У Беларусi будуць створаны ўсе ўмовы для трэнiроўкi канадцаў да чэмпiянату свету па хакею
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка запрасiў нацыянальную каманду Канады па хакею правесцi вучэбна-трэнiровачны збор у Мiнску напярэдаднi чэмпiянату свету 2006 года, якi пройдзе ў Латвii. Гэта пытанне абмяркоўвалася 19 снежня на сустрэчы беларускага лiдара з галоўным трэнерам нацыянальнай каманды Канады па хакею з шайбай Маркам Хабшайдам.
«Ведаю, што вы цяпер падбiраеце дастойнае месца для сваiх хлопцаў напярэдаднi чэмпiянату свету па хакею ў Латвii для аклiматызацыi i падрыхтоўкi, i не супраць аддаць перавагу Беларусi. Калi гэта будзе так, то мы створым для вас усе ўмовы», — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да Марка Хабшайда. Гаворачы аб зацiкаўленасцi беларускага боку, прэзiдэнт адзначыў, што «мы хацелi б паглядзець, як вы рыхтуеце сваiх хакеiстаў да такiх буйных спаборнiцтваў». «Вы заўсёды былi адкрыты для беларускiх спецыялiстаў. Калi i ў гэты раз дазволiце нам крыху падвучыцца ў вас гульнi ў хакей, падрыхтоўцы спартсменаў, то мы будзем вам удзячны i кожны год будзем запрашаць вас да сябе не толькi згуляць у хакей, але i адпачыць», — дадаў Аляксандр Лукашэнка. Паводле слоў кiраўнiка дзяржавы, яму вельмi прыемна сустракацца з аднадумцамi, прадстаўнiкамi любiмага вiду спорту i, у прыватнасцi, адной з любiмых зборных каманд. «Гэта не проста данiна павагi. Мы пацвердзiлi гэта тым, што, калi ў нас былi цяжкасцi з трэнерскiм складам, мы звярнулiся да канадскiх спецыялiстаў з просьбай дапамагчы культываваць той хакей, у якi вы гуляеце ў Канадзе», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Прэзiдэнт пры гэтым выказаў цёплыя словы ў адрас Глена Хэнлана, галоўнага трэнера зборнай Беларусi па хакею. Кiраўнiк дзяржавы абмяняўся з Маркам Хабшайдам думкамi аб праведзеным у Мiнску маладзёжным чэмпiянаце свету, патэнцыяльных магчымасцях беларускай каманды. Паводле слоў Марка Хабшайда, у Беларусi хакей знаходзiцца на вельмi прыстойным узроўнi. «Для нас гонар тая акалiчнасць, што канадскi хакей карыстаецца вялiкай павагай у Беларусi. Мы ў сваю чаргу адкрытыя для мiжнароднага абмену вопытам, паколькi хацелi б пазнаёмiцца з дасягненнямi ў еўрапейскiм хакеi», — падкрэслiў ён. На праведзенай сустрэчы абмеркаваны таксама магчымасцi арганiзацыi ў рамках вучэбна-трэнiровачнага збору канадскiх хакеiстаў таварыскiх гульняў памiж нацыянальнымi камандамi Беларусi i Канады, курсаў павышэння квалiфiкацыi для беларускiх спецыялiстаў хакея, а таксама майстар-класа для юных хакеiстаў з Мiнска з удзелам вядучых iгракоў нацыянальнай каманды Канады. Як было адзначана, наша краiна разам з Украiнай мае шанц стаць месцам правядзення вучэбна-трэнiровачнага збору для канадскiх хакеiстаў напярэдаднi чэмпiянату свету па хакею 2006 года. Першапачаткова канадцам паступiлi прапановы ад 11 краiн. На сённяшнi дзень спiс скарацiўся да дзвюх дзяржаў — Беларусi i Украiны. Пасля заканчэння сустрэчы канадскiя спецыялiсты прысутнiчалi на трэнiроўцы каманды Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка запрасiў нацыянальную каманду Канады па хакею правесцi вучэбна-трэнiровачны збор у Мiнску напярэдаднi чэмпiянат
|
|