21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Няхай ранiца стане бадзёрай

25.08.2009 21:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Многiм з нас знаёмыя непрыемныя адчуваннi падчас ранiшняга прачынання. Гэта цяжар i кружэнне ў галаве, дрэнны настрой, адсутнасць апетыту. Iгнараваць такiя сiмптомы бессэнсоўна, лепш за ўсё навучыцца прыстасоўвацца да iх. Вось якiя парады даюць з гэтай мэтай спецыялiсты.

Перапад артэрыяльнага цiску. Гэта здараецца тады, калi вы ўскокваеце па званку будзiльнiка быццам на пажар. Галава кружыцца, у вачах цямнее, у полi зроку мiльгацяць мушкi, па целе поўзаюць мурашкi. Усё гэта хваравiтае параджэнне мозга, якому не хапае кiслароду. Калi вы хутка ўстаяце з ложка, кроў адлiвае ад галавы i верхняй паловы тулава, артэрыяльны цiск падае — гэта так званая артастатычная гiпатэнзiя.

Таму, прачнуўшыся, не спяшайцеся ўставаць, хоць бы пяць мiнут паляжыце, пацягнiцеся ўсiм целам, папазяхайце. Гэта дапаможа актывiзаваць мазгавы кровазварот. Каб галава не закружылася, не рабiце рэзкiх рухаў, устаючы з ложка. Спачатку сядзьце, потым звесьце ногi i плаўна падымiцеся. Нiчога, што пад’ём зацягнуўся. Сэрцу i сасудам патрабуецца час, каб прыстасавацца да работы ў вертыкальным становiшчы.

Панiжаная тэмпература цела. Ранiцай яна ў сярэднiм на 0,6 градуса нiжэй, чым вечарам. Нiзкая тэмпература — знак, што арганiзм яшчэ не прачнуўся. Абмен рэчываў замаруджаны, ахоўныя сiлы адпачываюць, унутраныя органы працуюць напаўсiлы, страўнiкавы сок не выдзяляецца.

У гэтым выпадку станьце пад гарачы душ, а калi добра прагрэецеся, зрабiце ваду настолькi прахалоднай, наколькi вы ў стане вытрымаць. Гэта дапаможа ўзбадзёрыцца i разбудзiць сонны арганiзм.

Павышаны ўзровень цукру ў крывi. У гэты час колькасць глюкозы ў крывi вышэй за ўсё. Калi кроў насычаная цукрам, есцi не хочацца, i вы адмаўляецеся ад сняданку цi перакусваеце на скорую руку. Шклянка соку з тостам, слоiчак абястлушчанага ёгурту цi шматкi з малаком — вось i ўся ежа. Аднак праз гадзiну-паўтары ўзровень глюкозы пачынае знiжацца, абуджаючы воўчы апетыт, а да абедзеннага перапынку яшчэ вельмi далёка. Каб не пакутаваць ад голаду на рабоце, снедайце сытна.

Аднак майце на ўвазе: нiякiх каш i ласункаў на сняданак — у iх шмат вугляводаў, якiя арганiзм пераўтварае ў глюкозу, а яе i так хапае ў ранiшнiя гадзiны. Тлушчы — вось у чым зараз сапраўды мае патрэбу ваш арганiзм. Яны лепш за ўсё засвойваюцца ў пачатку дня, паколькi ў гэты час лiпаза (фермент, якi iх расшчапляе) знаходзiцца на пiку актыўнасцi. Згараючы, тлушчы забяспечваюць арганiзм бiялагiчным палiвам да самага абеду. Iдэальны сняданак — бутэрброд з маслам, 2-3 лустачкi сыру, 5-6 арэхаў, смятанкавы ёгурт, тварог, блiнчыкi цi аладкi са смятанай, свежазавараная гарбата.

Дэфiцыт эндарфiнаў у кары мозга. Ад гэтых аптымiзуючых рэчываў залежыць эмацыянальны тонус. Вечарам iх шмат, i вы глядзiце ў будучыню з аптымiзмам. Да ранiцы ўзровень эндарфiнаў падае, i настрой зводзiцца да нуля.

Вам дапаможа кубачак кавы з некалькiмi кавалачкамi шакаладу. Кафеiн i шакалад павялiчваюць выпрацоўку эндарфiнаў, якiя прыносяць адчуванне шчасця i заспакаення. Дарэчы, адна з самых частых прычын, што выводзяць нас з раўнавагi ранiцай — спешка. Перавядзiце сiгнальную стрэлку будзiльнiка на 15—20 мiнут наперад — i праблема вырашыцца сама сабой.

Застойныя з’явы. У гадзiны сну кроў прылiвае да галавы, а яе вадкая частка прасочваецца ў тканкi. Вынiк — цяжкая галава з-за павышэння ўнутрычарапнога цiску, боль у вачах з-за росту цiску ўнутры вачэй, закладзенасць носа, непрыгожыя мяшкi пад вачамi.

Таму за 1,5—2 гадзiны да сну не ўжывайце гарбату, сокi, iншыя напоi. Ноччу ныркi адпачываюць, а выпiтая вадкасць пераходзiць у падскурную клятчатку твару i цела, яблыкi вачэй i пад абалонкi галаўнога мозга. Выкарыстоўвайце высокiя падушкi i адмоўцеся ад дзiцячай звычкi спаць на жываце, iнакш ранiцай будзеце пакутаваць ад галаўнога болю. Калi ж ацёкаў не давялося пазбегнуць, выпiце каву, кефiр, яблычны сок, морс з бруснiц — яны валодаюць лёгкiм мачагонным эфектам i выводзяць лiшнюю ваду з тканак.

Падрыхтавала Вольга ШАЎКО.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Многiм з нас знаёмыя непрыемныя адчуваннi падчас ранiшняга прачынання. Гэта цяжар i кружэнне ў галаве, дрэнны настрой, адсутнасць апетыту
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика