21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Час будаваць уласнае жыллё

25.08.2009 21:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУРКАЧ

На пытаннi чытачоў «Звязды» адказвае начальнiк упраўлення жыллёвага будаўнiцтва Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва Беларусi Уладзiмiр Падвалоцкi.

(Працяг. Пачатак у нумарах за 16 і 17 снежня.)

 Сям’я з трох чалавек, дзiцяцi год. Мы жывём у iнтэрнаце. Мне 27 гадоў. У чарзе ў выканкаме стаiм 4 гады як малазабяспечаная сям’я. На працы мужа жыллё не будуюць. Што рабiць, каб атрымаць крэдыт i будавацца? Якiя ёсць варыянты? Чакаць жылля ў чарзе 10 i больш гадоў не жадаем.

Наталля КАНДЗIРА, г. Гродна.

— Калi чарга ў выканкаме не падышла, то вам можна ўступiць у долевае будаўнiцтва. Сёння грамадзянам выдаюцца не толькi льготныя крэдыты, але i мэтавыя звычайныя крэдыты на будаўнiцтва жылля. Згодна з праграмай будаўнiцтва на наступны год прадугледжана прыкладна 135 мiльярдаў фiнансавых сродкаў, якiя будуць выдавацца грамадзянам у якасцi будаўнiчых крэдытаў. Акрамя «Беларусбанка», якi выдае льготныя крэдыты, сёння зацверджаны спiс банкаў, якiя прапануюць жыллёвыя крэдыты на агульнай падставе. Акрамя таго, банкамi выдаюцца валютныя крэдыты тэрмiнам на 10 гадоў.

 Жыву ў прыватным доме ў вёсцы. Цi магу я ўзяць крэдыт на рамонт жылля ў залiк чэкаў «Жыллё»? Куды для гэтага трэба звяртацца?

Мiхась Т., Шчучынскi раён.

— Звяртацца трэба ў адпаведны жыллёвы аддзел мясцовага выканкама. Калi ў гэтым рэгiёне iснуюць пэўныя жыллёвыя квоты, то грамадзянiну на месцы растлумачаць, якiя трэба падрыхтаваць дакументы.

 Стаiм у чарзе ў выканкаме 3 гады як маладая сям’я, якая мае патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў. Мы жывём у iнтэрнаце. У пачатку наступнага года жонцы споўнiцца 32 гады. Цi будзем мы лiчыцца ў чарзе як маючыя патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў у якасцi маладой сям’i, або нас перавядуць у агульную чаргу? Калi перапiшуць у агульную чаргу, то на якiх умовах: у канец чаргi, сярэдзiну цi неяк iнакш?

Васiль Петрышаў, г. Магiлёў.

— Калi сям’я была пастаўлена ў чаргу, а мужу цi жонцы было не больш чым 31 год уключна, то яны i зараз лiчацца ў асобнай чарзе як маладая сям’я. Сёння ў чэргах для маладых сем’яў стаяць грамадзяне, якiм споўнiлася i 33, i 35 гадоў.

Карэспандэнт «Звязды»:

— Якiмi тэмпамi сёння ажыццяўляецца будаўнiцтва жылля з дзяржаўнай падтрымкай у сельскiх населеных пунктах?

— Па-першае, будуецца 9 тысяч дамоў сельскагаспадарчымi арганiзацыямi. Фiнансаванне на 95 працэнтаў ад агульнага кошту будаўнiцтва ажыццяўляецца па лiнii «Белаграпрамбанка» i на 5 працэнтаў — з уласных сродкаў гаспадарак. Па ўказу кiраўнiка дзяржавы № 405 ад 30 жнiўня гэтага года, дазваляецца ўводзiць такiя дамы без асобных вiдаў аддзелачных работ. Па гэтаму ўказу гаспадаркi зраўнялi па ўмовах крэдытавання з грамадзянамi. Дазволiлi аддаваць крэдыты на працягу 40 гадоў. Умовы льготнага крэдытавання грамадзян у населеных пунктах з насельнiцтвам да 20 тысяч чалавек, i крэдыт, атрыманы гаспадаркай для будаўнiцтва жылля для спецыялiстаў, — у абодвух выпадках умовы сёння сталi аднолькавымi.

 Цi распрацоўваюцца зараз вашым ведамствам праекты будаўнiцтва iндывiдуальных жылых дамоў павялiчанай плошчы для вялiкiх мнагадзетных сем’яў, дзе 4, 5 i больш дзетак?

Галiна РЫБIК, г. Лепель.

— Пасля заўваг прэзiдэнта нашай краiны вясной гэтага года па гэтаму пытанню i згодна з рашэннем урада краiны сёння спецыялiстамi мiнiстэрства распрацаваны 31 праект прысядзiбнага жылога дома. Зараз патэнцыяльны гаспадар новага жылля можа выбраць сабе той цi iншы праект.

 Майму сыну споўнiўся 21 год. Яго маладая сям’я свайго жылля не мае. Галава сям’i месяц таму стаў у чаргу ў Баранавiчах на паляпшэнне жыллёвых умоў. Сын мае жаданне пабудаваць кааператыўную кватэру. Што для гэтага трэба рабiць? Якiя дакументы збiраць, куды звяртацца?

С. Войцiк, г. Баранавiчы.

— З адпаведнай заявай трэба звярнуцца ў мясцовы выканкам. Калi ў мiкрараёне Баранавiч, дзе прапiсаны спадар Войцiк сфармiраваны ЖБК, то мясцовыя спецыялiсты павiнны прапанаваць прыняць у iм удзел. Магчыма, новы ЖБК толькi збiраецца фармiравацца. Спiс неабходных дакументаў, якiя трэба падрыхтаваць вам, дадуць кiраўнiкi ЖБК цi спецыялiсты жыллёвага аддзела выканкама. Напрыклад, у спiс неабходных дакументаў у сталiцы ўваходзiць даведка будучага забудоўшчыка аб складзе сям’i з ЖЭСа, даведкi на кожнага члена сям’i з агенцтва па дзяржаўнай рэгiстрацыi i зямельнаму кадастру аб наяўнасцi той цi iншай нерухомасцi ў дзяржаўным рэгiстры, копii пасведчанняў аб нараджэннi, шлюбе i г. д. Аднак, адразу заўважу, што асобныя даведкi цi iншыя дакументы, згодна з законам, дзейнiчаюць толькi на працягу пэўнага часу. У агенцтве па дзяржаўнай рэгiстрацыi i кадастру i ў канторах ЖЭСаў выдаюцца, у прыватнасцi, даведкi, якiя маюць юрыдычную сiлу на працягу аднаго цi трох месяцаў. Таму я параiў бы не збiраць дакументы, пакуль не будзе вырашана прынцыповае пытанне аб пачатку будаўнiцтва дома.

 Мая дачка, прозвiшча якой па мужу Касачэнка, сёлета 25 лiстапада нарадзiла тройню. Дачка мая з мужам здымае невялiкую кватэру, бо свайго жылля ў iх няма. Цi могуць яны спадзявацца на тое, што гарадскiя ўлады выдзеляць iм у сувязi з гэтым кватэру? На якi крэдыт i на якiх умовах яны могуць разлiчваць?

Надзея МIТРАФОВIЧ, г. Светлагорск.

— Сям’i Касачэнка трэба звярнуцца ў мясцовы выканкам, дзе iм скажуць, якiя дакументы трэба падрыхтаваць для наступнага атрымання пасведчання аб статусе мнагадзетнай сям’i. Пасля гэтага Касачэнкi ўжо як мнагадзетная сям’я будуць запiсаны ў асобную чаргу маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў. На працягу трох месяцаў спецыялiсты выканкама павiнны будуць ужо мнагадзетнай сям’i па статусу прапанаваць некалькi варыянтаў, згодна з якiмi будзе вырашацца iх жыллёвае пытанне. Гэта можа быць прапанова стаць членам жыллёвага будаўнiчага кааператыва або непасрэдна набыць гатовае жыллё з выкарыстаннем льготных крэдытаў. Могуць быць i iншыя варыянты, у залежнасцi ад асобнай жыллёвай сiтуацыi ў пэўным населеным пункце. Па ўказу прэзiдэнта мнагадзетная сям’я, якая вырашае сваю жыллёвую праблему, можа адразу атрымаць субсiдыю ў памеры 5 працэнтаў ад кошту кватэры. Такiм чынам, свае сродкi пры будаўнiцтве жылля плацiць не трэба. На астатнiя 95 працэнтаў кошту будаўнiцтва дзяржавай даецца льготны крэдыт.

Карэспандэнт «Звязды».

— На якую кватэру можа разлiчваць сям’я Касачэнкаў?

— Норма на чалавека — 20 квадратных метраў агульнай плошчы жылля. Калi ў сям’i 5 чалавек, то дзяржавай крэдытуецца будаўнiцтва кватэры не больш чым 100 квадратных метраў.

— Раней iльготны крэдыт для мнагадзетных сем’яў выдаваўся пад 5 працэнтаў гадавых, але кажуць, што ўмовы крэдытавання сёння змянiлiся. Цi так гэта?

— Так. Сёння льготны крэдыт выдаецца пад 3 працэнты гадавых на 40 гадоў. Пры гэтым 30 працэнтаў ад кошту кватэры па крэдытнай лiнii выплачвае дзяржава ў выглядзе кампенсацыi, бо ў сям’i трое дзетак.

— Месяц таму прэзiдэнт нашай дзяржавы закранаў жыллёвую праблему мнагадзетных сем’яў. Iшла гаворка аб тым, што праз пэўны час дзяржава пачне выдзяляць кватэры тым сем’ям у якiх трое i больш дзетак. Цi вядуцца ў вашым мiнiстэрстве такiя распрацоўкi?

— Распрацоўкi вядуцца. Але справа ў тым, што ў гэтым напрамку трэба ўважлiва падыходзiць да задавальнення патрэб мнагадзетных сем’яў, каб не пацярпелi iншыя катэгорыi грамадзян, якiя па 10—15 гадоў стаяць у чарзе маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў. Мы спадзяёмся, што ў наступным годзе нашым ведамствам будзе распрацаваны збалансаваны па ўсiх напрамках алгарытм выдзялення дзяржаўных кватэр мнагадзетным сем’ям.

(Працяг будзе.)



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пытаннi чытачоў «Звязды» адказвае начальнiк упраўлення жыллёвага будаўнiцтва Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва Беларусi Уладзiмiр Падвалоцкi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика