Твой прадстаўнiк у Савеце Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь трэцяга склiкання
МІНСКАЯ ВОБЛАСЦЬ
Барысаўскi, Бярэзiнскi, Крупскi i Чэрвеньскi раёны Дамашкевiч Мiкалай Фёдаравiч Член Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па сацыяльных пытаннях. Нарадзiўся ў 1949 годзе ў г.п. Жыткавiчы Гомельскай вобласцi. Скончыў Магiлёўскi машынабудаўнiчы iнстытут, Мiнскую вышэйшую партыйную школу. Старшыня Мiнскага абласнога выканаўчага камiтэта. Узнагароджаны ордэнам Айчыны III ступенi. г. Маладзечна, Маладзечанскi i Мядзельскi раёны Новiкаў Анатоль Мiкалаевiч Старшыня Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па сацыяльных пытаннях. Нарадзiўся ў 1941 годзе ў г. Бароўску Калужскай вобласцi. Скончыў Вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылiшча iмя Вярхоўнага Савета РСФСР, Ваенна-палiтычную акадэмiю iмя У.I. Ленiна, Акадэмiю грамадскiх навук пры ЦК КПСС. Старшыня рэспублiканскага Савета Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў. Узнагароджаны ордэнамi Чырвонай Зоркi, «За службу Радзiме ва Узброеных Сiлах СССР» III ступенi, Пашаны. г. Слуцк, Любанскi, Слуцкi i Старадарожскi раёны Блахiна Наталля Вiктараўна Намеснiк Старшынi Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па рэгiянальнай палiтыцы i мясцоваму самакiраванню. Нарадзiлася ў 1960 годзе ў в. Балотчыцы Слуцкага раёна Мiнскай вобласцi. Скончыла Беларускi дзяржаўны iнстытут народнай гаспадаркi. Дырэктар унiтарнага гарадскога прадпрыемства «Унiвермаг «Слуцк». г. Барысаў, г. Жодзiна, Лагойскi i Смалявiцкi раёны Марыеў Павел Лук’янавiч Член Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па эканомiцы, бюджэту i фiнансах. Нарадзiўся ў 1938 годзе ў в. Дулава Яраслаўскага раёна Яраслаўскай вобласцi. Скончыў Беларускi дзяржаўны полiтэхнiчны iнстытут. Генеральны дырэктар вытворчага аб’яднання «БелАЗ» — генеральны дырэктар рэспублiканскага унiтарнага вытворчага прадпрыемства «Беларускi аўтамабiльны завод», г. Жодзiна. Герой Беларусi, заслужаны работнiк прамысловасцi Рэспублiкi Беларусь, доктар тэхнiчных навук. г. Салiгорск, Капыльскi і Салiгорскi раёны Мiронава Валянцiна Iванаўна Намеснiк Старшынi Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па заканадаўству i дзяржаўнаму будаўнiцтву. Нарадзiлася ў 1953 годзе ў в. Грэбень Пухавiцкага раёна Мiнскай вобласцi. Скончыла Беларускi дзяржаўны iнстытут народнай гаспадаркi. Начальнiк упраўлення абласной службы занятасцi насельнiцтва Мiнскага аблвыканкама. Дзяржынскi, Пухавiцкi i Уздзенскi раёны Ралькевiч Ала Васiльеўна Член Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па мiжнародных справах i нацыянальнай бяспецы. Нарадзiлася ў 1950 годзе ў в. Слабада Пухавiцкага раёна Мiнскай вобласцi. Скончыла Мiнскi дзяржаўны педагагiчны iнстытут замежных моў. Дырэктар Мар’iнагорскай гiмназii Пухавiцкага раёна Мiнскай вобласцi. Узнагароджана ордэнам Пашаны. г. Заслаўе, Вiлейскi, Валожынскi i Мiнскi раёны Чуйко Рыгор Пятровiч Намеснiк Старшынi Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па рэгiянальнай палiтыцы i мясцоваму самакiраванню. Нарадзiўся ў 1959 годзе ў в. Iвашня Аршанскага раёна Вiцебскай вобласцi. Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмiю. Генеральны дырэктар Мiнскага раённага унiтарнага прадпрыемства «Агракамбiнат «Ждановiчы». Узнагароджаны ордэнам Пашаны. Клецкi, Нясвiжскi i Стаўбцоўскi раёны Хрусталёў Барыс Мiхайлавiч Намеснiк Старшынi Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па сацыяльных пытаннях. Нарадзiўся ў 1947 годзе ў г. Гомелi. Скончыў Беларускi дзяржаўны полiтэхнiчны iнстытут. Рэктар установы адукацыi «Беларускi нацыянальны тэхнiчны унiверсiтэт». Доктар тэхнiчных навук, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, заслужаны работнiк адукацыi Рэспублiкi Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
|
|