21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Каб не муж... З камандзiроўкi... Ён цi быў бы гэткi лоўкi?

25.08.2009 21:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Хто каго?




Во, скажаце, пачатак дык пачатак: тры радкi — два пытальнiкi. А адказ на iх дзе? Ды ён, як заўсёды, на паверхнi ляжыць. Кшталту, да жанчынкi адной вайсковец «клеiўся», ваеннай справе вучыў:

— Вось, — кажа, — iдзяце вы па парку. А тут — ба-бах, ба-бах!.. Стралянiна. Што будзеце рабiць?

— А што трэба?

— Ды лег-чы ж!

— Хм... I што — абавязкова страляць для гэтага?

«Зусiм не!» — у першых жа радках свайго пiсьма сцвярджае Валерый Гаўрыш з в. Навасёлкi Пастаўскага раёна, бо абсалютна нiякiх загадак, нiякiх складанасцяў на здымку не бачыць:

Зазiрнуў у двор сяброўкi.

Там — сабака. Без вяроўкi.

...Вось i ўвесь адказ табе,

Чаму хлопец на трубе.

Празаiчна? Нiякай паэзii? Тады слова ветэранам i нават пастаянным... пераможцам конкурсу:

У снежнi — везла я вандзэлак,

Ды за фортку, на мароз.

Хлопцы лезлi... Хто да дзевак,

Ну а хто — па той «прывоз».

...Цяжка гэткiм цяпер стала:

Не вiсiць за форткай сала, —

сцвярджае Л.М. Чыгрынава з в.Забалацце Вiлейскага раёна. А вось чаму яно не вiсiць — не пiша. Думайце, маўляў, самi: мо няма куды ехаць па той вандзэлак, мо «Атланты» ў кватэрах ва ўсiх, а мо вывешваць нешта за акно проста боязна. М.П. Дубовiк з в. Арэшкавiчы Бярэзiнскага раёна неяк паспрабаваў. Што атрымалася?

За вакно павесiў сала,

Ды праз ноч яго не стала.

Ёсць у нас бамжы i кошкi,

Хто сцягнуў? Падумай трошкi.

Зрэшты, не... Асобным з нашых грамадзян думаць (вучыць Я.Ц. Васiльеў, педагог з 46 гадовым стажам!) трэба значна раней:

Стой, хлапчына! Ты куды?

Так не будзеш ты багаты.

Фортка — шлях у нiкуды,

На гады, браток... За краты.

«А за што?» — разам з героем не можа даўмецца дэбютантка конкурсу I.I.Яўсейчык з Дзятлава, бо мяркуе, што мужчынка са здымка зусiм не злодзей. Яго рэклама падвяла:

Трэба ў хату дамавiк? —

Прачытаў аб’яву.

Ўраз праз фортачку пранiк...

Дык за што ж на лаву?

(Трэба разумець — падсудных?..)

З гэтага ж канверта i такiя радкi:

У свабодны час ад службы,

Памагаю ўсiм па дружбе.

Вам каго «застукаць», людзi?

Гэта 40 еўра будзе.

Не слабая падпрацоўка, праўда? Але ж i работа цяжкая — аб’ём вялiкi. Бо, па меркаваннi мiнчан Астроўскiх:

У сям’i ўсяляк бывае.

Ёсць праблемы — О-ГО-ГО...

Мужык жонку правярае,

З кiм яна там без яго?

Многiя з чытачоў думаюць чамусьцi, што з суседам. П. С. з Оршы (прозвiшча засакрэцiм... На ўсякi выпадак, каб непрыемнасцяў не меў) адкрыта пiша:

Каб не мыла баба косцi,

Што хаджу к суседцы ў госцi,

План прыдумаў я даўно:

Лажу к ёй... цераз вакно.

Праўда, i перападае за гэта... Дзесяцiкласнiца Вольга Будзько з Вiлейкi ад iмя героя пiша:

Палез я неяк

да суседкi,

Не знаў, што дома

там — мужык.

Як хвастануў ён

табурэткай...

Ляцеў праз шыбу...

Я прывык.

А прывычка, мiж iншым, хоць i другая натура, але ж вастрыню пачуццяў, ну пагадзiцеся, неяк глушыць, прытупляе. Таму — каб аднавiць — асобныя грамадзяне i iдуць на розныя эксперыменты, на подзвiгi:

Чаго не зробiш дзеля кайфу?

Вiцюня — скiнуў раз фуфайку

I праз фортку (не праз дзверы),

Шусь да жоначкi, да Веры.

...Прагна Вера абдымала.

Толькi... Колем называла.

Во чым эксперымент абярнуўся. А ўсё, каханенькiя-родненькiя, чаму?

Шмат на свеце павiдаўшы,

Я скажу вось тут адно:

У нялюбай — дзверы насцеж...

Мы ж да любай...

Праз вакно... —

зазначае А. Шкробат з Асiповiч. Працяг тэмы — у Юрыя Вiнаградава з Бабруйска:

Ясна, братка, твая ўхватка,

Абхапiў трубу рукой...

У той хаце — баба гладка...

Прытулiцца б галавой.

А што? Яно i добра было б, асаблiва калi яна (па меркаванню вiляйчанкi, 11-класнiцы Юлii Кажура) — не моцна на плячах трымаецца:

Сонейка яснае дзверы зачынiла,

Шчасця праменьчык

дамоў не пусцiла:

П’яны мужчынка вiсiць

на ваконцы,

Сёння — магнiтная бура

на сонцы.

Але ж яна, дасць Бог, ненадоўга — адчыняцца дзверы ў хаце каханай!

Хаця... М.П.Дубовiк пiша, што вось гэтак жа, з рызыкай для жыцця, па трубе, можна не толькi да яе, можна...

Каля цешчынай кватэры

Я без жартаў не хаджу:

Сiгану уверх пантэрай,

Цешчы зяпу пакажу.

А што? Можа, ёй тады весялей крышку будзе? Як зяцю... Ад чарыцы:

Можна зблытаць

Вокны й дзверы,

Як гарэлкi

Да халеры, —

зазначае Р.С.Васiльева з Гомеля i многiя-многiя iншыя, хто палiчыў, што ўсё пачалося менавiта з п’янкi. Потым — згубiлiся ключы, зблыталiся дамы i кватэры, пацягнула залезцi ў чужую i нешта ўкрасцi.... Але ж, пагадзiцеся, не злоўлены — не злодзей. Таму завяршыць чарговы агляд хочацца больш аптымiстычнымi радкамi мужа i жонкi Астроўскiх:

Каб не дзьмуць налета ў вус,

Быць жывым-здаровым,

Раяць людзям службы МУС

Думаць пра ахову.

...Сваiх вандзэлкаў (калi яны ёсць), сваёй маёмасцi, сваёй каханай (i дай Бог жонкi!), сваёй роднай цешчы, сваёй сям’i. Будзе лад i дабрабыт там, у кожнай хаце — будзе i ў краiне. Чаго вельмi хацелася б пажадаць кожнаму з яе насельнiкаў перад Калядамi i перад Новым годам. Хай збудзецца!

Што ж датычыцца вынiкаў... Вялiкае чытацкае журы назвала шмат прозвiшчаў. Дзесяць балаў за вершы пра ката на матацыкле — Л.М. Чыгрынавай з Вiлейшчыны i В. Дзеравяшку з Бялынiч. Трохi менш — Ю. Вiнаградаву з Бабруйска, А.М. Лазоўскаму з Навагрудка i Г. Юркевiч з в. Жорнаўка Асiповiцкага раёна. Значна больш — Юлii Кажура з Вiлейкi. Што, канешне ж, не магло не ўлiчыць журы рэдакцыйнае. А значыць, прыз у выглядзе падпiскi на дарагую сэрцу газету (на другi квартал. На першы ж ужо падпiсалiся?) адпраўляецца ў Вiлейку, з чым i хочацца павiншаваць адну з самых маладых удзельнiц.

А ўсiх — з Калядамi, з Новым годам. У якiм, хочацца верыць, у нашых фотакораў будуць новыя «прыкольныя» здымкi, а ў нашых чытачоў — новыя шэдэўры ў якасцi подпiсаў, бо конкурс «Хто каго?» будзе працягвацца.

Валянцiна ДОЎНАР.

Фота (яно ж новае хатняе заданне) Анатоля КЛЕШЧУКА.

P.S. У загалоўку — подпiс да здымка, дасланы Алай Тарасiк з Мiнска.




 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Во, скажаце, пачатак дык пачатак: тры радкi — два пытальнiкi. А адказ на iх дзе? Ды ён, як заўсёды, на паверхнi ляжыць
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика