21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Алег Кузняцоў, старшыня Мiнскага абласнога Савета дэпутатаў: «Народны выбраннiк не можа быць абыяка

25.08.2009 21:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкалай ЛIТВIНАЎ

Улада ў асобах

Зараз на Мiншчыне 307 сельскiх, 18 пасялковых, 22 раённых i 4 гарадскiя саветы. Агульная колькасць дэпутатаў розных узроўняў — больш чым 5 тысяч чалавек. Наколькi эфектыўна працуе сiстэма, якiя напрамкi зараз з’яўляюцца прыярытэтнымi, што рэальна ўдалося зрабiць апошнiм часам? Аб гэтым — размова са старшынёй Мiнскага абласнога Савета дэпутатаў Алегам Кузняцовым.

— Алег Аляксандравiч, напрыканцы года традыцыйна падводзяцца вынiкi працы i намячаюцца шляхi развiцця на перспектыву. Пра якiя набыткi можна ўзгадаць?

— Набыткi якаснага плана. Спачатку, адразу пасля выбрання, дэпутаты праяўлялi значную актыўнасць — iх цiкавiлi ўсе надзённыя пытаннi жыцця адпаведнага рэгiёна. Тады вопыту ў многiх проста не хапала. Па меры яго набыцця, а таксама ў вынiку работы, што была праведзена па вучобе дэпутатаў, знешняя актыўнасць быццам бы зменшылася. Але гэта толькi на першы погляд. З’явiлася галоўнае — канкрэтнае, грунтоўнае веданне стану спраў у выбарчых акругах. Дэпутаты пачалi на сваiм узроўнi вырашаць большую частку тых праблем, якiя ўзнiкалi ў насельнiцтва. Такiм чынам, у рабоце народных выбраннiкаў з’явiлася якасць. Гэта надзвычай важны момант.

Аднак мы заўважылi i iншае: тыя дэпутаты, што iшлi на выбары ў актыўнай канкурэнтнай барацьбе, засталiся iнiцыятыўнымi i надалей, а там, дзе канкурэнтная барацьба была нязначнай, дэпутаты быццам бы «заспакоiлiся». Трывожная тэндэнцыя, хiба не так? Неабходна было актывiзаваць дзейнасць народных выбраннiкаў. На працягу мiнулага месяца на Мiншчыне прайшлi нарады з дэпутатамi сельскiх i пасялковых Саветаў. На гэтыя сустрэчы, як правiла, збiралася 40—50 чалавек — увесь мясцовы актыў, таксама ў iх абавязкова ўдзельнiчалi кiраўнiцтва выканаўчага камiтэта, Савета, iншыя адказныя асобы. Адбылася вельмi сур’ёзная размова, была дадзена вычарпальная ацэнка стану спраў у адпаведным рэгiёне i намечаны перспектывы далейшага развiцця.

Было зроблена галоўнае — удалося «разварушыць» дэпутацкi корпус нiзавога ўзроўню. Такi пазiтыў неабходна замацаваць. I зрабiць гэта магчыма праз належнае развiццё формаў грамадскага самакiравання. Толькi такiм чынам магчыма дайсцi да кожнага жыхара, дапамагчы яму разабрацца з тымi цi iншымi пытаннямi.

— А якiя сярод гэтых праблем патрабуюць найбольшай увагi?

— Усе пытаннi важныя, i мы не падзяляем iх на «асноўныя» i на «дробныя» — тыя, што можна вырашыць «пасля». Для канкрэтнага жыхара яго праблема заўсёды застаецца прыярытэтнай — важна захаваць раўнавагу памiж прыватнымi i агульнымi iнтарэсамi. Узяць, да прыкладу, вясковыя грамадскiя лазнi. У постсавецкiя часы вялiкая iх колькасць была разбурана i закiнута, у вынiку чаго ў многiх населеных пунктах зараз склалася даволi вострая сiтуацыя. Апошнiм часам з улiкам патрэб насельнiцтва лазнi даволi актыўна аднаўляюцца, а там, дзе зрабiць гэта немагчыма, будуюцца новыя.

Надзвычай актуальнае пытанне — гандлёвае абслугоўванне. У адпаведнасцi з сацыяльнымi стандартамi ў крамах павiнен забяспечвацца пэўны мiнiмум асартыменту, каб у наяўнасцi былi 3-4 найменнi кожнага тавару. Тады ў спажыўца будзе магчымасць выбару. На жаль, з-за грувасткасцi, недастатковай актыўнасцi гандлёвых арганiзацый на вёсцы не заўсёды забяспечваецца дастатковы асартымент прадукцыi, у першую чаргу, канешне, харчовых. Вясковы сэрвiс павiнен быць значна ўдасканалены.

— Алег Аляксандравiч, а якiм чынам магчыма гэта зрабiць?

— Ствараць неабходныя ўмовы для вяскоўцаў перш за ўсё плануецца праз аграгарадкi. Менавiта на гэтым накiрунку зараз засяроджаны ўсе намаганнi. Вельмi правiльная палiтыка, якая iдзе ад рэальнага жыцця. У сельскай мясцовасцi адбываецца рэзкае старэнне насельнiцтва, iдзе значны адток моладзi. Гэтыя трывожныя тэндэнцыi неабходна тэрмiнова пераадолець, зрабiць вёску прывабнай. Людзi жадаюць жыць у сучасных умовах, значыць, варта iх пры непасрэдным удзеле жыхароў i стварыць. Аднак адразу абуладкаваць усе населеныя пункты проста немагчыма, таму абноўленыя аграгарадкi стануць цэнтрам усёй акругi. Умовы, якiя тут ствараюцца, павiнны адпавядаць патрабаванням раённага цэнтра.

— На Мiншчыне немалая колькасць невялiкiх вёсак, дзе жывуць у асноўным састарэлыя людзi. Цi не застануцца яны сам-насам са сваiмi праблемамi?

— Нi ў якiм разе гэтыя людзi не застануцца забытымi. У аграгарадках для таго i ствараюцца сучасныя ўмовы i належны сэрвiс, каб абслугоўвалiся i навакольныя вёскi, у тым лiку i маланаселеныя. Практычна вырашана пытанне з iх тэлефанiзацыяй. Некалькi гадоў таму гэта была даволi складаная праблема. А сёння лiтаральна ўсе малыя населеныя пункты «на сувязi». Адкрываюцца i новыя транспартныя маршруты. Прыходзiцца iсцi на пэўныя выдаткi, каб стварыць людзям умовы. Наладжана патрэбнае гандлёвае абслугоўванне жыхароў невялiкiх вёсак.

— Зараз адбываецца так званая рацыяналiзацыя сеткi медыцынскiх устаноў. Адпаведна, у вёсках закрываюцца ФАПы. Цi не пагаршаецца медыцынскае абслугоўванне?

— Сапраўды, апошнiм часам намецiлася тэндэнцыя скарачэння сеткi медыцынскiх устаноў. У шэрагу невялiкiх вёсак былi закрыты фельчарска-акушэрскiя пункты. Жыхары гэтых населеных пунктаў адразу былi прыпiсаны да адпаведных участковых бальнiц цi ўрачэбных амбулаторый. Тут медыцынскае абслугоўванне аказваецца ўжо на больш якасным узроўнi, i людзi гэта ацанiлi. Аднак адразу ўзнiкла iншая праблема: як старым туды дабрацца? Яна вырашаецца — удасканальваецца дарожная сетка i, як я ўжо казаў, адкрываюцца новыя транспартныя маршруты. Нараканняў на пагаршэнне медыцынскага абслугоўвання няма. Ствараецца новая сiстэма аховы здароўя на вёсцы, яна набiрае абароты.

Таксама як i з рацыяналiзацыяй сеткi ўстаноў адукацыi. Школы сапраўды закрываюцца, аднак адразу арганiзуецца падвоз дзяцей. Такiм чынам i вырашаецца праблема. Зразумела, што ўсе тыя пытаннi, якiя мы акрэслiлi, заўсёды знаходзяцца пад пiльным кантролем, у тым лiку i Саветаў.

— Адно з надзённых пытанняў — добраўпарадкаванне, навядзенне парадку на зямлi. Якi ўдзел бяруць Саветы ў яго вырашэннi?

— Добраўпарадкаванню на працягу апошнiх 7 гадоў на Мiшчыне ўдзяляецца першачарговая ўвага. Створана дзейсная сiстэма i гэтая сiстэма эфектыўна працуе.

Наведзены належны парадак на жывёлагадоўчых аб’ектах — значна палепшыўся iх знешнi выгляд, тут зроблены добрыя дарогi. Гной павывозiлi на палеткi, а адпаведныя землi пусцiлi ў севазварот. Карацей кажучы, на ўсiх сельскагаспадарчых участках наведзены парадак. Цяпер наваколле не зарастае пустазеллем (як было раней). Гэта сведчанне культуры вытворчасцi, культуры жыцця.

Вельмi надзённая праблема — пакiнутыя дамы. Вырашаць яе было зусiм няпроста. Крыху палепшыла сiтуацыю тое, што была спрошчана сiстэма продажу дамоў на вёсцы. Гэты працэс пайшоў значна хутчэй. Аднак знос пакiнутых дамоў (якiя шмат дзе ўяўляюць сабой проста руiны) па-ранейшаму праблематычны. Праўда, мы пачалi дзейнiчаць больш смела i рашуча: ацэньваем зношаны будынак (складаем адпаведны акт, якi пасля знаходзiцца ў старшынi сельсавета) i зносiм яго.

— Алег Аляксандравiч, на вёсцы зараз ствараюцца камунгасы. Наколькi актыўна гэта адбываецца на Мiншчыне?

— Ва ўсiх раёнах вобласцi створаны адпаведныя камунальныя унiтарныя прадпрыемствы (КУПы). Першымi такую сiстэму пачалi адпрацоўваць у Мiнскiм раёне. Зараз гэтая работа разгортваецца, але працэс пэўным чынам стрымлiвае недахват неабходнай тэхнiкi. Патрэбна, каб КУП аказваў вяскоўцам увесь комплекс паслуг. Для гэтага неабходна мець поўны набор тэхнiкi: 2 трактары, камбайн невялiкай магутнасцi, касiлкi, плугi, бульбакапалкi, iншыя прыстасаваннi. Зараз пастаўлена задача, каб у наступным годзе ў кожным раённым бюджэце былi прадугледжаны сродкi для закупкi тэхнiкi для КУПаў — як мiнiмум 10—15 мiльёнаў рублёў трэба выдзелiць. Акрамя таго, плануецца, што для гэтых прадпрыемстваў налета сельскагаспадарчая тэхнiка будзе пастаўляцца па лiзiнгу. Такiм чынам будзе створана належная база, што дазволiць палепшыць абслугоўванне вяскоўцаў.

— Алег Аляксандравiч, на ваш погляд, якая роля адводзiцца сёння мясцовым Саветам? Прыходзiцца часам чуць меркаваннi наконт таго, што яны ледзь цi не вычарпалi сябе?..

— Гэта звяно першаснага ўзроўню ўлады. Яго прадстаўнiкi ведаюць патрэбы людзей сваёй акругi, што надзвычай важна. Не заўсёды магчыма дайсцi да кожнай вёскi, а дэпутат разам са старастам цi старэйшынам (яны працуюць ва ўсiх населеных пунктах Мiншчыны) гэтым непасрэдна i займаюцца. На вёсцы павiнен быць прадстаўнiк улады. Можна, канешне, разбурыць адпаведную сiстэму, як гэта зрабiлi, напрыклад, у той жа Расii. Але што ў вынiку атрымаецца? Да нас за вопытам прыязджалi дэлегацыi з Разанскай i Ульянаўскай абласцей. Яны маюць намер аднавiць iнстытут дэпутатаў на вёсцы. Расiяне прыйшлi да высновы, што грамадскае самакiраванне трэба развiваць. Яго аснову складаюць выбраныя людзi. Вось, напэўна, i адказ на пытанне наконт ролi i месца саветаў. Як еўрапейская краiна мы актыўна крочым па шляху развiцця грамадскага самакiравання. Сёння дэпутат у стане многае зрабiць, яму вызначаны самыя шырокiя паўнамоцтвы. Важна iмi граматна скарыстацца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зараз на Мiншчыне 307 сельскiх, 18 пасялковых, 22 раённых i 4 гарадскiя саветы. Агульная колькасць дэпутатаў розных узроўняў — больш чым 5 тысяч чалав
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика