Кіраўнік дзяржавы сустрэўся з генеральным сакратаром ЕўрАзЭС
Прэзiдэнт Беларусi, старшыня Мiждзяржаўнага Савета ЕўрАзЭС Аляксандр Лукашэнка сустрэўся 20 снежня з генеральным сакратаром Еўразiйскага эканамiчнага супольнiцтва Рыгорам Рапотам.
Кiраўнiк беларускай дзяржавы заявiў, што Еўразiйскае эканамiчнае супольнiцтва павiнна стаць «эканамiчна магутнай арганiзацыяй». «Сёй-той лiчыць, што ЕўрАзЭС не iснуе. Мы павiнны даказаць адваротнае — што гэта жывая арганiзацыя i яна мае перспектывы. Трэба стварыць эканамiчна магутную арганiзацыю, дзейсную адзiную мытную прастору, i даказаць усiм, хто сумняваецца, што Еўразiйскае эканамiчнае супольнiцтва можа вырашаць многiя праблемы», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Прэзiдэнт Беларусi падкрэслiў, што ў другой палавiне студзеня 2006 года кiраўнiкi дзяржаў-членаў ЕўрАзЭС сустрэнуцца ў Санкт-Пецярбургу i абмяркуюць асноўныя пытаннi. Адно з важнейшых — прыняцце ў склад арганiзацыi новай дзяржавы — Узбекiстана. Беларускi лiдар лiчыць гэты фактар сiмвалiчным: «Крок Узбекiстана па ўступленню ў ЕўрАзЭС гаворыць пра многае, перш за ўсё пра тое, што спiсваць гэту арганiзацыю нi ў якiм разе нельга». Закранаючы пытаннi маючага адбыцца самiту ЕўрАзЭС, Аляксандр Лукашэнка адзначыў: «Перагружаць парадак дня нi ў якiм выпадку не трэба, каб не прымаць фармальна тыя або iншыя пытаннi. Але асноўныя напрамкi трэба ўнесцi». Генеральны сакратар Еўразiйскага эканамiчнага супольнiцтва згадзiўся з думкай беларускага лiдара адносна перспектыў развiцця арганiзацыi i пацвердзiў гатоўнасць умацоўваць яе пазiцыi. Як лiчыць Рыгор Рапота, адно з важнейшых пытанняў цяпер — уступленне ў склад ЕўрАзЭС Узбекiстана, у якога «ёсць поўнае разуменне тых задач, якiя стаяць перад Еўразiйскiм эканамiчным супольнiцтвам». Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi, старшыня Мiждзяржаўнага Савета ЕўрАзЭС Аляксандр Лукашэнка сустрэўся 20 снежня з генеральным сакратаром Еўразiйскага эканамiчнага
|
|