21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прэзiдэнт Беларусi 27 снежня прыняў шэраг кадравых рашэнняў

25.08.2009 21:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

(Заканчэнне. Пачатак у нумары за 28 снежня.)

Мерапрыемства мела неардынарны характар: на сустрэчу былi запрошаны адначасова i асобы, якiя назначаюцца на новую пасаду, i iх папярэднiкi.

Каментуючы кадравыя перастаноўкi, Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў: «Пачынаецца новая пяцiгодка — патрэбны новыя людзi з новымi поглядамi. Павiнна быць абнаўленне кадраў. Гэты крок робiцца да прэзiдэнцкiх выбараў толькi па гэтай прычыне. Будучая пяцiгодка мае важнае значэнне, i неабходна, каб зноў назначаныя «ўвайшлi» ў яе першы год i самi спланавалi работу галiны».

Кiраўнiк дзяржавы даў станоўчую характарыстыку Аляксандру Касiнцу, адзначыўшы, што новы вiцэ-прэм’ер добра знаёмы з пытаннямi сацыяльна-эканамiчнай сферы.

Назначаючы выконваючага абавязкi мiнiстра аховы здароўя, Аляксандр Лукашэнка не выключыў, што ў выпадку паспяховай работы Вiктар Рудэнка з часам можа заняць i адпаведную пасаду мiнiстра.

Прэзiдэнт лiчыць важным той факт, што новым мiнiстрам транспарту i камунiкацый стаў чалавек, якi мае вялiкi вопыт работы ў гэтай сферы.

Аляксандр Лукашэнка цёпла падзякаваў Уладзiмiру Дражыну, Людмiле Пастаялка, Леанiду Гуляку за работу. Як падкрэслiў прэзiдэнт, яны «не з’яўляюцца «адстаўнiкамi» або людзьмi, якiя спiсваюцца з пасад», iм будуць давераны сур’ёзныя i адказныя ўчасткi работы.

«Я задаволены прапановамi, якiя мне паступiлi па працаўладкаванню людзей, якiя iдуць на iншую работу. Яны сумленна i шчыра служылi дзяржаве», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Уладзiмiр Дражын, якi мае значны вопыт парламенцкай работы, назначаны сенатарам. Акрамя таго, плануецца, што ён будзе задзейнiчаны на дыпламатычнай працы.

У Савет Рэспублiкi Нацыянальнага сходу назначана i Людмiла Пастаялка.

«Лiчу, што Сенат у далейшым неабходна будзе фармiраваць як своеасаблiвы «Савет мудрацоў». Там павiнны быць людзi, якiя ведаюць жыццё», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Людмiла Пастаялка таксама стала старшынёй Рэспублiканскай тэндарнай камiсii па закупцы медыцынскай тэхнiкi i вырабаў медыцынскага прызначэння. Пры гэтым яна па-ранейшаму будзе займаць пасаду старшынi праўлення Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.

Кiраўнiк дзяржавы даручыў Людмiле Пастаялка ажыццяўляць кантроль за далейшым удасканаленнем сiстэмы аховы здароўя. У вырашэннi гэтых пытанняў Людмiла Пастаялка будзе мець правы i абавязкi памочнiка прэзiдэнта.

Як адзначыў беларускi лiдаэр, Леанiду Гуляку будзе давераны адказны ўчастак работы, звязаны з палiтычнай сферай.

Прэзiдэнт у гэты ж дзень даў згоду на назначэнне Бароўскага Аляксандра Васiльевiча на пасаду старшынi канцэрна «Белнафтахiм».

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, неабходны новыя падыходы да дзейнасцi гэтага экспартаарыентаванага канцэрна, якi мае вялiкае значэнне для прыцягнення ў краiну валютных сродкаў.

«Свежы погляд вопытнага чалавека — тое, што нам патрэбна ў такой важнай сферы, як нафтаперапрацоўка i нафтахiмiя. Вам трэба будзе прынесцi дзяржаве на працягу трох месяцаў да $1 млрд. дадаткова да таго, што мы маем. Прадумайце праграму i далажыце», — сказаў прэзiдэнт, звяртаючыся да Аляксандра Бароўскага.

Кiраўнiк дзяржавы ў якасцi станоўчага прыкладу прывёў зрухi ў сферы рэалiзацыi калiйных угнаенняў. «Мы адмовiлiся ад усiх пасрэднiкаў i выйшлi на прамыя продажы. Ужо сёння мы атрымалi каля $260 млн. «плюса», — сказаў беларускi лiдар. Адпаведныя змяненнi павiнны адбыцца i ў сферы нафтахiмii.

Прэзiдэнт выказаў словы падзякi ў адрас ранейшага кiраўнiка Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый Мiхаiла Баравога i папярэдняга старшынi канцэрна «Белнафтахiм» Бранiслава Сiвога. Дзяржава таксама гатова прапанаваць iм работу на новых пасадах.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мерапрыемства мела неардынарны характар: на сустрэчу былi запрошаны адначасова i асобы, якiя назначаюцца на новую пасаду, i iх папярэднiкi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика