21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дастойная старасць — i сабе, i родным радасць

25.08.2009 21:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iнга МIНДАЛЁВА

У Мiнскай вобласцi сёння пражывае больш як 5 тысяч доўгажыхароў (людзей ва ўзросце ад 90 гадоў i больш). З iх 140 чалавек ужо перасягнулi 100-гадовы рубеж, 35 — сёлета адзначылi свой соты дзень нараджэння. Самай старай жыхаркай вобласцi лiчыцца пенсiянерка з Вiлейскага раёна Эмiлiя Лявошка (1894 года нараджэння), самым старым жыхаром (i вобласцi, i краiны ў цэлым) — маладзечанец Мiхаiл Валадкевiч (1897 года нараджэння).

1.

Увогуле Маладзечна можа пахвалiцца 11 сваiмi доўгажыхарамi, якiм споўнiлася 100 гадоў. З iх 9 чалавек ужо «размянялi» другую сотню. Дзве бабулькi — Аляксандра Нiкiфарава i Алена Капцюг — сталi стогадовымi жыхаркамi сёлета. Сярод мясцовых доўгажыхароў толькi Нарберта Тышкевiч жыве адна i шмат гадоў знаходзiцца на надомным абслугоўваннi, усе астатнiя — з дзецьмi цi ўнукамi. «Яшчэ ў 2003 годзе людзей ва ўзросце 100 гадоў i больш у горадзе было ўсяго шасцёра, — тлумачыла загадчыца аддзялення тэрмiновага сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва гарадскога Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання Часлава Жук. — За мiнулыя гады асноўны прырост доўгажыхароў адбываўся з-за «натуральнага прытоку» — дзецi забiралi сваiх састарэлых бацькоў з вёсак да сябе ў горад. Як правiла, у такiм сталым узросце людзi звычайна спагадлiвыя, неканфлiктныя, памяркоўныя, асобых прэтэнзiй цi пажаданняў сацыяльным службам не выказваюць. Адзiнае, на што яны звычайна наракаюць, дык гэта на сваю старэчую знясiленасць i на хваробы. Аднак для iх вельмi каштоўнымi з’яўляюцца ўвага, кантактаванне з людзьмi. Вы б бачылi, як яны радуюцца, калi мы прыходзiм павiншаваць iх з днём нараджэння, з Днём састарэлых. Яны i песню праспяваюць, i да лiфта праводзяць, i блаславяць гасцей... Сёлета кожны з маладзечанскiх доўгажыхароў атрымаў ад сацыяльных службаў падарунак на 50 тысяч рублёў, а 100-гадовым юбiлярам былi выказаны асобыя вiншаваннi».

У дачыненнi да прычын даўгалецця Часлава Iосiфаўна адзначыла, што, паводле яе назiранняў, 100-гадовага ўзросту звычайна дасягаюць людзi добрыя, мiралюбiвыя i працавiтыя, якiя па жыццi не «рвалi» сабе нервы чорнымi думкамi i зайздрасцю i доўга працавалi на зямлi.

У Маладзечне сёння пражывае каля 16 тысяч пенсiянераў, у тым лiку 940 адзiнокiх. «З мясцовага i рэспублiканскага бюджэтаў выдаткоўваюцца значныя сумы на аказанне дапамогi пенсiянерам, iнвалiдам, iншым сацыяльна неабароненым i льготным катэгорыям грамадзян, — працягвала Часлава Iосiфаўна. — Калi састарэлым патрэбна надомнае абслугоўванне, яны яго атрымлiваюць (такiх на 1 снежня ў горадзе было 290 чалавек). Пры нашым аддзяленнi працуе спецыялiст па аказаннi тэрмiновых сацыяльных паслуг. Напрыклад, пенсiянер, якi пакуль сам у стане клапацiцца пра сябе, раптам захварэў i не можа схадзiць у магазiн, у аптэку, зрабiць нешта па гаспадарцы. Ён тэлефануе нам, i наш спецыялiст аператыўна выязджае да яго, прыносiць лекi, прадукты, робiць усё неабходнае па гаспадарцы. Звычайна зiмой попыт на тэрмiновыя сацыяльныя паслугi ўзрастае, летам iдзе на спад. Пакуль хапае сiл аднаго спецыялiста (хаця сядзець на месцы яму даводзiцца рэдка). Калi з’явiцца патрэба, мы зможам павялiчыць колькасць сацыяльных работнiкаў».

2.

Зараз у Мiнскай вобласцi налiчваецца 130.120 адзiнокiх i адзiнока пражываючых састарэлых грамадзян. Сумеснымi намаганнямi Камiтэта па працы i сацыяльнай абароне насельнiцтва, сельскiх выканкамаў i тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва праводзiцца абследаванне сацыяльна-бытавых i матэрыяльных умоў пражывання пенсiянераў, устанаўлiваюцца асноўныя праблемы, якiя гэтая катэгорыя грамадзян не можа вырашыць самастойна.

Паводле слоў намеснiка старшынi Камiтэта па працы i сацыяльнай абароне насельнiцтва Мiнаблвыканкама Тамары Антановiч, ужо цалкам завершана абследаванне ўмоў жыцця адзiнокiх састарэлых. Праблемы (самыя рознапланавыя) былi выяўлены ў 10.848 з iх i, натуральна, перададзены на рэагаванне ў адпаведныя iнстанцыi. Для вясковых жыхароў найбольш актуальным з’яўляецца рамонт хат, дваровых пабудоў i платоў, распiлоўка дроў, узорванне агародаў, ачыстка ад снегу, дастаўка палiва, камбiкорму i iнш. Для гараджан больш вострая патрэба ў кантактаваннi i псiхалагiчнай падтрымцы. Многiя пенсiянеры прасiлi дапамагчы ўладкавацца на працу, бо адчувалi ў сабе i сiлы, i патрэбу мець актыўны занятак.

Баючыся ўзгаранняў, i гарадскiя, i вясковыя пенсiянеры часта звяртаюцца з просьбамi ўстанавiць у доме аўтаномны пажарны апавяшчальнiк (АПА), гаварыла Тамара Мiхайлаўна. Толькi ў гэтым годзе АПА атрымалi 8264 састарэлых людзей вобласцi. Пiльная ўвага ўдзяляецца i стану пячнога ацяплення ў сельскай мясцовасцi. Дапамога ў iх рамонце была аказана 260 адзiнокiм састарэлым i 191 грамадзянiну льготнай катэгорыi. Электраправодка была адрамантавана ў 101 хаце. Усе падобныя заяўкi задавальняюцца аператыўна, каб нават на дзень не ствараць пажаранебяспечную сiтуацыю i пагрозу жыцця грамадзянам».

Кiраўнiцтвам краiны была пастаўлена задача арганiзаваць работу з адзiнокiмi састарэлымi на ўзроўнi работы з ветэранамi, iнвалiдамi Вялiкай Айчыннай вайны i прыраўнаванымi да iх катэгорыямi. Так, са сродкаў мясцовых бюджэтаў сёлета дапамогу атрымалi 10.214 пенсiянераў на суму 627,7 мiльёна рублёў. З Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва — 5200 састарэлых на суму 229,5 мiльёна рублёў.

З 2001 года ў вобласцi, як i ў рэспублiцы, была ўкаранёна сiстэма дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогi. У Мiнскай вобласцi сёлета яе атрымаў 161 адзiнокi састарэлы на суму 17,2 мiльёна рублёў.

— У нашай сiстэме дзейнiчае 11 дамоў-iнтэрнатаў для састарэлых, — працягвала Тамара Мiхайлаўна. — На iх утрыманне ў 2005 годзе было выдзелена 19,4 мiльярда рублёў. Там створаны ўсе ўмовы для дастойнага пражывання: праведзены капрамонт шэрагу карпусоў, напрыклад Мiкалаеўшчынскага дома-iнтэрната.

Асобная катэгорыя састарэлых — тыя, хто пражывае дома i карыстаецца паслугамi аддзялення сацыяльнай дапамогi (21.557 грамадзян, альбо 17 працэнтаў ад агульнай колькасцi адзiнокiх i адзiнока пражываючых). Сярод iх 141 пенсiянер, якi страцiў здольнасць самастойна даглядаць сябе, аднак наадрэз адмаўляецца пераязджаць у дом-iнтэрнат. Да такiх сацыяльныя работнiкi прыходзяць 5—7 разоў на тыдзень.

Колькасць грамадзян, якiя маюць патрэбу ў надомным абслугоўваннi, у краiне з году ў год расце. За 2003 год яна павялiчылася на 332 чалавекi, за 2004-ы — на 1614, а за 10 месяцаў 2005 года — на 2572 чалавекi. Па ахопу надомным абслугоўваннем Мiнская вобласць лiдзiруе з 2000 года. Пры гэтым тут самыя нiзкiя расцэнкi на гэтыя паслугi.

— Мы не памылiлiся, калi ўстанавiлi самую нiзкую сярод усiх абласцей аплату норма-гадзiны, — тлумачыла Тамара Мiхайлаўна, — 592 рублi. Гэтым мы здолелi захаваць магчымасць карыстацца паслугамi надомнага абслугоўвання ўсiм, каму яны патрэбны, i адначасова павялiчылi колькасць занятых сацыяльных работнiкаў. Сёння амаль 70 працэнтаў населеных пунктаў вобласцi «ахоплены» надомным абслугоўваннем. Акрамя таго, мы актыўна працуем над пашырэннем пералiку паслуг. Арганiзоўваем мабiльныя брыгады, якiя прапануюць паслугi там, дзе нерэнтабельна трымаць штатнага спецыялiста. Яны ўжо працуюць у Смалявiцкiм i Лагойскiм раёнах. У Клецкiм, Капыльскiм i Дзяржынскiм раёнах пры тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання дзейнiчаюць сацыяльныя цырульнi, якiя аказваюць пенсiянерам профiльныя паслугi па льготных расцэнках.

У аддаленых i маланаселеных раёнах адкрываюцца дамы сацыяльных паслуг, дзе праводзяць прыём спецыялiсты-медыкi, размяшчаецца выязная аптэка, рамонт абутку i iнш. Звычайна мы выкарыстоўваем для гэтых мэтаў пустуючыя будынкi грамадскiх устаноў — ДК, бiблiятэкi. На хутарах гэта можа быць звычайная прасторная хата, гаспадар якой згаджаецца прадаставiць плошчу. Па вобласцi iх сёння 198, 25 з iх адкрылiся сёлета.

Як бачым, дзяржава на састарэлых не забываецца i без увагi не пакiдае. У краiне распрацаваны i выконваюцца дзяржаўныя праграмы: комплексная праграма па праблемах пажылых людзей i комплексная праграма па ўдасканаленнi сiстэмы сацыяльнай работы з адзiнокiмi пажылымi людзьмi ў рэспублiцы да 2010 года. Чаму ж i не жыць да ста гадоў, калi ведаеш, што пра цябе заўсёды паклапоцяцца? Кожны з тых, хто дасягнуў 80-гадовага ўзросту, атрымлiвае надбаўку «на догляд» — 18.850 рублёў у месяц.

Маладзечна—Мiнск.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнскай вобласцi сёння пражывае больш як 5 тысяч доўгажыхароў (людзей ва ўзросце ад 90 гадоў i больш). З iх 140 чалавек ужо перасягнулi 100-гадовы р
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика