Прэзiдэнт Беларусi ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды
Як адзначыў кiраўнiк дзяржавы, завяршэнне такога напружанага года, якi падводзiць вынiк пяцiгоддзю, уручэннем дзяржаўных узнагарод — добры знак. Гэта сведчыць, па-першае, аб тым, што Беларусь развiваецца, упэўнена выконваючы намечаныя паказчыкi. А па-другое, што дзяржава высока цэнiць уклад у агульны поспех кожнага працоўнага калектыву, дасягненнi кожнага канкрэтнага чалавека.
Беларускi лiдар асабiста ўручыў узнагароды прадстаўнiкам сфер навукi i адукацыi, культуры i мастацтва, аховы здароўя i спорту, дзяржаўнага кiравання i сферы аховы грамадскага парадку. Значную групу ўзнагароджаных склалi работнiкi энергетычнай галiны. Прэзiдэнт павiншаваў iх з мiнулым прафесiйным святам — Днём энергетыка — i падкрэслiў, што сустрэлi яны яго дастойна: з добрымi вынiкамi праведзены работы па мадэрнiзацыi энергасiстэмы, павышэнню яе эфектыўнасцi i надзейнасцi, эканомii энергарэсурсаў. Напрыклад, прадпрыемства «Вiцебскэнерга» дзякуючы асваенню энергазберагальных тэхналогiй змагло за апошнiя гады знiзiць на трэць сабекошт выпрацоўкi адной кiлават-гадзiны электраэнергii. У яго актыве рэканструкцыя малых гiдраэлектрастанцый, мадэрнiзацыя трэцяга энергаблока Лукомскай ДРЭС, увод у строй новых эканамiчных генератарных магутнасцяў у Вiцебску, будаўнiцтва сучасных лiнiй электраперадачы i цеплавых сетак. Важкiх вынiкаў у эканомii энергарэсурсаў дабiлася прадпрыемства «Мiнскэнерга». Толькi за кошт укаранення тэхнiчных навiнак i абнаўлення абсталявання Мiнскiя цеплавыя сеткi зэканомiлi за год 45 тыс.т умоўнага палiва. Паспяхова працуюць i iншыя прадпрыемствы i акцыянерныя таварыствы канцэрна «Белэнерга», адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым прэзiдэнт падкрэслiў асаблiвую важнасць энергазберажэння. «Гэта агульнадзяржаўная задача», — заявiў ён. Паводле слоў кiраўнiка дзяржавы, нядаўна прынятая канцэпцыя энергетычнай бяспекi краiны прадугледжвае, каб Беларусь прымала больш энергiчныя i дзейсныя меры па нарошчванню ўласнага энергетычнага патэнцыялу i знiжэнню нашай залежнасцi ад iмпарту энерганосьбiтаў. «У гэтым сутнасць нашага суверэнiтэту i незалежнасцi», — заявiў беларускi лiдар. Як заявiў прэзiдэнт, сённяшняя Беларусь — «вялiкая будаўнiчая пляцоўка». Ва ўсiх рэгiёнах рэспублiкi — i ў гарадах, i ў вёсках — вядуцца работы. Будуецца шмат жылля, што асаблiва важна. На першы план выстаўляюцца патрабаваннi: больш, лепш, танней. «Патрэбнасцi людзей у жыллi, у сацыяльна-бытавых, харчовых i культурных аб’ектах вялiкiя. Таму мы не толькi захавалi, але i дынамiчна развiваем айчынны будаўнiчы комплекс. У першую чаргу — вытворчасць будматэрыялаў», — сказаў кiраўнiк дзяржавы. Прэзiдэнт асаблiва адзначыў заслугi калектываў ААТ «Краснасельскбудматэрыялы» i УП «Спецжалезабетон». Кiраўнiк дзяржавы заявiў, што ў блiжэйшы час пытанне рацыянальнага расходавання сродкаў у будаўнiцтве будзе грунтоўна разгледжана на вышэйшым дзяржаўным узроўнi i прыняты адпаведныя меры. «Мы не можам сабе дазволiць плацiць двайную цану за будаўнiцтва таго або iншага аб’екта». Пры гэтым прэзiдэнт паставiў задачу наладзiць доўгатэрмiновае супрацоўнiцтва з краiнамi-суседзямi i, у першую чаргу, з Расiйскай Федэрацыяй адносна экспарту беларускiх будаўнiчых матэрыялаў. Зыходзячы з сiтуацыi на сусветным рынку будаўнiчых матэрыялаў, гэта сфера дзейнасцi можа прынесцi нашай краiне «вельмi значныя, проста вялiзныя, даходы i дывiдэнды». «Попыт на будаўнiчыя матэрыялы каласальны, можна сказаць, неабмежаваны», — растлумачыў Аляксандр Лукашэнка. Беларусь павiнна «скарыстацца гэтым момантам i наладзiць доўгатэрмiновае супрацоўнiцтва па пастаўках будаўнiчых матэрыялаў i iншых камплектуючых для будаўнiцтва». «Мы гэты шанц упусцiць не можам», — заявiў Аляксандр Лукашэнка. Уручаючы ўзнагароды педагогам, прэзiдэнт заявiў, што развiццё сiстэмы адукацыi — адзiн з важнейшых прыярытэтаў новай пяцiгодкi. Паводле яго слоў, дзяржава вялiзную ўвагу ўдзяляла i будзе ўдзяляць сiстэме адукацыi. Таму што асваенне iнавацыйнага шляху развiцця краiны патрабуе ў першую чаргу добра падрыхтаваных спецыялiстаў, здольных актыўна ўкараняць у жыццё дасягненнi навукi i перадавыя тэхналогii. За шматгадовую плённую навукова-педагагiчную дзейнасць ордэнамi i медалямi ўзнагароджаны кiраўнiкi, прафесары i супрацоўнiкi Беларускага дзяржаўнага тэхналагiчнага унiверсiтэта, якi нядаўна адзначыў сваё 75-годдзе. Прэзiдэнт яшчэ раз сардэчна павiншаваў калектыў ВНУ з гэтай знамянальнай датай. Сярод узнагароджаных: мiнiстр працы i сацыяльнай абароны Антанiна Морава, намеснiк мiнiстра замежных спраў Аляксандр Мiхневiч. Падзяка Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь аб’яўлена Надзвычайнаму i Паўнамоцнаму Паслу Беларусi ў Расii Уладзiмiру Грыгор’еву. Ганаровае званне «Заслужаны майстар спорту Рэспублiкi Беларусь» прысвоена спартсмену-iнструктару нацыянальнай каманды па лёгкай атлетыцы Юлii Несцярэнка. Высокiя дзяржаўныя ўзнагароды ўручаны таксама шэрагу супрацоўнiкаў органаў унутраных спраў, якiя змаглi затрымаць узброеных зламыснiкаў i лiквiдаваць злачынныя групы, якiя рабiлi замах на жыццё i маёмасць грамадзян. Высокай ацэнкi заслугоўвае i дзейнасць беларускiх пагранiчнiкаў па спыненню кантрабанды тавараў i паступлення наркотыкаў у нашу рэспублiку. «Усiмi сiламi нам неабходна процiстаяць гэтаму страшнаму злу», — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. Кiраўнiк дзяржавы павiншаваў узнагароджаных з надыходзячым святам, пажадаў iм новых поспехаў у працы, дасягненняў у творчасцi, перамог у спаборнiцтвах i конкурсах, а таксама здароўя, шчасця i дабрабыту. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як адзначыў кiраўнiк дзяржавы, завяршэнне такога напружанага года, якi падводзiць вынiк пяцiгоддзю, уручэннем дзяржаўных узнагарод — добры знак
|
|