Нераўнадушныя людзi супраць падпольных «бутлегераў»
Сяргей РАСОЛЬКА
«Гарачы» тэлефон «Звязды» 287-17-41 Як ужо ведаюць многiя чытачы, у краiне па iнiцыятыве Мiнiстэрства ўнутраных спраў праводзiцца акцыя па выяўленню асоб, якiя вядуць падпольны гандаль спiртнымi напiткамi, месцаў размяшчэння мiнi-заводаў па вырабу i фактах вытворчасцi фальсiкаванай алкагольнай прадукцыi. Любы грамадзянiн на ўмовах ананiмнасцi можа паведамiць праваахоўным органам памянёную вышэй iнфармацыю. Як паказала практыка, акцыя насельнiцтвам была ўспрынята вельмi станоўча.Аднак на нашу «гарачую лiнiю» за апошнi час паступiла некалькi абураных зваротаў чытачоў. Маўляў, не можам звязацца з прадстаўнiкамi праваахоўных органаў па тых кантактных тэлефонах, якiя друкавалiся цi дэманстравалiся з экрана тэлевiзара раней. Апошняй, напрыклад, патэлефанавала жыхарка гарпасёлка Любча Наваградскага раёна. «У нашым прыгожым краi, у лесе за ракой Нёман гоняць самагонку. Мы нераўнадушныя людзi i падтрымлiваем акцыю мiлiцыi, якая заклiкае разам змагацца з гэтай навалай. Але спробы пазванiць што ў Мiнск, што ў вобласць па нумарах, якiя ў нас мелiся з тэлесюжэтаў, вынiкаў не далi». Забягаючы наперад, зазначым, што названыя чытачкай нумары аказалiся няправiльнымi — толькi i ўсяго. Паколькi памянёная акцыя працягваецца, мы вырашылi яшчэ раз надрукаваць нумары тэлефонаў «гарачых лiнiй», па якiх грамадзяне могуць паведамляць факты аб падпольным гандлi спiртным i месцах вырабу фальсiфiкаванай алкагольнай прадукцыi. УУС Брэсцкага аблвыканкама — 45-62-15, УУС Вiцебскага аблвыканкама — 21-08-63, УУС Гомельскага аблвыканкама — 45-55-90, УУС Гродзенскага аблвыканкама — 79-73-33, УУС Мiнскага аблвыканкама — 207-67-02, УУС Магiлёўскага аблвыканкама — 39-50-79, ГУУС Мiнгарвыканкама — 270-55-01, МУС Рэспублiкi Беларусь — 218-71-96.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як ужо ведаюць многiя чытачы, у краiне па iнiцыятыве Мiнiстэрства ўнутраных спраў праводзiцца акцыя па выяўленню асоб, якiя вядуць падпольны гандаль с
|
|