Дэпутацкая ёлка
Гэтымi днямi больш за тысячу дзяцей Мiнскага раёна сталi ўдзельнiкамi навагодняга свята, якое прайшло ў сталiчнай канцэртнай зале «Мiнск».
Хлопчыкi i дзяўчынкi з дзiцячых дамоў, мнагадзетных сем’яў, проста выдатнiкi вучобы з задавальненнем пабывалi на навагоднiм спектаклi-прадстаўленнi «Прыгоды ў Каралеўстве ёлачных цацак», потым з захапленнем чакалi прыходу Дзеда Мароза. Пэўны час у гэтай ролi выступаў дэпутат Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Уладзiмiр Дзялендзiк, якога дзятва вельмi шчыльна акружыла, што цалкам зразумела: Уладзiмiр Вiктаравiч сумесна з Мiнскiм раённым выканаўчым камiтэтам i прадпрыемствам «Дарыда» стаў арганiзатарам гэтага свята. У сваiм выступленнi перад шматлiкай дзiцячай аўдыторыяй ён адзначыў, што ўсiм удзельнiкам навагодняга «агеньчыка» будуць уручаны падарункi, а сумесна з мясцовай уладай, якую прадстаўляў старшыня Мiнскага райвыканкама Мiхаiл Глiнскi, яны зробяць усё, каб усiм дзецям заўсёды добра жылося. У гэтым можна не сумнявацца, бо такiя навагоднiя прадстаўленнi пад патранажам дэпутата Уладзiмiра Дзялендзiка, фiрмы «Дарыда» i мясцовай улады сталi добрай традыцыяй. У мiнулы раз такое прадстаўленне было наладжана ў малой зале Палаца Рэспублiкi, яшчэ раней — у Палацы чыгуначнiкаў... Кар. «Звязды».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтымi днямi больш за тысячу дзяцей Мiнскага раёна сталi ўдзельнiкамi навагодняга свята, якое прайшло ў сталiчнай канцэртнай зале «Мiнск» |
|