21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 624

25.08.2009 21:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб назначэннi А.М. Касiнца Намеснiкам Прэм’ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь

Назначыць Касiнца Аляксандра Мiкалаевiча Намеснiкам Прэм’ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь i прысвоiць яму вышэйшы клас дзяржаўнага служачага.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

27 снежня 2005 г., г.Мiнск.




Аляксандр Мiкалаевiч Касiнец нарадзiўся ў 1959 годзе ў вёсцы Роскi Сялец Аршанскага раёна Вiцебскай вобласцi. Скончыў Вiцебскi дзяржаўны медыцынскi iнстытут. З 1982 па 1994 год займаў розныя пасады на кафедры шпiтальнай хiрургii гэтай ВНУ. Затым на працягу двух гадоў кiраваў Рэспублiканскiм навукова-практычным цэнтрам «Iнфекцыя i хiрургiя». З лютага 1997 года з’яўляўся рэктарам Вiцебскага дзяржаўнага медыцынскага ордэна Дружбы народаў медыцынскага унiверсiтэта.

Аляксандр Касiнец — доктар медыцынскiх навук, прафесар. Ён — член Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, заслужаны дзеяч навукi нашай краiны, узнагароджаны медалём «За працоўную доблесць».


Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 626

Аб назначэннi У.Г. Сасноўскага Мiнiстрам транспарту i камунiкацый Рэспублiкi Беларусь

Назначыць Сасноўскага Уладзiмiра Георгiевiча Мiнiстрам транспарту i камунiкацый Рэспублiкi Беларусь i прысвоiць яму першы клас дзяржаўнага служачага.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

27 снежня 2005 г., г.Мiнск.




Уладзiмiр Георгiевiч Сасноўскi нарадзiўся ў 1954 годзе ў Маскве. У 1976 годзе скончыў Беларускi полiтэхнiчны iнстытут па спецыяльнасцi «Аўтамабiлi i аўтамабiльная гаспадарка». У розныя гады займаў пасады начальнiка сектара пасажырскiх перавозак аддзела транспарту Мiнскага гарвыканкама, эканамiчнага саветнiка Беларускага камiтэта абароны мiру, працаваў на кiруючых пасадах у шэрагу камерцыйных структур. З 1995 па 2000 год быў намеснiкам начальнiка вытворчага ўпраўлення транспарту i сувязi Мiнгарвыканкама, затым начальнiкам камунальнага унiтарнага прадпрыемства «Упраўленне транспарту i сувязi Мiнгарвыканкама». З 2003 года Уладзiмiр Сасноўскi быў выконваючым абавязкi генеральнага дырэктара, генеральным дырэктарам транспартнага камунальнага унiтарнага прадпрыемства «Мiнсктранс».


Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 630

Аб назначэннi В.П. Рудэнкi выконваючым абавязкi Мiнiстра аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь

Назначыць намеснiка Мiнiстра аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь Рудэнку Вiктара Пятровiча выконваючым абавязкi Мiнiстра аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

27 снежня 2005 г., г.Мiнск.




Вiктар Пятровiч Рудэнка нарадзiўся ў 1950 годзе ў вёсцы Броннае Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласцi. У 1978 годзе скончыў Мiнскi дзяржаўны медыцынскi iнстытут. У розныя гады працаваў урачом-тэрапеўтам i ўрачом-кардыёлагам, быў загадчыкам рэўматалагiчнага аддзялення, намеснiкам галоўнага ўрача па ўрачэбна-працоўнай экспертызе, а затым i галоўным урачом Мiнскай абласной клiнiчнай бальнiцы. З 2000 па 2002 год займаў пасаду старшынi камiтэта па ахове здароўя Мiнскага гарвыканкама. З 2002 года Вiктар Рудэнка працаваў намеснiкам мiнiстра аховы здароўя Беларусi.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб назначэннi А.М. Касiнца Намеснiкам Прэм’ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика