Важнасць сярэдняга бала атэстата не варта перабольшвацьЗваротная сувязь Мiнiстэрства адукацыi пасля разгляду матэрыялу «Прыёмная кампанiя: абагульненнi не да месца», якi быў апублiкаваны ў «Звяздзе» за 6 снежня 2005 года, паведамляе наступнае. Пры залiчэннi ў вышэйшыя навучальныя ўстановы вызначальнай з’яўляецца колькасць балаў па прадметах уступных iспытаў. Сярэднi бал атэстата абiтурыента, з улiкам практыкi прыёмных кампанiй апошнiх гадоў, мае мэту павысiць якасць ведаў навучэнцаў, якiя атрымлiваюць агульную сярэднюю адукацыю.Пры падачы дакументаў у прыёмную камiсiю асобы, якiя скончылi ўстановы, што забяспечваюць атрыманне спецыяльнай адукацыi, дзецi-iнвалiды, iнвалiды I, II i III групы прадстаўляюць заключэнне ўрачэбна-кансультацыйнай або медыка-рэабiлiтацыйнай камiсii аб адсутнасцi процiпаказанняў для навучання па абранай спецыяльнасцi. Абiтурыенты з парушэннямi слыху, зроку, апорна-рухальнага апарата, якiя па медыцынскiх паказаннях маюць права навучацца ва ўстановах, што забяспечваюць атрыманне спецыяльнай адукацыi, пры адсутнасцi медыцынскiх процiпаказанняў да абранай спецыяльнасцi, здаюць уступныя iспыты ў ВНУ. Форму правядзення ўступных iспытаў вызначаюць прыёмныя камiсii ВНУ з улiкам асаблiвасцяў псiхафiзiчнага развiцця абiтурыента. У адпаведнасцi з Палажэннем аб прыёмнай камiсii ВНУ абiтурыентам згаданай катэгорыi ў перыяд правядзення прыёмнай кампанii будзе аказана неабходная метадычная дапамога. Правядзенне ў год заканчэння школы выпускных экзаменаў, а таксама цэнтралiзаванага тэсцiравання на платнай i бюджэтнай аснове павялiчвае напружанасць, адмоўна адбiваецца на стане здароўя абiтурыентаў, расцягвае тэрмiны прыёмнай кампаннiі, а атрыманыя вынiкi, як паказвае аналiз, у большасцi абiтурыентаў застаюцца прыкладна аднолькавыя. Першы намеснiк мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь Аляксандр ЖУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнiстэрства адукацыi пасля разгляду матэрыялу «Прыёмная кампанiя: абагульненнi не да месца», якi быў апублiкаваны ў «Звяздзе» за 6 снежня 2005 года, |
|