21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Якая карысць ад чэкаў «Жыллё» можа быць у далейшым?»

25.08.2009 21:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мая дачка з сям’ёй з трох чалавек пражывае ў iнтэрнаце, працуе стаматолагам у адной з палiклiнiк Мiнска. Стала ў чаргу на паляпшэнне жыллёвых умоў адразу ж пасля таго, як працаўладкавалася пасля заканчэння навучальнай установы. Чэкi «Жыллё» ў яе ёсць, але ўкласцi не было куды, паколькi iнтэрнат не прыватызуецца. Пабудаваць цi купiць кватэру — гэта не для простых працаўнiкоў з-за завоблачных цэн. Iльготны крэдыт узяць немагчыма, бо чарга не падышла. Што чакае яе чэкi «Жыллё»? Якая ад iх можа быць карысць у далейшым?

Я. Мiнолта, в. Цецерукi Браслаўскага раёна.

Самы просты спосаб, калi людзi ўпэўненыя, што ў далейшым нiякай карысцi ад чэкаў iм не будзе — гэта прадаць iх. Зрэшты, мы не раiлi б сям’i дачкi заяўнiцы спяшацца з высновамi: тое, што яшчэ сёння падаецца невырашальнай праблемай, заўтра-паслязаўтра можа ўвасобiцца ў жыццё.

Цяпер больш канкрэтна адносна магчымасцi выкарыстання чэкаў «Жыллё» ў далейшым. Як усе ўжо ведаюць, памянёныя iмянныя прыватызацыйныя чэкi павiнны быць перарэгiстраваныя. Напачатку тэрмiн, да якога можна было правесцi гэту працэдуру, быў вызначаны да 1 студзеня 2006 года, аднак лiтаральна днямi кiраўнiк краiны прыняў рашэнне падоўжыць перарэгiстрацыю яшчэ на год — да 1 студзеня 2007 года.

Перарэгiстраваныя чэкi iндэксацыi ўжо не падлягаюць, гэтак жа як i адчужэнню, за выключэннем выпадкаў дарэння iх па натарыяльна заверанаму дагавору мужу (жонцы), бацькам, дзецям, усынавiцелям, усыноўленым, родным братам i сёстрам, дзеду, бабцы, унукам, пераходу права ўласнасцi па спадчыне цi па рашэнню суда.

Як мы ўжо пiсалi, у далейшым прайшоўшыя перарэгiстрацыю чэкi плануецца выкарыстоўваць для прыватызацыi жылля, але ўжо па новых прынцыпах. У прыватнасцi, iх мяркуецца залiчваць па намiнальнаму кошту, а сам кошт жылля, якi будзе пагашацца чэкамi, будзе брацца ў базавых цэнах 1991 года. I калi чэкi цалкам пагасяць кошт жылля, яно будзе перадавацца без анiякiх iншых даплат з боку грамадзянiна.

Перарэгiстраваныя чэкi, паўторымся, не iндэксуюцца, адпаведна, iх нельга выкарыстаць для пагашэння ўзятых, напрыклад, на будаўнiцтва жылля крэдытаў. Аднак дэпутаты хацелi б, каб у грамадзян i ў далейшым было такое права на выкарыстанне iмянных прыватызацыйных чэкаў. Праўда, калi запрацуе гэта норма, мы сказаць пакуль не бяромся.

У рэшце рэшт, ёсць норма артыкула Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб iмянных прыватызацыйных чэках», дзе пазначана, што пасля завяршэння абарачэння чэкаў «Жыллё» яны падлягаюць здачы ў абмен на выплату грашовай кампенсацыi. Праўда, на сённяшнi дзень нiчога з вышэйпералiчанага пакуль канчаткова не вызначана.

P.S. Мы ўжо неаднойчы пiсалi i паўторым у каторы раз: практычна не бывае дня, каб чытачы не даслалi лiст, не патэлефанавалi ў рэдакцыю з пытаннямi наконт чэкаў «Жыллё». Большасць тыповых пытанняў мы ўжо асвятлялi на старонках газеты. Калi па гэтай праблеме з’явiцца нейкая новая iнфармацыя, вы, чытачы, абавязкова пра яе даведаецеся. Пакуль жа толькi зазначым, што па большасцi пытанняў адказы вы можаце атрымаць па месцы жыхарства ў жыллёвых аддзелах выканкамаў.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мая дачка з сям’ёй з трох чалавек пражывае ў iнтэрнаце, працуе стаматолагам у адной з палiклiнiк Мiнска. Стала ў чаргу на паляпшэнне жыллёвых умоў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика