«Белтрансгаз» i «Газпрам» падпiсалi кантракт на пастаўку газу ў 2006 годзе
ААТ «Белтрансгаз» i «Газпрам» заключылi кантракт на пастаўку газу ў Беларусь i яго транзiт праз тэрыторыю нашай краiны ў 2006 годзе. Дакумент падпiсалi 27 снежня ў Маскве намеснiк старшынi праўлення «Газпрама» Аляксандр Разанаў i генеральны дырэктар «Белтрансгазу» Дзмiтрый Казакоў, паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе расiйскага газавага канцэрна. У адпаведнасцi з кантрактам у 2006 годзе «Газпрам» паставiць у Беларусь 21 млрд.куб.м газу, у тым лiку 1,5 млрд.куб.м — пры наяўнасцi тэхнiчнай магчымасцi. Цана газу i тарыф на транспарцiроўку адпавядаюць аналагiчным умовам 2005 года. Так, кошт 1 тыс.куб.м газу складзе $46,68.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дакумент падпiсалi 27 снежня ў Маскве намеснiк старшынi праўлення «Газпрама» Аляксандр Разанаў i генеральны дырэктар «Белтрансгазу» Дзмiтрый Казакоў
|
|