Аўтааматар
Аўтаадказчык
НАШ СТАНДАРТ Паводле новых Правiлаў дарожнага руху можна будзе эксплуатаваць толькi той транспартны сродак, канструкцыя i тэхнiчны стан якога адпавядаюць патрабаванням дзяржаўных стандартаў. А што гэта за стандарты i дзе можна азнаёмiцца з iмi? Андрэй Стацькоў, Барысаў Як паведамiлi ў прэс-службе Дзяржстандарта, у Беларусi распрацоўка i вытворчасць механiчных транспартных сродкаў i прычэпаў, якiя адпавядаюць мiжнародным патрабаванням бяспекi, тэхнiчнаму ўзроўню, экалагiчным характарыстыкам, рэгламентуюцца Правiламi Еўрапейскай эканамiчнай камiсii ААН. На сённяшнi дзень дзейнiчаюць 120 правiлаў памянёнай камiсii, з якiх 87 уведзены на тэрыторыi Беларусi. Апроч таго ў нашай краiне дзейнiчаюць каля 200 дзяржаўных стандартаў, якiя ўстанаўлiваюць тэхнiчныя патрабаваннi для асобных вiдаў танспартных сродкаў, да iх складовых частак i элементаў абсталявання, да метадаў кантролю i выпрабаванняў, тэхнiчнага абслугоўвання i рамонту транспартных сродкаў. Ёсць стандарты нават i для гужавых павозак. Праўда, у сувязi з увядзеннем новых ПДР у гэты i шэраг iншых дзяржаўных стандартаў будуць унесены карэктывы. Напрыклад, у стандарт да гужавых павозак будуць дадатковыя патрабаваннi да стаяначнага тормаза, а таксама ўключэння у камплектнасць павозак белых i чырвоных лiхтароў, святлоадбiвальных элементаў. У стандарце на дарожную разметку будуць падкарэкцiраваны абазначэннi «нерэгулюемы пешаходны пераход» i «штучная няроўнасць». Больш падрабязную iнфармацыю можна знайсцi на сайце Дзяржстандарта: www.gosstandart.gov.by, дзе ёсць тэматычная старонка «Бяспека дарожнага руху». Даведачную iнфармацыю пра тэхнiчныя нарматыўныя дакументы, якiя датычаць бяспекi дарожнага руху, можна знайсцi на сайце Беларускага дзяржаўнага iнстытута стандартызацыi i сертыфiкацыi www.belgiss.org.by, а таксама па тэлефоне «гарачай лiнii» — ( 017) 262-14-20. Аўтаiнфарм IМЯННЫЯ НУМАРЫ Сталiчная Дзяржаўтаiнспекцыя распрацоўвае новую сiстэму ўлiку аўтамабiляў, якая дасць магчымасць жадаючым выбраць рэгiстрацыйны нумар не толькi з любiмай камбiнацыяй лiчбаў, але i лiтар. Iнакш кажучы, праз нейкi час у Мiнску могуць з’явiцца ў лiтаральным сэнсе слова «iмянныя» нумарныя знакi. Напрыклад, уладальнiк аўто можа заказаць нумар, на якiм апроч лiчбаў будзе выбiта iмя. Аўтакур’ёз ПАДАРУНКI ДЛЯ ПАРУШАЛЬНIКАЎ У англiйскiм Бiрмiнгеме ўжо некалькi дзён запар невядомы Санта-Клаус пакiдае на ветравым шкле аўтамабiляў падарункi для парушальнiкаў правiлаў паркоўкi. У вiншавальную паштоўку з нагоды Каляд добры Санта ўкладвае па 30 фунтаў для аплаты штрафу за няправiльную паркоўку. Такiя падарункi атрымалi ўжо 14 вадзiцеляў. Аўтажарт Муж вярнуўся дадому позна ўвечары з чырвонай палоскай на твары. — Губная памада! — крычыць раз’юшаная жонка. — Ды не, гэта кроў. Па дарозе дадому я трапiў у аварыю i разбiў твар аб руль аўтамабiля. — Ну, тваё шчасце, калi так!
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле новых Правiлаў дарожнага руху можна будзе эксплуатаваць толькi той транспартны сродак, канструкцыя i тэхнiчны стан якога адпавядаюць патрабава |
|