21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Рамонт, адзенне i фота на пашпарт просяць талачынцы ў раённых чыноўнiкаў

25.08.2009 21:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Хачу паскардзiцца

Толькi 47 працэнтаў зваротаў грамадзян у мясцовы выканкам на паверку аказваюцца абгрунтаванымi

- ЗЗ якiмi праблемамi прыходзяць талачынцы ў свой раённы выканаўчы камiтэт? У асноўным, як i ўсюды па краiне, iх нараканнi датычацца работы жыллёва-камунальных службаў. Жыллёвы фонд зношаны, таму перыядычна то там, то тут цякуць дахi i батарэi ў кватэрах. Многiх жыхароў непакоiць вялiкi памер платы за ацяпленне пры вiдавочным недагрэве вады. Мiнулым летам было шмат просьбаў дапамагчы спiлаваць дрэвы, якiя знаходзяцца ў аварыйным стане.

апошнiм узнiкаюць пэўныя складанасцi, — расказаў кiраўнiк спраў Талачынскага райвыканкама Вячаслаў Рашэтнiкаў. — Спецыялiзаваная брыгада ў нас адна на раён, таму не заўсёды ўдаецца зрабiць усё хутка. Аднак хлопцы абавязкова вызначаюць найбольш небяспечныя дрэвы i ўбiраюць iх у першую чаргу.

У адпаведнасцi з Законам «Аб зваротах грамадзян», усе скаргi талачынскiх жыхароў адпраўляюцца на рэагаванне на працягу 15 дзён з моманту iх паступлення, калi сiтуацыя патрабуе збору дадатковых даведак i матэрыялаў — на працягу 30 дзён.

Каб палегчыць талачынцам «хаджэнне па кабiнетах», у першы працоўны дзень кожнага тыдня ўсе начальнiкi — ад старшынi да загадчыкаў аддзелаў — знаходзяцца на сваiх месцах i даступныя для кантактавання. Таму, нават калi адразу скаржнiк не зусiм правiльна зарыентуецца ў сiтуацыi i накiруецца не ў той кабiнет, яго проста пераадрасуюць да патрэбнага спецыялiста, i сваё пытанне талачынец вырашыць за адзiн дзень. «У панядзелак чалавек можа прыйсцi ў выканкам i атрымаць любую iнфармацыю, любую даведку, бо ўсе службы знаходзяцца на сваiх месцах, — пацвердзiў Вячаслаў Мiкалаевiч. — Гэта куды больш граматная i слушная арганiзацыя работы, чым «разбiўка» дзён прыёму памiж рознымi спецыялiстамi, напрыклад, сёння прымае адзiн, заўтра другi, у сераду — трэцi i г.д.»

Натуральна, наплыў народу ў выканкаме па панядзелках вялiкi, i многiя з талачынцаў, мiнаючы прамежкавыя прыступкi, адразу iдуць на прыём да старшынi — Аляксандра Марэйкi, якi славiцца сваёй дэмакратычнасцю i ўменнем аператыўна вырашаць любое пытанне.

Раз у месяц (звычайна гэта прыпадае на трэцi чацвер) усе члены выканкама — згодна з загадзя ўстаноўленым графiкам — выязджаюць у сельскiя саветы (у раёне iх 8) i праводзяць прыём грамадзян на месцах. Папярэдне пра дзень выезду аб’яўляецца ў мясцовых газетах, каб усе жадаючыя ведалi, дзе i калi можна асабiста звярнуцца са сваёй заўвагай, прапановай цi скаргай да патрэбнага чыноўнiка. Падобныя выязныя сустрэчы адбываюцца i на буйных прадпрыемствах раёна.

Перыядычна ўзнiкаюць пытаннi, якiя сiламi мясцовых уладаў вырашыць немагчыма, напрыклад, пытаннi газiфiкацыi. «Наш раён у прынцыпе газiфiкаваны, — працягвае кiраўнiк спраў, — аднак у прыватным сектары частка дамоў — на прывазным газе, якi дастаўляюць у балонах. Гаспадарам хочацца правесцi газ у хаты, але не заўсёды гэта магчыма (газiфiкацыя — дзяржаўная праграма). Тым не менш, нешта ў азначаным накiрунку робiцца i на мясцовым узроўнi. Напрыклад, у пасёлку Усвiж-Бук мы ў гэтым годзе пабудавалi модульную газавую кацельню для ацяплення жылога сектара».

Паводле слоў кiраўнiка спраў Талачынскага райвыканкама, многiя з мясцовых жыхароў дасылаюць свае скаргi адразу на iмя першых асоб дзяржавы, «праз галаву» раённых i абласных чыноўнiкаў. Маўляў, так хутчэй вырашыцца iх пытанне. Насамрэч у большасцi выпадкаў гэтыя лiсты «спускаюцца» назад, раённым уладам, якiя i займаюцца, у рэшце рэшт, вырашэннем канкрэтных пытанняў на месцы.

Менш за палову ўсiх скаргаў, з якiмi талачынцы звяртаюцца ў выканкам (47 працэнтаў), з’яўляюцца абгрунтаванымi. Астатнiя 53 працэнты — нiчым не абумоўленыя i не падмацаваныя прэтэнзii i патрабаваннi, якiя толькi адымаюць працоўны час у мясцовых чыноўнiкаў. Ёсць у раёне свае «прафесiянальныя» скаржнiкi, якiх добра ведаюць ва ўсiх мясцовых дзяржструктурах. Адзiн такi «прафесiянал» атрымаў ва ўласнасць ад мацi хату i цяпер закiдвае выканкам лiстамi з заявамi адрамантаваць спадчынны будынак, пачысцiць комiн, заклеiць вокны, а заадно — выдаць яму, аўтару скаргаў, адзенне адпаведнага памеру, сфатаграфаваць яго на пашпарт i iнш. Пры гэтым сам чалавек i пальцам не варухне, каб нешта зрабiць па добраўпарадкаванню свайго жылля. Увесь час ён прысвячае напiсанню скаргаў.

— Кожны наведвальнiк, якi прыходзiць да нас са скаргай, лiчыць, што ён мае рацыю, — адзначыў Вячаслаў Рэшэтнiкаў. — Наша задача — аб’ектыўна ацанiць яго праблему i, калi яна мае пад сабой рэальныя падставы, дапамагчы чалавеку яе вырашыць, калi ж яна неабгрунтаваная — даступна растлумачыць гэта скаржнiку.

Як сведчыць статыстыка, за 9 месяцаў гэтага года колькасць зваротаў талачынцаў у абласныя дзяржструктуры паменшылася i склала 83 працэнты ад ўзроўню аналагiчнага перыяду мiнулага года. Валерый Мiкалаевiч тлумачыць гэта тым, што лепш сталi працаваць раённыя арганiзацыi, больш пытанняў цяпер магчыма вырашаць на месцы, уласнымi сiламi.

Iнга МIНДАЛЁВА.

Талочын—Мiнск.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Толькi 47 працэнтаў зваротаў грамадзян у мясцовы выканкам на паверку аказваюцца абгрунтаванымi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика