Iнтэрнэт — па калядных тарыфах
Надзея НIКАЛАЕВА
Аб увядзеннi тарыфу «Калядны» на беспарольны доступ у Iнтэрнэт абвясцiла рэспублiканскае унiтарнае прадпрыемства «Белтэлекам».
З 25 снежня па 15 студзеня ўключна у працоўныя днi тыдня з 8.00 да 19.00 гадзiн цэны для фiзiчных i юрыдычных асоб будуць знiжаны на 15 працэнтаў. Падчас дзеяння тарыфу «Калядны» кошт адной хвiлiны камуцiруемага беспарольнага доступу ў Iнтэрнэт для фiзiчных асоб складзе 18,7 рубля, для юрыдычных асоб i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў — 0,01 долара. Беспарольны доступ у Iнтэрнэт — адна з самых масавых i папулярных паслуг у насельнiцтва. Як чакаецца, за 2005 год беларусам будзе выстаўлена каля 2,6 мiльёна рахункаў за беспарольны доступ у Iнтэрнэт. Штомесячны прырост абанентаў (па колькасцi рахункаў) складае 6 тысяч. У «Белтэлекаме» запэўнiвацюь, што калядныя тарыфы на Iнтэрнэт — не апошнi сюрпрыз для карыстальнiкаў Сусветнай павуцiны. Чарговая прыемная навiна чакае iх ужо праз два тыднi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб увядзеннi тарыфу «Калядны» на беспарольны доступ у Iнтэрнэт абвясцiла рэспублiканскае унiтарнае прадпрыемства «Белтэлекам»
|
|