21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сяргей ЛАЗАРАЎ: «Не думай, што ведаеш, пра што думаюць iншыя...»

25.08.2009 21:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сеанс псiхатэрапii

Псiхатэрапiя — гэта нешта накшталт лячэбнай фiзкультуры, якая дазваляе не дапусцiць мноства розных хвароб. Гэта не таблеткi i не вiтамiны, а нешта больш дзейснае i глабальнае, паколькi дапамагае захаваць гармонiю цела i душы, дасягнуць вяршынь у наладжваннi ўзаемаадносiнаў з навакольным светам. Аднак якiя «практыкаваннi» неабходна выконваць, каб дасягнуць iдэальнага iснавання — у згодзе са сваiмi, чужымi i самiм сабой? Тлумачыць псiхатэрапеўт Рэспублiканскага цэнтра медыцынскай рэабiлiтацыi i бальнеалячэння Сяргей ЛАЗАРАЎ.

— Я лiчу, што псiхатэрапiя заклiкана ў першую чаргу дапамагаць людзям пазбягаць празмернага ўнутранага напружання, якое ўзнiкае практычна з ранняга перыяду жыцця. У вынiку гэтай хранiчнай перагрузкi рана цi позна з’яўляюцца сiмптомы неў-ратычнага характару: празмерная эмацыянальнасць — плаксiвасць, раздражняльнасць, парушэнне сну, трывога, наяўнасць думак, якiя не даюць чалавеку спакою, знiжэнне працаздольнасцi, цiкавасцi да жыцця, калi чалавека перастае радаваць тое, што радавала раней. Скаргаў тут можа быць безлiч, а сведчаць яны аб сур’ёзных зменах у нервовай сiстэме, аб знясiленнi нервовай сiстэмы — неўрастэнii. У гэты перыяд чалавек становiцца надзвычай адчувальным не толькi да крыўдаў i непрыемнасцяў, але i да самаадчування. Так, пасля нейкага канфлiкту ён звяртае ўвагу на пачашчаны пульс, павышаны цiск, у вынiку чаго нараджаецца навязлiвая думка аб магчымым захворваннi, развiваецца iпахандрычны стан — боязь хваробы.

Пастаяннае напружанне «точыць» нервовую сiстэму як вада точыць камень. Гэта прыводзiць да парушэння сну, а сон — натуральны механiзм самарэгуляцыi, у тым лiку абароны арганiзма ад перагрузкi. На жаль, людзi звяртаюцца да спецыялiстаў менавiта ў перыяд, калi ўжо ёсць расстройствы, скаргi. А iсцi да псiхатэрапеўта неабходна значна раней — па меры ўзнiкнення перагрузак. Няма сэнсу нечага чакаць, трываць i г.д.

Скажам, адбылася непрыемная сiтуацыя: дарожна-транспартнае здарэнне, смерць сваяка або страта грошай. Кожная з гэтых непрыемнасцяў здольная выклiкаць унутранае напружанне — гатоўнасць арганiзма да аказання супрацiўлення. У кроў выкiдваецца вялiкая колькасць гармонаў, якiя адказваюць за гэту гатоўнасць. Калi гаворка iдзе аб працяглым нервовым узбуджэннi, да якога прыводзяць наступствы псiхатраўмы, арганiзм не паспявае спраўляцца з хранiчным напружаннем i яго пабочнымi прадуктамi — гармонамi i iх метабалiтамi. Павышаецца цiск, тэмпература, пачашчаецца пульс i г.д, i да т.п. Адбываецца нейкая разбалансiроўка, што аднойчы прыводзiць да развiцця псiхасаматозаў — захворванняў накшталт бранхiяльнай астмы, нейрадэрмiту, рэўматоiднага артрыту...

Здаровы чалавек не павiнен адчуваць трывогу. Калi ж ён выходзiць з кватэры i перажывае аб тым, цi выключыў газ, або «заводзiцца» з нагоды спазнення сваякоў — значыць, мае быць нервовае напружанне.

— Прабачце, Сяргей Барысавiч, а здаровыя, без трывожных думак, людзi ёсць?

— Думаю, няшмат. Паводле ацэнак спецыялiстаў, роля неў-ратычных расстройстваў у свеце няўхiльна расце. Звязана гэта з даволi вiдавочнымi прычынамi: iнтэнсiфiкацыяй жыцця, iнфармацыйнымi перагрузкамi. На мой погляд, дынамiка развiцця неўратычных расстройстваў, iх сувязь з асацыяльнымi паводзiнамi патрабуе неадкладнай рэакцыi, перагляду стратэгiй i тактык.

Было б iдэальна, калi б школьнiк перад здачай экзамена ведаў, з кiм пагаварыць, каб адчуваць сябе больш спакойна. А маладыя людзi павiнны больш ведаць пра ўзаемаадносiны памiж людзьмi. З-за адсутнасцi падобнага лiкбезу набываецца негатыўны вопыт, фармiруецца аба-гульненае разуменне, паталагiчныя iдэi, што прыводзiць да няправiльнага, памылковага ўспрымання свету, асабiстых трагедый, скасаванняў шлюбу.

— Тытунь, алкаголь, наркотыкi — «дрэнныя звычкi» — заклiканы нiбыта знiмаць напружанне, аднак наўрад цi можна сказаць, што яны каго-небудзь пазбавiлi праблем... Як вы расцэньваеце ўжыванне шкодных рэчываў?

— Паспрабую праiлюстраваць адказ на гэта пытанне на прыкладзе алкаголю. Нейрафiзiёлаг Iван Паўлаў яшчэ ў 1914 годзе сказаў, што алкаголь нельга ўжываць у якасцi харчовага прадукту па адной прычыне: падабраць iндывiдуальную дозу немагчыма. Iншымi словамi, любы чалавек, якi пачаў ужываць алкаголь, можа стаць алкаголiкам. Асаблiва калi яго спадчыннасць абцяжараная.

Тут хаваецца хiтрая рэч... У свеце алкаголь ужываюць на працягу прыблiзна 8 тысяч гадоў. Зараз — каля 90–95 працэнтаў усяго насельнiцтва. Паколькi людзi так масава ўжываюць алкаголь — значыць, на тое ёсць прычыны. Мяркую, што тлумачыць эпiдэмiю п’янства дрэннымi звычкамi нельга. Гэта не дрэнная звычка, а стэрэатып паводзiнаў, каранi якога хаваюцца ў старадаўнiх часах. Празмернае ж ужыванне ўспрымаецца, на жаль, як слабасць, хоць, павiнен заўважыць, што памiж гэтымi паняццямi няма нiякай сувязi. Людзi ўзялi на ўзбраенне тытунь, алкаголь, наркотыкi для таго, каб вырашаць пэўныя праблемы. Адпаведна, каб спынiць ужыванне алкаголю, неабходна знайсцi гэтаму замену, што надзвычай няпроста. Алкагалiзм невылечны, i адзiны спосаб перамагчы гэта захворванне або не дапусцiць яго — вучыцца, вучыцца i яшчэ раз вучыцца жыць, атрымлiваць задавальненне ад цвярозага жыцця.

— Цi iснуюць якiя-небудзь правiлы «гарманiчных паводзiнаў»? Цi можна навучыцца вырашаць праблемы без канфлiктаў i раздражнення?

— Перш-наперш неабходна ўвесь час адсочваць тое, што з вамi адбываецца. Напрыклад, вы прачнулiся ранiцай, быццам бы ўсё павiнна быць цудоўна, але адчуваецца нейкая трывога...

— Як жа нам яе пазбавiцца?

— А яе не трэба пазбаўляцца. Дастаткова ўсвядомiць, устанавiць прычыну. Ну, напрыклад, вы не ўбачылi ў паштовай скрынцы доўгачаканага пiсьма i, канешне, падсвядома адчулi сябе дрэнна. Аднак варта толькi зрабiць на гэтым акцэнт, як адразу стане зразумела, што такая дробязь не заслугоўвае вашага непакою.

— I добрае самаадчуванне вернецца?

— Я ўпэўнены ў гэтым. Трывога ж даволi часта iнiцыiруецца самiм чалавекам. Усё насамрэч добра: сонца — цёплае, вада — мокрая... I раптам, а дакладней, як правiла, чалавек падумае: «Не можа быць усё так добра»...

— Вы хочаце сказаць, што адно толькi ўсведамленне складаных узаемаадносiнаў, скажам, памiж мужам i жонкай, здольна зняць праблему?

— Ступень адказнасцi ў такiх выпадках размяркоўваецца напалам. Калi мы не можам змянiць паводзiны члена нашай сям’i, то мы можам змянiць сваё стаўленне да гэтых паводзiнаў. Напрыклад, нешта ў вашай сям’i пайшло не так. Не чапайце мужа — зрабiце стрыжку, змянiце штаны на спаднiцу, раптам спазнiцеся пасля работы на гадзiну два днi запар, i ваш муж абавязкова спытае: «Света, што здарылася?». Калi гэты тэст на наяўнасць «астаткавых» пачуццяў у мужа прынёс станоўчыя вынiкi — значыць, не ўсё яшчэ страчана.

— А калi дыялог не дае плёну?

— Ёсць паняцце фiксаванай рэакцыi. Калi з дзяцiнства чалавеку казаць, што ён — дурань i паказваць на яго пальцам, то пазней i не трэба будзе вымаўляць гэтае слова — дастаткова паказаць палец. Разумееце, вельмi складана знайсцi чорную кошку ў цёмным пакоi, асаблiва калi яе там няма. Значыць, трэба не шукаць яе, а паспрабаваць разбурыць пэўныя шаблоны. Калi не ўмееш цi не можаш абмеркаваць з другiм бокам нейкае пытанне, можаш выкарыстаць iншы спосаб — напiшы пiсьмо, у якiм прапануй гутарку на нейтральнай тэрыторыi, напрыклад, у кафэ. Даволi часта мы дапускаем недаравальную памылку: лiчым, што ведаем, што лiчаць iншыя. Гэта нараджае вялiкiя складанасцi i напружанасць ва ўзаемаадносiнах.

I яшчэ адзiн важны момант. Вы можаце размаўляць i абмяркоўваць, але нiчога не зменiцца, нават стане горш, бо той, хто побач з намi, рэагуе не толькi на нашы словы, але i на нашы паводзiны. Можна гаварыць пра нешта вельмi важнае, нават пяшчотнае, але з тварам мегеры. Аб’ект, якому адрасаваны ваш «спiч», будзе ставiцца да сказанага па-ранейшаму — нiяк. Калi хочаш нешта змянiць, неабходна не проста сказаць, але i адчуць сказанае. Узгадайце пачуццё закаханасцi. Аднавiце гэтыя адчуваннi, i муж пачне глядзець на вас па-iншаму. У процiлеглым выпадку вы штодня будзеце дэманстраваць тыповыя ўзоры паводзiнаў: агрэсiўнасць, раздражнёнасць i г.д. Магчыма, на тое ёсць падставы, але i ў вашага мужа таксама ёсць падставы паводзiць сябе пэўным чынам.

Калi жанчына кажа, што яна нарадзiла дваiх дзяцей, а муж яе кiнуў i сышоў да жанчыны з трыма дзецьмi, то, вiдавочна, ёсць вялiкая доля яе вiны ў тым, што адбылося. Насамрэч не так шмат людзей, якiя здольны здрадзiць проста так. Людзi разумеюць, што шлюб, якi адбыўся, «некаму патрэбны». У першую чаргу неабходна разумець, што эфектыўная камунiкацыя ўзнiкае тады, калi i ўнутры, i звонку — тое, што даступна i зразумела адрасату.

Вось вам тыповая «бытавая» памылка: жонка папрасiла мужа вымыць посуд. Ён згаджаецца, таму што любiць яе. Але сам працэс яму не падабаецца, i, канешне, яго твар не свецiцца ад шчасця. Жонка бачыць гэтую «грымасу» i... выходзiць з сябе. Так пачынаецца выбух яе агрэсii: «Заўсёды ты незадаволены i г.д...».

— Што ж рабiць, калi раздражненне ўжо захапiла цябе i вось-вось «выбухне»?

— Раздражненне неабходна зняць. Не тады, як яно ўжо «на пiку», а крыху раней. Узяць ды аблiцца халоднай вадой, або прысесцi 30 разоў, або пакласцi фота крыўдзiцеля на падушку i «адмяцелiць»...

— А нецэнзурна выказацца ў бок «раздражняльнага фактара»?..

— Гэтага рабiць нельга. Пабачыце звыклую рэакцыю — агрэсiю. А ў вынiку абавязкова сапсуяце адносiны i з тымi, хто нi пры чым. Скажам, адбыўся канфлiкт на рабоце. Вы ўжо едзеце дадому, а ўнутры ўсё кiпiць i не спыняецца ўнутраны дыялог. Дома вам спатрэбiцца драбнюткая зачэпка, i... скандал гатовы! Пагадзiцеся, гэта супернеразумна. Па-першае, вы адточваеце пэўны стэрэатып паводзiнаў, а па-другое, хоць вы i скiнулi напружанасць, але ж на каго? На блiзкiх! Гэтак жа дрэнна i трымаць усё ў сабе, паколькi зразумела, што справа скончыцца хваробамi.

— Да якой жа высновы мы прыходзiм?

— Неабходна разумець, што напружанасць нам не патрэбна. Задача чалавека — вучыцца ўзаемадзейнiчаць з наваколлем. Калi мы сутыкаемся з фактарамi, якiя не ў стане змянiць, неабходна мяняць самiх сябе. Самастойна або з дапамогай псiхатэрапеўта. Па-другое, мы часта рэагуем на наваколле стэрэатыпна, памылкова. У нас ёсць два спосабы вырашэння любых сямейных праблем — лаяцца цi не лаяцца. I прасцей — лаяцца. Хоць усе ведаюць, што ў канфлiкце яшчэ нiхто нiчога не дабiўся, таму што ў канфлiкце нiчога дабiцца нельга. Таму варта пашыраць свой вопыт паводзiнаў, каб у патрэбную хвiлiну звяртацца да самага эфектыўнага спосабу. Падказаць iх можа псiхатэрапеўт.

— Як адрознiць сумленных спецыялiстаў ад шарлатанаў, якiя лечаць «энергетыкай»?

— Думаю, гэта вельмi складана. Чалавек павiнен больш давяраць сабе, знаходзiць у сабе сiлы i сродкi для выздараўлення i падтрымання гарманiчнага жыцця. Ён павiнен разумець, што галоўны ў дадзеным працэсе не доктар, якi дыягнастуе, выпiсвае лекi, а ўласна сам чалавек. Той, хто змiрыўся са смерцю, ужо мёртвы — насуперак усiм намаганням спецыялiстаў. Станоўчы вынiк будзе абавязкова, калi ты ведаеш, чаго хочаш, i iмкнешся да гэтага.

Гутарыла Святлана БАРЫСЕНКА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Псiхатэрапiя — гэта нешта накшталт лячэбнай фiзкультуры, якая дазваляе не дапусцiць мноства розных хвароб. Гэта не таблеткi i не вiтамiны, а нешта бол
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика