Падлiчаны даходы бюджэту...
Iгар ГРЫШЫН
Рэспублiканскi i ўсе бюджэты мясцовых узроўняў у 2005 годзе будуць выкананы, паведамiў на прэс-канферэнцыi мiнiстр фiнансаў Беларусi Мiкалай Корбут.
Што датычыцца даходных крынiц рэспублiканскага бюджэту, то ў гэтай частцы ён будзе выкананы на 104 працэнты. Сёлета, паводле слоў Мiкалая Корбута, прафiнансаваны ўсе мерапрыемствы, што былi прадугледжаны расходнай часткай бюджэту, таксама забяспечаны запланаваны ўзровень зарплаты, выплачаны пенсii i дапамогi. Па вынiках гэтага года рэспублiканскi бюджэт краiны будзе выкананы з дэфiцытам 0,8 працэнта да ВУП, або 0,6 трыльёна рублёў. На сённяшнi дзень у рэспублiкi няма пратэрмiнаваных даўгоў па прыцягнутых знешнiх пазыках. Дарэчы, знешнi доўг Беларусi зараз складае каля 600 мiльёнаў долараў ЗША. Большая частка знешняй запазычанасцi — 61 працэнт — прыпадае на даўгi ўрада, 39 працэнтаў — на абавязацельствы па пазыках суб’ектаў гаспадарання.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэспублiканскi i ўсе бюджэты мясцовых узроўняў у 2005 годзе будуць выкананы, паведамiў на прэс-канферэнцыi мiнiстр фiнансаў Беларусi Мiкалай Корбут |
|