21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пенсii: усё, што вы хацелi б запытаць

25.08.2009 21:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ

(Заканчэнне. Пачатак у нумарах за 8–10, 13, 16, 17 снежня.)

 У 2002 годзе трапiла пад скарачэнне, спачатку атрымлiвала дапамогу па беспрацоўю, а потым, як мацi дзiцяцi-iнвалiда, выйшла на пенсiю па ўзросту i адначасова аформiла пенсiю дзяржслужачага. Разам з тым пенсiю дзяржслужачага я не атрымлiвала. Цi магу я выйсцi на яе зараз — у 53 гады?

Вольга Паўлаўна РАКАЧ, г. Навагрудак.

— Згодна з артыкулам 54 Закона «Аб дзяржаўнай службе ў Рэспублiцы Беларусь» пенсiя за выслугу гадоў можа быць прызначана па адной з наступных падстаў. Па-першае, калi жанчына дасягае 50-гадовага ўзросту i мае не менш чым 20 гадоў дзяржаўнай службы, з якiх не менш чым 2 гады прыпадаюць на перыяд пасля 1 сакавiка 1994 года. Прычым у гэтым выпадку да дасягнення жанчынай 55-гадовага ўзросту ёй выплачваецца 50 працэнтаў ад поўнага памеру пенсii, i выключэннямi тут з’яўляюцца толькi дзяржаўныя служачыя-iнвалiды I цi II групы.

Другая падстава для прызначэння пенсii дзяржслужачага за выслугу гадоў — лiквiдацыя дзяржаўнага органа (спыненне яго паўнамоцтваў), скарачэнне колькасцi цi штату яго работнiкаў i зноў-такi наяўнасць памянёнай працягласцi стажу дзяржаўнай службы. У гэтым выпадку пенсiя прызначаецца i выплачваецца ў поўным памеры датэрмiнова, аднак не больш чым за 2 гады да дасягнення агульнаўсталяванага пенсiйнага ўзросту.

Такiм чынам, Вольга Паўлаўна, у 2004 годзе пенсiя за выслугу гадоў вам была прызначана, але не выплачвалася. Зараз па жаданню (i пры ўмове звароту з адпаведнай заявай ва ўпраўленне па працы i сацыяльнай абароне па месцы жыхарства) выплата гэтай пенсii можа быць адноўлена. Разам з тым, як паказала вывучэнне вашай сiтуацыi, варта мець на ўвазе, што да дасягнення 55-гадовага ўзросту пенсiя дзяржслужачага вам будзе выплачвацца ў 50-працэнтным памеры.

 У мяне сын-iнвалiд II групы з дзяцiнства. Ён нарадзiўся ў 1979 годзе, у 1980—1983 гадах ляжаў у бальнiцы, а ў 1987 годзе пайшоў у спецыялiзаваную школу. Пры гэтым групу яму аформiлi толькi ў 1996 годзе. Цi магу я пайсцi на пенсiю ў 50 гадоў?

Тамара Iванаўна СНЯЖКО, г. Мазыр.

— Пайсцi на пенсiю ў 50 гадоў могуць мацi, якiя маюць не менш чым 20-гадовы стаж работы i якiя выхоўвалi iнвалiда з дзяцiнства не менш чым 8 гадоў да яго паўналецця. Кожны канкрэтны факт не менш чым 8-гадовага выхавання iнвалiда з дзяцiнства да паўналецця разглядаецца камiсiяй па прызначэнню пенсiй пры гар- цi райвыканкамах на падставе дакументаў з неабходнай iнфармацыяй. Пры гэтым варта заўважыць, што час, калi iнвалiд з дзяцiнства выхоўваўся i даглядаўся ва ўстановах з поўным дзяржаўным забеспячэннем, мацi ў перыяд выхавання дзiцяцi не залiчваецца. Такiм чынам, Тамара Iванаўна, пытанне прадстаўлення права выхаду на пенсiю ў 50 гадоў павiнна разглядацца органам па працы i сацыяльнай абароне па месцы жыхарства пасля прадастаўлення ўсiх звестак наконт перыяду вашага выхавання дзiцяцi, часу фактычнага наступлення яго iнвалiднасцi i iншай неабходнай iнфармацыi.

Можна толькi дадаць, што для прызнання дзiцяцi iнвалiдам, а таксама вызначэння моманту наступлення яго iнвалiднасцi неабходна медыцынскае заключэнне лячэбнай установы. Пры гэтым медыка-рэабiлiтацыйная экспертная камiсiя (МРЭК) у асобных выпадках можа прызнаць дзiця iнвалiдам i за мiнулы час.

 Працавала загадчыкам ФАПа, потым — медсястрой у адным дзiцячым садку (запiс у працоўнай кнiжцы — «медсястра»), медсястрой у другiм дзiцячым садку (запiс — «групавая медсястра»), нарэшце, перайшла ў неўралагiчнае аддзяленне. Як вядома, медработнiкi, што маюць 25-гадовы стаж, могуць выходзiць на пенсiю датэрмiнова. Але цiкава, цi ўваходзiць у неабходны для гэтага стаж час маёй работы медсястрой у дзiцячых садках?

Нiна Нiкiфараўна ТЫНКОВIЧ, г. Драгiчын.

— Трэба нагадаць, што, згодна з 48-м артыкулам Закона «Аб пенсiйным забеспячэннi», права на пенсiю за выслугу гадоў маюць толькi асобныя катэгорыi медыцынскiх i педагагiчных работнiкаў. I кола такiх асоб вызначана спецыяльным Пералiкам устаноў, арганiзацый i пасад, што быў зацверджаны пастановай Савета Мiнiстраў ад 1 снежня 1992 года. Гэтым Пералiкам, у прыватнасцi, прадугледжаны выхавацелi дзiцячых садкоў, дзiцячых садкоў-ясляў i ясляў усiх тыпаў i найменняў. А вось медыцынскiя сёстры ўзгаданых устаноў у Пералiк не ўвайшлi, iншымi словамi, пенсii такiм медсёстрам прызначаюцца на агульных падставах.

Разам з тым тыпавымi штатамi дзiцячых дашкольных устаноў (яслей-садкоў), зацверджанымi пастановай Савета Мiнiстраў РСФСР ад 8 жнiўня 1960 года, у групах ясельнага ўзросту сапраўды ўводзiлася пасада медыцынскай сястры. I з 1984 года, калi дзiцячыя яслi былi выведзены з наменклатуры ўстаноў аховы здароўя i перададзены ў сiстэму адукацыi, пасада медсястры была перайменаваная ў пасаду выхавацеля i аднесена да педагагiчных работнiкаў. Прычым сумесным пiсьмом Мiнiстэрства адукацыi i Мiнiстэрства сацыяльнага забеспячэння Рэспублiкi Беларусь ад 1993 года было дадзена тлумачэнне, што ў стаж педагагiчнай работы, якая дае права на пенсiю за выслугу гадоў асобным катэгорыям медыцынскiх i педагагiчных работнiкаў, залiчваецца перыяд работы ў якасцi медыцынскай сястры, занятай выхаваннем дзяцей у ясельных групах дзiцячых дашкольных устаноў. Аднак дадзеная акалiчнасць, зразумела, павiнна быць пацверджана дакументальна.

 Чаму былыя ваеннаслужачыя маюць большую пенсiю, чым былыя шахцёры?

Мiкалай РЫГОРАВIЧ, г. Салiгорск.

— Больш высокi ўзровень пенсiй былых ваеннаслужачых адносна ўзроўню працоўных пенсiй тлумачыцца спецыфiкай вайсковай службы i яе мэтамi па гарантаванню абароны i бяспекi дзяржавы. Ваеннаслужачыя не падлягаюць дзяржаўнаму сацыяльнаму страхаванню, iх забеспячэнне як у час службы, так i пасля выхаду на пенсiю ажыццяўляецца са сродкаў рэспублiканскага бюджэту. Адпаведна, пенсiйнае забеспячэнне ваеннаслужачых рэгулюецца асобным законам, а сам узровень гэтага забеспячэння быў заўсёды вышэй за працоўныя пенсii. Так, для параўнання: у 1990 годзе максiмальныя памеры пенсiй ваеннаслужачых у залежнасцi ад пасады i звання складалi ад 150 да 350 руб., тады як максiмальныя памеры працоўных пенсiй — ад 120 да 132 рублёў.

Пры гэтым нельга таксама не заўважыць, што, з улiкам вызначаных заканадаўствам пераваг, пенсii па ўзросту асобам, якiя былi заняты на падземных i адкрытых горных работах, з’яўляюцца найбольш высокiмi адносна iншых катэгорый пенсiянераў, якiя атрымлiваюць пенсii па ўзросту ў органах па працы i сацыяльнай абароне. Напрыклад, максiмальныя памеры пенсii па ўзросту ў шахцёраў зараз складаюць ад 441,1 тыс. да 536,1 тыс. рублёў. Калi ж казаць аб павышэннi працоўных пенсiй, у тым лiку i шахцёрам, то, як вядома, падставай для гэтага з’яўляецца рост сярэдняй зарплаты рабочых i служачых па краiне. I iншых падстаў для павышэння памераў гэтых пенсiй заканадаўства не прадугледжвае.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
(Заканчэнне. Пачатак у нумарах за 8–10, 13, 16, 17 снежня.)
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика