Прэзiдэнт Беларусi прыняў удзел у навагодняй дабрачыннай акцыi «Нашы дзецi»
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 28 снежня прыняў удзел у навагодняй дабрачыннай акцыi «Нашы дзецi», якая штогод праходзiць у Палацы Рэспублiкi ў Мiнску.
На свята ў беларускую сталiцу прыехалi амаль 3 тыс. дзяцей з розных рэгiёнаў Беларусi, якiя выдатнай вучобай, поспехамi ў мастацтве i спорце, добрымi справамi заваявалi права прадстаўляць на галоўнай ёлцы краiны родную школу, вёску або горад. На прадстаўленнi пабывалi таксама дзецi-сiроты, хлопчыкi i дзяўчынкi, якiя засталiся без апекi бацькоў i выхоўваюцца ў апякунскiх сем’ях, дзецi з сем’яў бежанцаў. Кiраўнiк дзяржавы павiншаваў дзяцей з паспяховым завяршэннем першага школьнага паўгоддзя i доўгачаканымi зiмовымi канiкуламi. На яго думку, навагоднiя святы могуць стаць самым яркiм i незабыўным часам. «Давайце будзем весела i цiкава праводзiць iх, займацца спортам на свежым паветры, сустракацца з сябрамi, дарыць i атрымлiваць падарункi», — сказаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да школьнiкаў. Прэзiдэнт адзначыў, што ў 2005 годзе беларускiя дзецi «зрабiлi вельмi шмат карысных спраў». Яны добра вучылiся, дапамагалi дарослым зберагчы i сабраць вырашчаны ўраджай, правялi велiзарную работу па ўвекавечанню памяцi герояў Вялiкай Айчыннай вайны, акружылi клопатамi ветэранаў. «Дзякуй за працу, вы — будучае нашай дзяржавы», — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. Кiраўнiк дзяржавы асаблiва адзначыў яркую перамогу дзесяцiгадовай беларускi Ксенii Сiтнiк на дзiцячым конкурсе песнi «Еўрабачанне-2005». «Гэта маленькая дзяўчынка даказала, што дзякуючы таленту, працавiтасцi i ўпартасцi можна пакарыць зорныя вяршынi, увасобiць у жыццё самыя смелыя мары. Малайчына, Ксенiя! Ты праславiла Беларусь на ўвесь свет як нiхто iншы, у тым лiку i дарослыя», — падкрэслiў беларускi лiдар. Прэзiдэнт нагадаў, што будучы год аб’яўлены ў нашай краiне Годам Мацi. «Мама — гэта самы блiзкi i родны чалавек. I я вельмi хачу, каб вы ўвесь год радавалi бацькоў, перш за ўсё, мам сваiмi поспехамi, прыкладнымi паводзiнамi, дапамагалi ў хатнiх справах», — сказаў кiраўнiк дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка ад усёй душы павiншаваў хлопчыкаў i дзяўчынак з новым 2006 годам i пажадаў iм здароўя, шчасця i поспехаў. Прэзiдэнт разам з дзецьмi паглядзеў навагодняе прадстаўленне, у канцы якога школьнiкi падарылi кiраўнiку дзяржавы зроблены сваiмi рукамi сувенiр: вялiкую мяккую цацку, сiмвал надыходзячага года — Года Сабакi. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 28 снежня прыняў удзел у навагодняй дабрачыннай акцыi «Нашы дзецi», якая штогод праходзiць у Палацы Рэспублiкi
|
|