«З крынiцы высахлай — ваду не пiць. Гукаю продкаў. Блiзкiх i далёкiх...»...Зусiм нядаўна мы адзначалi юбiлей Таiсы Мiкалаеўны, шчыра зычылi плёну ў творчасцi i сапраўднай паэзii ў жыццi. Хто ж мог уявiць тады, што 60-ы дзень нараджэння будзе апошнiм у жыццi паэткi? Таiса Бондар нарадзiлася 20 лютага 1945 года ў гарадскiм пасёлку Рудзенск Мiнскай вобласцi. Скончыла факультэт англiйскай мовы Мiнскага дзяржаўнага педагагiчнага iнстытута замежных моў (1967). Настаўнiчала ў горадзе Фалешты (Малдавiя), загадвала аддзелам выяўленчага мастацтва, архiтэктуры i вытворчай эстэтыкi штотыднёвiка «Лiтаратура i мастацтва», была намеснiкам галоўнага рэдактара часопiса «Беларусь», галоўным рэдактарам часопiса «Всемирная литература»... Аўтар паэтычных кнiг «Захапленне», «Акно ў восень», «...I голас набыла душа», «Святочны снег», «Чырвоны месяц года», «Спадчынны боль», «Адна», «Хачу назваць цябе каханым», «Час душы, мой час вячэрнi», «Рагнеда», кнiг прозы «Час, калi нас любiлi», «Паветраны замак на дваiх», «Спакуса», «Ахвяры», Павуцiнне» i iншых. У пачатку гэтага года, на светлае свята Нараджэння Хрыстова Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўручыў Таiсе Бондар прэмiю «За духоўнае адраджэнне» — за актыўную падзвiжнiцкую дзейнасць у гуманiтарнай галiне, накiраваную на развiццё прагрэсiўных мастацка-маральных традыцый, што садзейнiчаюць усталяванню духоўных каштоўнасцяў. У сваёй творчасцi Таiса Бондар нiбы перакiдвала масток памiж днём сённяшнiм i гiстарычным мiнулым народа, i сiвая даўнiна ўжо перажываецца-пераасэнсоўваецца наноў, дапамагае зразумець i калiзii цяперашняга жыцця... Таiса Бондар iмкнулася ўзвысiцца да разумення: што ёсць чалавек, яго пачуццi, узаемаадносiны з наваколлем... А «па жыццi» Таiса Мiкалаеўна заўсёды мела канкрэтна акрэсленую пазiцыю i нiколi не баялася яе адстойваць. Да яе з павагай ставiлiся i сябры, i апаненты. У адным з апошнiх нумароў часопiса «Полымя» змешчана вялiкая нiзка вершаў паэткi пад назвай «Наперадзе — слава Айчыны...». Многiя радкi сёння чытаюцца як... прадчуванне. Спомiны спрадвек не ваяры. Што iм баранiць? За што змагацца? Лёс, чым здолеў, тым i адарыў: Праца... зноў i зноў цяжкая праца... I не пад прымусам, як бубняць, I не за капейчыну — за веру, Што ўсiм разам выняньчыць, падняць Новы век, што шчасце — не хiмера. I, прызнацца, як чаго й шкада — Гэтай веры, векам растаптанай... Для каго — барыш, каму — бяда, Хто ў тым разбярэцца сёння сп’яну? Час iдзе. Дзяльба яго iдзе. Слова — Слова! — больш цаны не мае. Нi падзей не бачна, нi людзей — За рэкламаю чужога раю. Спомiны? Я не збiраю iх — Як нiколi не збiрала фота, — Не знайшоўшы сярод дзён былых Дум цi слоў, адкладзеных на потым. У адным з iнтэрв’ю «Звяздзе» яна назвала сябе чалавекам «адкрытых прынцыпаў». «Мне не аднойчы гаварылi: чалавеку цяжэй за ўсё вынесцi праўду. Можна лiчыць, што прага гаварыць праўду — мая хiба», — падкрэслiла Таiса Бондар. ...Слова «смерць» — такое недарэчнае ў дачыненнi да Таiсы Бондар — гэтай прыгожай моцнай жанчыны, якую мы ведалi i будзем помнiць... Таццяна ПАДАЛЯК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ранiцай у рэдакцыю прыйшла сумная вестка: пайшла з жыцця Таiса БОНДАР — вядомая беларуская паэтэса, пiсьменнiца i перакладчыца, дырэктар Рэдакцы
|
|