Сродкi на аздараўленне школьнiкаў у перыяд зiмовых канiкулаў ужо паступiлi ў рэгiёны
Алена ПРУС, кар. БЕЛТА
У Беларусi на аздараўленне школьнiкаў у перыяд зiмовых канiкулаў выдзелена Br1,2 млрд. са сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання.
Паводле слоў начальнiка планава-фiнансавага ўпраўлення Рэспублiканскага цэнтра па аздараўленню i санаторна-курортнаму лячэнню насельнiцтва Зоi Курбацкай, гэтыя сродкi своечасова паступiлi ў рэгiёны краiны. На працягу 6—8 дзён у час зiмовых канiкулаў 65 тыс. хлопчыкаў i дзяўчынак змогуць адпачыць i аздаравiцца ў школьных лагерах. Паводле слоў спецыялiста, фiнансаванне на гэтыя мэты выдзелена з разлiку Br3 тыс. 50 на адзiн ложка-дзень. Для дзяцей арганiзавана харчаванне, а таксама спартыўныя, аздараўленчыя i культурныя мерапрыемствы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi на аздараўленне школьнiкаў у перыяд зiмовых канiкулаў выдзелена Br1,2 млрд. са сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання |
|