Чаму я чытаю «Звязду»
В. А. БАЛОЦЬКА, г. Бабруйск
...Бо яна мне — лепшая сяброўка
Пастаянна, нi разу не здрадзiўшы, я выпiсваю «Звязду» з 1956 года. Некалi яна прыходзiла да нас разам з iншымi газетамi, зараз — лiчы, адна. Больш за тое — на новы адрас, бо пераехала я са свайго Дараганава ў Бабруйск, блiжэй да дачкi. Але ж радзiму сваю помню i нават «наведваю»: дзякуючы газеце, хоць зрэдку, ды чытаю пра нашу школу, бальнiцу, пра мост у в. Крынка, пра людзей — сваiх аднавяскоўцаў. Дзякуй вам! Дзякуй, яшчэ i за тое, што сама я ў «звяздоўскай» латарэi не выйгравала нi разу, нават сумненнi былi, цi ўсё там сумленна, пакуль удача не ўсмiхнулася дачцэ. Спачатку яна выйграла 10 трубак шпалераў, а затым — падпiску. ...Вось так мы i жывём. Штодня, як найлепшую сяброўку, я сустракаю газету, чытаю ад першай да апошняй лiтаркi, перадаю дачцэ. А ўжо яна бярэ з сабой на работу. У тым лiку i для таго, каб самыя цiкавыя i патрэбныя артыкулы перадаць далей. Так што падпiсчыкаў у «Звязды», мо, i не так багата. А вось чытачоў — шмат.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...Бо яна мне — лепшая сяброўка
|
|