як нёс ён яго на пошту, як думаў, што справа гэта, канешне, марная, але ж новы тэлевiзар быў бы дарэчы, прысутныя ад душы насмяялiся.

З цiкавасцю слухалi i гаспадыню, былую настаўнiцу пачатковых класаў, бо «Звязду» яна не проста выпiсвае — уважлiва чытае, ведае i на iншае выданне мяняць не збiраецца. Найперш — з-за роднай беларускай мовы, з-за аператыўнасцi i блiзкасцi тэм.

— Чым газета карысная? — гаварыла Ангелiна Адамаўна. — Тым, што ўмее ў час падняць тое пытанне, якое якраз чалавеку i трэба. Чэкi? Калi ласка. Пенсii? Таксама... Па радыё неяк чую ледзь не каравул: надрукаваны, маўляў, новыя правiлы дарожнага руху, спяшайцеся купiць. Во, сама сабе думаю, а чаго ж гэта нам спяшацца, калi гэтыя правiлы ў нас дома даўно, «Звязда» друкавала. Мой, хоць не за абаранкам ужо, на пенсii, але ж паглядзеў.

Зрэшты, гэта — праблемы, пытаннi агульныя. Было ў сям’i прызёраў i прыватнае: Ангелiна Адамаўна мабiльнiк сабе купiла, прынесла дамоў i толькi тут агледзелася, што карыстацца iм не зможа — iнструкцыя на польскай мове. Шукала рады ў Столiне, у Гарадку, а дапамагла — «Звязда».

I, як потым высветлiлася, не толькi ёй. На пачатку 60-х, яшчэ да армii пачаў выпiсваць газету Мiхаiл Рыгоравiч Ярмолiч. Служыў у Грузii, атрымлiваў газету i там. «Iншыя, — кажа (пачуйце! — Аўт.), — сумавалi па дому, радзiме, а мая радзiма са мной была».

Прыемна, што шанцавала гэтаму падпiсчыку (з больш чым 50 гадовым стажам!) у нашай латарэi. Праўда, не так iстотна i даўно... Але ж адзiн раз ён майку выйграў, другi — тэлефонны апарат. Па пошце прызы прыходзiлi.

На радыёпрыёмнiк i падпiску пашчасцiла яшчэ аднаму даўняму падпiсчыку — Барысу Мiхайлавiчу Ляшкевiчу. А вось Пётр Рыгоравiч Кiрэчка казаў, што ў гэтыя гульнi не гуляў нiколi: дастаткова было таго, што з самага пачатку працоўнай дзейнасцi, з 1969 года, атрымлiваў добрую газету, якая дапамагала i ў яго педагагiчнай працы, i ў жыццi наогул.

Не змаглi прыехаць на сустрэчу iншыя нашы падпiсчыкi. Але ж нам прыемна было ўвачавiдкi ўбачыць, што «Звязда» i тут перадаецца ў спадчыну. Усё жыццё атрымлiваюць яе бацькi кандытара Марыi Фёдараўны Казак. Якая, стварыўшы сям’ю, стала выпiсваць газету сама; гадуе цяпер аж трох дачушак — таксама, хочацца верыць, нашых падпiсчыц.

Былi ў зале i «чужыя»: уважлiва слухалi расказы, вершы i байкi, удзельнiчалi ў вiктарыне, нешта выйгравалi i, магчыма, думалi, цi не падпiсацца i iм... А значыць, у Альшанах мы былi не дарэмна?! Больш за тое, ад’язджаць не хацелi: там бы пабыць яшчэ, завiтаць у мясцовую школу (паўтары тысячы вучняў!), пазнаёмiцца з людзьмi, вывучыць вопыт па вырошчванню тых жа агуркоў...

Час прыспешваў. Да таго ж карцела хоць на хвiлiнку зазiрнуць у сам Столiн, аддаць сумленна выйграныя шпалеры Нiне Каленiкаўне Тарасевiч...

Цямнела, калi пад’язджалi да вёскi Камень: баялiся заблудзiцца, баялiся затрымацца. Да таго ж дарога незнаёмая, лiчы, пустая, нi агеньчыка вакол, нi сялiбкi.... Але ж, дзякаваць Богу, дабралiся як планавалi. У Доме культуры нас чакалi ўжо, у тым лiку — паштавiкi, якiя тут жа маглi аформiць падпiску ўсiм жадаючым, прадаць калядныя паштоўкi, канверты i нават першую кнiжку з бiблiятэчкi «Звязды» — кнiжку з фiрменнай «Простаю моваю».

Чаргi за ёй, на жаль, не было. Ды i грэх на яе спадзявацца. А вось падпiсчыкi нашы прыйшлi. Першай, само сабой, Марыя Васiльеўна Быковiч — па свой тэлевiзар. Расказала, што працавала бухгалтарам, эканамiстам, загадчыцай фермы. Зараз — на пенсii. Але склаўшы рукi з мужам не сядзяць — гаспадарка вялiкая: конь свой, карова, сад...

Што датычыцца газеты, то яна ў гэту сямейку (адну на ўсю вёску Боркi!) iдзе больш за 20 гадоў, прыносiць яе вельмi харошы паштальён Галiна Мiкалаеўна Мiлюцiч, чытаецца ад першай лiтаркi да апошняй i звычайна — увечары, бо удзень на гэта часу няма. Таму i пра выйгрыш свой Марыя Васiльеўна пачула спачатку ад аптэкаркi (лекi хадзiла купляць), потым — пазванiла сястра.

— А ўвогуле, — расказвала чытачка, — газета вельмi патрэбная. Да мяне, цi паверыце, лiчы, уся вёска ходзiць: пытаецца, што пiшуць пра цэны, пра пенсii, пра надвор’е, пра чэкi i што з iмi будзе... Я ж iншыя газеты ўперад выпiсвала, а нiдзе столькi патрэбнага няма. Каб у «Звязды» яшчэ больш карэспандэнтаў было... У нас вось столькi вёсак вакол, столькi народу састарэлага, а бальнiцу на рамонт закрылi: восем месяцаў людзi мучацца. Цiск памераць i то няма дзе...

Бальнiца, як высветлiлася, хутка адкрываецца. Патрэбен рамонт Дому культуры. Жывая тут самадзейнасць (працуе 16 гурткоў, тры — толькi танцавальныя). Дарэчы, кiраўнiкi iх хораша «самавыдалi» нашу «Анталогiю беларускай песнi» i «Фотаслова» Яўгена Пясецкага, «Звязду» пастаянна выпiсвае мастацкi кiраўнiк Дома культуры Жанна Мухароўская, былая начальнiца аддзялення сувязi Ева Мiкалаеўна Кавалевiч, дырэктар мясцовай школы Мікалай Адамавіч Саневіч i iншыя прыгожыя шчырыя людзi, сапраўдныя беларусы. Паболей бы iх!

...У кожную з камандзiровак, само сабой, досыць цяжка выязджаць, бо трэба пакiнуць прывычныя справы, дом i сям’ю. Аднак ад’язджаць адтуль таксама... цяжка, бо не паспяваеш многае ўбачыць, нешта пачуць. Больш за тое, пара слоў, сказаных на развiтанне, часам каменем ляжаць на сэрцы. Прынамсi, адзiн з падпiсчыкаў зазначыў, што зямлю сваю пад чарнобыль i пырнiк месцамi мы ўжо аддалi. «То глядзiце ж хаця, беражыце мову, газету...»

Ледзь не паўдня перад гэтай камадзiроўкай «вызвоньвалi» перакiдныя настольныя календары на першай дзяржаўнай мове. Не «вызванiлi», не знайшлi iх ў продажы i таму (нам казалi), што летась iх выпусцiлi, а разышлiся дрэнна. Дык сёлета, сабе ва ўрон, выпускаць нiхто не стаў: рынак...

Вiдавочна, што ўплывае ён i на лёс беларускай газеты: «Звязда» будзе жыць тады, калi будзе патрэбнай, запатрабаванай... Вамi... Калi не...

Думаць пра гэта не хацелася. Нават тады, калi ўжо вельмi позняй ноччу вярталiся ў Мiнск.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...Чым адрознiваецца звычайны рабочы дзень ад камандзiровачнага, вам казаць не трэба — многiм. Яшчэ i тым, прынамсi, што першы (сто да аднаго!) у памя
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика