Чэкi на рэканструкцыю можа выкарыстаць толькi той, хто стаяў у чарзе
Сяргей РАСОЛЬКА
«Гарачы» тэлефон «Звязды» 287-17-41 Далёка не лепшыя часы перажывае зараз сям’я Вольгi Рыгораўны Жыровiч з Лельчыц: цяжка хварэе муж. «А тут паўсюдна, у тым лiку i ў вашай газеце, пiшуць пра чэкi «Жыллё». Прачытала, што iх можна выкарыстоўваць i на рэканструкцыю жылля. Паколькi ў нас уласны дом, на прыватызацыю каштоўныя паперы выкарыстаць мы не можам. Вось я i падумала: а чаму б за кошт гэтых чэкаў не правесцi рэканструкцыю нашага дома? Зрабiць цёплы ванны пакой, правесцi ў жытло водаправод, вывесцi каналiзацыю. Хоць бы такая карысць была ад тых чэкаў. Звярнулася з заявай у райвыканкам, але там адмовiлi ў выкарыстаннi нашых уласных з мужам чэкаў на мэты рэканструкцыi...»Як нярэдка бывае ў падобных сiтуацыях, чытачы часам «выхоплiваюць» з кантэксту тую iнфармацыю, якую iм хочацца чуць найперш, не звяртаючы ўвагi на iншыя абавязковыя ўмовы, што суправаджаюць галоўныя, на погляд заяўнiкаў, звесткi. Напэўна, нешта такое атрымалася i зараз: чытачка ў рэчышчы сваёй уласнай праблемы ўбачыла толькi словы пра магчымасць выкарыстання чэкаў «Жыллё» на рэканструкцыю дома, а на перадумовы такога кроку не звярнула ўвагi. А яны ёсць, аб чым мы ўжо неаднойчы пiсалi i пра што яшчэ раз па нашай просьбе нагадала галоўны iнжынер аддзела ЖКГ па будаўнiцтву i архiтэктуры Лельчыцкага райвыканкама Наталля Барсукова. — Каб мець права на выкарыстанне чэкаў «Жыллё» на будаўнiцтва, рэканструкцыю цi набыццё жылля, грамадзянiн павiнен стаяць у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў. Згодна з рашэннямi аблвыканкама, тэрмiн пастаноўкi на ўлiк як маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў некалькi разоў перасоўваўся, i на сённяшнi дзень такой датай з’яўляецца 1 студзеня 1995 года, — патлумачыла Наталля Васiльеўна. — Ваша заяўнiца ў чарзе не стаiць увогуле, не тое што па стану на вышэйназваную дату. Гэта па-першае. Па-другое, каб стаць у чаргу, трэба мець патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў (не хапае плошчы на кожнага чалавека), а ў дадзенай сям’i ўласны дом дастатковай плошчы. Зыходзячы з вышэйсказанага, заяўнiцы цалкам справядлiва было адмоўлена ў выкарыстаннi чэкаў «Жыллё» на рэканструкцыю жылля. Як дадала далей Наталля Барсукова, да таго ж чытачка пераблытала такiя паняццi, як рэканструкцыя i перапланiроўка. Першая мае на ўвазе якраз павелiчэнне плошчы жылога памяшкання (калi, як мы ўжо казалi, не хапае метраў на кожнага пражываючага). А цёплы ванны пакой, водаправод i каналiзацыя, паводле слоў Наталлi Васiльеўны, гэта перапланiроўка...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Далёка не лепшыя часы перажывае зараз сям’я Вольгi Рыгораўны Жыровiч з Лельчыц: цяжка хварэе муж. «А тут паўсюдна, у тым лiку i ў вашай газеце, пiшуць |
|