21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Новыя назначэннi

25.08.2009 21:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ва ўчарашнiм нумары «Звязда» паведамляла пра новыя назначэннi ў сферы iдэалогii i сiлавых структур.

Як падкрэслiў прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка, гэтымi кадравымi перастаноўкамi адкрываецца цэлая серыя назначэнняў, у тым лiку членаў урада, кiраўнiкоў важнейшых дзяржаўных арганiзацый, устаноў, прадпрыемстваў. «Здзiўлення тут нiякага быць не павiнна. З 1 студзеня пачынаецца новая пяцiгодка, i я хацеў бы даць выразны сiгнал беларускаму народу аб тым, хто будзе рэалiзоўваць задачы новай пяцiгодкi», — заявiў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, не выпадкова новыя кадравыя назначэннi закранулi сферу iдэалогii. «Сёння супраць Беларусi, i вы гэта добра ведаеце, развязана сапраўдная iнфармацыйная вайна. Роля iдэалогii ў нашай дзяржаве будзе павышацца. Электронныя СМI заўсёды былi ў эпiцэнтры барацьбы i процiстаяння. Пакуль мы не прайграем. Але рэзервы яшчэ вельмi вялiкiя, i трэба выходзiць на больш высокi ўзровень у рабоце. Думаю, мы вытрымаем iдэалагiчныя атакi, нападкi на нашу краiну», — падкрэслiў прэзiдэнт.

Аляксандр Лукашэнка высока ацанiў прафесiйны ўзровень назначэнцаў. Прэзiдэнт пры гэтым дадаў, што Юрыю Казiятку неабходна будзе «вывесцi «СТБ» на новыя вышынi», а Аляксандру Зiмоўскаму — «узняць НДТРК да ўзроўню сучасных сусветных каналаў».

Кiраўнiк дзяржавы не выключыў, што Мiнiстэрства культуры будзе ў перспектыве пераўтворана, а яго функцыi — крыху зменены. Як адзначыў беларускi лiдар, у сувязi з гэтым ёсць розныя прапановы, аж да таго, каб уключыць у веданне мiнiстра культуры i пытаннi iнфармацыi.

Каментуючы назначэнне Уладзiмiра Мацвейчука, Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што прынятае рашэнне нi ў якiм разе не азначае адмоўную ацэнку дзейнасцi былога мiнiстра культуры Леанiда Гулякi. «Ён будзе назначаны на тую пасаду, дзе яго здольнасцi будуць запатрабаваныя стопрацэнтна i дзе ён зможа «раскрыцца» больш, чым у Мiнiстэрстве культуры», — дадаў прэзiдэнт.

На яго думку, у Мiнiстэрстве культуры пакуль няма дакладна адладжанай структуры. «Таму тут патрэбен чалавек сiстэмны. Трэба мець на ўвазе, што ёсць камунальная ўласнасць, тыя ж музеi, дамы культуры, якiмi павiнны займацца губернатары. А ёсць рэспублiканскi ўзровень, за якi будуць адказваць мiнiстр i прэм’ер-мiнiстр. Усё трэба дакладна размеркаваць i кантраляваць», — перакананы беларускi лiдар.

Была адзначана неабходнасць прыцягнення пазабюджэтных сродкаў для развiцця ўстаноў культуры.

«Вы сумленны, прынцыповы чалавек, i грамадскасць гэта ведае», — сказаў прэзiдэнт, звяртаючыся да Уладзiмiра Мацвейчука.

Улiчваючы надыходзячыя важныя палiтычныя падзеi ў рэспублiцы, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што зноў назначаныя «павiнны проста папрацаваць на краiну, народ». «Вы павiнны падтрымаць свабодалюбiвую, незалежную дзяржаву, якая нi перад кiм не кланяецца, нiкому не перашкаджае жыць, але i не дазволiць, каб хто-небудзь умешваўся ў нашы справы, перашкаджаў жыць i працаваць. Вось простая формула», — падкрэслiў прэзiдэнт.

Аляксандр Лукашэнка паставiў перад начальнiкам упраўлення КДБ па Гомельскай вобласцi задачу выконваць патрабаваннi па забеспячэнню стабiльнасцi ў грамадстве, абароны беларускiх грамадзян ад унутраных i знешнiх пагроз. Асаблiвая ўвага ўдзелена пытанням эканамiчнай бяспекi рэгiёну, узмацненню барацьбы з карупцыяй i арганiзаванай злачыннасцю.

Прэзiдэнт падкрэслiў, што за наступныя 5 гадоў у краiне неабходна стварыць «сапраўдную сiстэму органаў дзяржаўнай бяспекi». «Iльвiную долю ў гэтай сiстэме будзе займаць КДБ. Няхай нас крытыкуюць, але ў краiне павiнна быць магутная спецслужба. Яна павiнна быць самаадданай, вернай дзяржаве. Людзi павiнны ведаць, што мы створым магутную спецслужбу, каб абаранiць iнтарэсы дзяржавы i нашага народа», — адзначыў беларускi лiдар.

Прэзiдэнт даў згоду на назначэнне шэрагу кiраўнiкоў райвыканкамаў, прадпрыемстваў, беларускага ваеннага пракурора.

Як падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы, усе гэтыя людзi добра знаёмы з патрабаваннямi прэзiдэнта i беларускага народа i той палiтыкай, якую трэба будзе ажыццяўляць на месцах. «Сёння ўжо наўрад цi знойдзецца разумны чалавек у нашай краiне, якi ў цэлым крытыкаваў бы палiтыку, якую праводзiць кiраўнiцтва. Мы праз цяжкасцi i складанасцi знайшлi тую дарогу, па якой трэба iсцi. Яна не без недахопаў, але дае нам адчувальны вынiк. За апошнiя 10 гадоў мы павялiчылi ў два разы валавы ўнутраны прадукт. Да 2010 года мы ВУП патроiм», — заявiў Аляксандр Лукашэнка.

«Складанасць гэтага моманту ў тым, што наперадзе прэзiдэнцкiя выбары, а гэта экзамен для ўсiх. Перш за ўсё для мяне i для кiраўнiцтва краiны ў цэлым. Я вас пераканаўча прашу: не трэба ўсё кiдаць на выбары. Выбары — гэта момант мiнучы. Людзi нас падтрымаюць, я ў гэтым перакананы. Мы павiнны думаць пра будучае, пра тое, што будзе пасля выбараў, як мы будзем выконваць тыя абяцаннi, якiя дадзiм народу: на якi прыкладна ўзровень мы павiнны выйсцi па заработнай плаце за пяцiгодку, якi будзе ўзровень вытворчасцi, будзе ў нас беспрацоўе цi не. Але павiнен сказаць, што ў нас не хопiць працоўных рэсурсаў, нам трэба будзе яшчэ шукаць людзей пад нашы магутнасцi. У нашай дзяржаве будзе запатрабавана ўсё, чым мы багатыя. Абяцаннi народу мы павiнны цвёрда выканаць. Такога яшчэ не было, каб мы за апошняе дзесяцiгоддзе нешта людзям абяцалi i не выканалi», — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы, звяртаючыся да прысутных.

«Даручэннi заключаюцца ў простым: раён павiнен мець нармальную гандлёвую сетку, прапаноўваць людзям дастойнае бытавое i медыцынскае абслугоўванне. Усё гэта павiнна быць на адпаведным узроўнi. У гэтай частцы я не адступлю. Мы павiнны за будучую пяцiгодку зрабiць нашу дзяржаву iдэальнай: каб народ ганарыўся тым, што ён жыве ў такой краiне. I цяпер людзi задаволеныя, выказваюць падзяку ўладам, але мы павiнны зрабiць больш. За пяць гадоў мы павiнны зрабiць дзяржаву для народа, у якой будуць адладжаны ўсе пытаннi i будуць працаваць усе механiзмы. Калi людзi будуць працаваць, то i плацiць за гэту працу трэба добра. Гэта наша канкрэтная задача. Я вельмi хацеў бы, каб вы былi сумленнымi, прыстойнымi i любiлi тых людзей, дзеля якiх мы з вамi працуем», — сказаў на заканчэнне прэзiдэнт.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і БЕЛТА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ва ўчарашнiм нумары «Звязда» паведамляла пра новыя назначэннi ў сферы iдэалогii i сiлавых структур
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика