«Невытворцы» скарачаюць адставанне?
Сяргей ГРЫБ
РОЗГАЛАС Згодна з данымi статыстыкi, сярэдняя налiчаная зарплата па Беларусi ў лiстападзе склала 503 тыс. рублёў. Пры гэтым цiкава, што гэты паказчык у мiнулым месяцы аказаўся амаль аднолькавым у вытворчых i невытворчых галiнах эканомiкi — 505,2 тыс. i 498,8 тыс. рублёў адпаведна.У прыватнасцi, сярод лiдараў па ўзроўню сярэднiх заробкаў па сферы матэрыяльнай вытворчасцi аказалiся арганiзацыi будаўнiцтва (633,3 тыс.), транспарту (607,8 тыс.), сувязi (573,7 тыс.), прамысловасцi (549,2 тыс.), а сярод невытворчых галiн — навука i навуковае абслугоўванне (661,9 тыс.), а таксама фiзкультура i спорт (553,3 тыс. рублёў). Для параўнання: сярэдняя лiстападаўская зарплата па мастацтву склала 465,3 тыс., ахове здароўя — 460,1 тыс., адукацыi — 437,9 тыс., культуры — 409 тыс., гандлю i грамадскаму харчаванню — 391,7 тыс., сацыяльнаму забеспячэнню — 355,9 тыс., сельскай гаспадарцы — 295,5 тыс. рублёў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Згодна з данымi статыстыкi, сярэдняя налiчаная зарплата па Беларусi ў лiстападзе склала 503 тыс. рублёў |
|