21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Патрыярх Міншчыны

25.08.2009 21:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

АСОБЫ




«Няхай кожны дрыжыць над сваiм...» — гэты артыкул быў надрукаваны чатыры гады таму («Звязда», 13.11.2001г.), i ў iм гаварылася пра Героя Сацыялiстычнай Працы Iосiфа Плаўскага i гаспадарку «Чырвоная зорка», якую ён узначальвае. I вось з’явiлася нагода зноў наведаць Клецкi раён. Справа ў тым, што 20 снежня I. Плаўскаму спаўняецца 70 гадоў, i на пасадзе кiраўнiка ён ужо 45 гадоў. Плаўскi на сёння адзiны на Мiншчыне Герой, якi кiруе сельскагаспадарчым прадпрыемствам.

Мяне на гэты раз цiкавiў больш сам Iосiф Плаўскi, а не яго гаспадарка, бо з надоямi там быццам бы ўсё нармальна (каля 7 тыс. лiтраў ад каровы).

«Замкнуты, асцярожны, але справядлiвы», — сказалi пра Плаўскага ў райвыканкаме. Гэта пацвердзiлi i рабочыя РУСП «Чырвоная зорка». Пры першай сустрэчы гаварыць з Плаўскiм было няпроста.

За 4 гады ў Янавiчах, цэнтральнай сядзiбе гаспадаркi, нiчога асаблiва не змянiлася, хоць падчас майго прыезду спiлоўвалi дрэвы i на слупах нацягвалi дрот — Янавiчы павiнны ператварыцца ў аграгарадок. Разгаварылiся нарэшце з кiраўнiком гаспадаркi.

— Iосiф Iосiфавiч, што вы «дрыжыце» 45 гадоў над калгасным i дзяржаўным дабром, то гэта зразумела, а акрамя вас хто-небудзь яшчэ за гэта перажывае?

— Безумоўна, перажываюць, калi не за дзяржаўнае, то за сваю зарплату, бо тут усё ўзаемазвязана. Якая работа — такi i заробак.

— I якi ён у лепшай гаспадарцы раёна?

— У мiнулым годзе сярэдняя зарплата была 234 тысячы, а сёлета — 302 тыс. рублёў.

— А што змянiлася за 4 гады ў вашай гаспадарцы? Вы нават шыльду не змянiлi за час рэарганiзацыi.

— Галоўнае, што за гэты перыяд вытворчасць сельгаспрадукцыi ў нас вырасла i гэта, бадай, самае важнае. Не ў шыльдах справа.

— Амаль паўстагоддзя на адной пасадзе — гэта што? Жыццё не склалася, цi тут нешта iншае?

— У 36 гадоў я атрымаў Героя, i скардзiцца на жыццё не выпадае, а на павышэнне не пайшоў, хоць i прапаноўвалi, бо палiчыў, што найперш трэба падняць гаспадарку на дастойны ўзровень.

— Гледзячы на вялiкую колькасць сцягоў, якiя атрымала гаспадарка за савецкiм часам, вам гэта ўдалося. Шкадуеце, што няма Саюза?

— Добрыя часiны былi... Развал СССР успрыняў цяжка, але я лiчу: як лёс складваецца — так i жыць трэба.

— Тады ўручалi сцягi, прэмii, iгралi туш, а сёння што?

— I сёння прэмiю атрымаць можна, вунь аўтамашыны ўручаюць. Але я хачу звярнуць увагу на адну акалiчнасць. Былы Саюз быў вялiкай i багатай краiнай, а якiмi былi нашы райцэнтры? I за прыкладам не будзем далёка хадзiць. Да сёлетнiх «Дажынак» Слуцк быў заняпалым гарадком, а цяпер набыў еўрапейскi выгляд. Так што многа ў нас добрага, бо што робiцца ў сельскай гаспадарцы на прасторах СНД, мы добра ведаем.

— А як у вас складвалiся адносiны з раённым начальствам i падначаленымi? Напэўна, ёсць ворагi i сябры?

— Я ўжо не магу ўспомнiць усiх кiраўнiкоў раёна — шмат iх было, але iншым разам перабiраю ў памяцi i скажу, што ўсе яны былi прыстойнымi людзьмi. У кожнага свой характар, але я ўсiм удзячны. Адносна падначаленых, то з людзьмi трэба абыходзiцца асцярожна. Меркаванне аб кiраўнiку зыходзiць найперш знiзу, i менавiта простыя людзi ствараюць яго iмiдж. А ў цэлым, калi чалавек памылiўся выпадкова, то iмкнуся яго падправiць, а калi нешта зрабiў наўмысна, то дараваць не магу.

Наконт ворагаў i сяброў — цяжка сказаць. За 45 гадоў, магчыма, некаму i наступiў на мазоль, а вось з сябрамi... Пакуль пры пасадзе, то ўсе быццам бы добра адносяцца. Тут успомнiлася адна бывалiца. Некалi брыгадзiр хадзiў па хатах i замаўляў, на якую работу чалавеку iсцi. Вось заходзiць ён ранiцай у адну хату, а яго там як лепшага госця сустракаюць, зазiрнуў у другую — чарку налiваюць, i ў трэцяй вiтаюць... Уся вёска любiць брыгадзiра, а потым застаўся без пасады — i стаў як усе. Аднойчы iдзе былы брыгадзiр па вёсцы i па звычцы павярнуў да адной хаты, але тут фiранка на акне хуценька зашморгнулася, i каля наступнай хаты тое ж самае, i далей... I толькi акно ў апошняй хаце незанавешанае. «Во, хоць тут добрыя людзi», — узрадаваўся мужык i да веснiчак, зайшоў на двор, узняў вочы, а ў акне — фiга... Адным словам, пакуль ты брыгадзiр, то сябры ў кожнай хаце... Ёсць, канешне, i сапраўдныя сябры.

— Iосiф Iосiфавiч, вы жыццё аддалi калгасна-саўгаснай сiстэме, а што набылi, акрамя турбот?

— Некалi мой бацька сказаў: «Юзiк, калi хочаш быць чалавекам, то жывi як людзi». Здаецца, мне гэта ўдалося. Я не iмкнуўся нажыць багацця i 8 гадоў з сям’ёй у чатыры душы пражыў у пакоi пры канторы. А iнакш немагчыма было — многiя жылля не мелi ў той час. Тут шкадавання няма. У мяне сям’я, ёсць i любiмая праўнучка Насця, якая з’явiлася на свет у мой дзень нараджэння. Я хацеў бы старасць сваю пражыць з сям’ёй, у акружэннi родных. А тое, што ўдалося зрабiць, — застанецца людзям, можа, хто ўспомнiць добрым словам...

Сымон СВIСТУНОВIЧ.

Клецкi раён.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Няхай кожны дрыжыць над сваiм...» — гэты артыкул быў надрукаваны чатыры гады таму («Звязда», 13.11.2001г.), i ў iм гаварылася пра Героя Сацыялiстычна
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика