Акадэмiк Касцюк: тройчы чалавек года!
Анатоль МЯСНIКОЎ
Вiншуем! Прыемнае паведамленне прыйшло напрыканцы года з-за акiяна. Амерыканскi бiяграфiчны iнстытут прысвоiў высокае i прэстыжнае званне «Чалавек года-2005» вядомаму беларускаму вучонаму-гiсторыку, акадэмiку Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, акадэмiку Цэнтральнай Еўрапейскай Акадэмii навукi i мастацтва, Мiжнароднай акадэмii навук Еўразii, загадчыку аддзела Iнстытута гiсторыi НАН рэспублiкi Мiхаiлу Касцюку.Мiжнародны даследчы аддзел Амерыканскага бiяграфiчнага iнстытута прыняў гэта рашэнне ў знак прызнання вялiкага ўкладу, якi ўнёс беларускi даследчык айчыннай гiсторыi ў развiццё грамадства. У прыняццi рашэнняў супрацоўнiкi iнстытута абапiраюцца на дапамогу вялiкай групы дарадцаў — уплывовых экспертаў з 75 краiн свету. Зазначым: ганаровае званне «Чалавек года» акадэмiк М. Касцюк атрымлiвае ўжо трэцi раз. Мiхаiл Паўлавiч быў намiнаваны iм у 1999 i 2002 гадах. Акадэмiк Касцюк па рашэнню навуковага савета Амерыканскага бiяграфiчнага iнстытута ўключаны таксама ў бiяграфiчны «Мiжнародны даведнiк экспертаў i экспертызы». Сёлета ў адпаведнасцi з рашэннем Бюро прэзiдыума Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi Мiхаiл Касцюк прадстаўляў беларускую гiстарычную навуку на самым высокiм сусветным форуме гiсторыкаў — ХХ кангрэсе Мiжнароднага камiтэта гiстарычных навук, якi праходзiў у Аўстралii.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прыемнае паведамленне прыйшло напрыканцы года з-за акiяна. Амерыканскi бiяграфiчны iнстытут прысвоiў высокае i прэстыжнае званне «Чалавек года-2005» в
|
|