Пачалася кампанiя па збору подпiсаў
Сёння пачаўся найбольш складаны этап выбарчай кампанii — вылучэнне кандыдатаў у прэзiдэнты Беларусi. Ён прадоўжыцца да 27 студзеня, паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў Цэнтрвыбаркаме. Кожнай iнiцыятыўнай групе трэба будзе сабраць не менш за 100 тысяч подпiсаў у падтрымку свайго патэнцыяльнага кандыдата.
Згодна з дзеючым у нашай краiне заканадаўствам, у падпiсных лiстах могуць ставiць подпiсы толькi грамадзяне Беларусi, якiя маюць выбарчае права. Збор подпiсаў ажыццяўляецца выключна членамi iнiцыятыўных груп, якiя абавязаны прад’яўляць выбаршчыкам пасведчаннi, выдадзеныя Цэнтральнай камiсiяй. У кожным падпiсным лiсце на яго правым баку павiнны быць пазначаны без скарачэнняў звесткi аб асобах, якiя вылучаюцца кандыдатамi ў прэзiдэнты. Выбаршчыкi маюць права паставiць свой подпiс за ўсiх прэтэндэнтаў, але не больш за адзiн раз за кожную кандыдатуру. Пры адсутнасцi ў грамадзянiна пашпарта пiшуцца: для ваеннаслужачых тэрмiновай службы — даныя ваеннага бiлета, а для асоб, якiя страцiлi пашпарт або здалi яго на абмен, — рэквiзiты даведкi, выдадзенай органамi ўнутраных спраў. Падпiсныя лiсты павiнны быць здадзены не пазней як 27 студзеня ў тэрытарыяльныя выбарчыя камiсii асобамi, якiя вылучаюцца ў кандыдаты, або любым з членаў iнiцыятыўнай групы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння пачаўся найбольш складаны этап выбарчай кампанii — вылучэнне кандыдатаў у прэзiдэнты Беларусi |
|