Выдатнiца, камсамолка, спартсменка...
Настасся Целешава
I проста прыгожая дзяўчына, кажуць у Капыльскiм сельскагаспадарчым прафесiйным лiцэi пра навучэнку другога курса Ганну Клiшэвiч.
Ужо праз паўтара года наша сённяшняя гераiня атрымае адразу дзве спецыяльнасцi — повара i лабаранта. Пасля чаго, упэўнена, абавязкова паступiць у ВНУ. У Капыль Ганна прыехала з Салiгорска, там засталiся бацькi i брат, якiх яна наведвае амаль кожны тыдзень. Аб прафесii повара марыла з... сямi гадоў, калi разам з цёткай, дзiўным кулiнарам, пачала асвойваць таямнiцы кухарскай справы. Зараз усе святочныя (не выключэнне — i доўгачаканы навагоднi) сталы — за ёй, а вось сваёй фiрменнай стравай Ганна называе мядовы пiрог, якi робiць па рэцэпту матулi. Дарэчы, у мiнулым навучальным годзе, а менавiта 9 мая, другакурснiца стала членам БРСМ. Кажа, што гэта рашэнне прынесла шмат знаёмстваў, паездак, у тым лiку — i на разнастайныя конкурсы мастацкай самадзейнасцi, дзе Ганна, выпускнiца музычнай школы, не раз станавiлася пераможцай. А яшчэ Ганна паспявае наведваць секцыi валейбола i баскетбола, займацца ў безлiчы гурткоў, удзельнiчаць у КВЗ i нават вучыцца iграць на гiтары (у дадатак да фартэпiяна i цымбалаў).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
I проста прыгожая дзяўчына, кажуць у Капыльскiм сельскагаспадарчым прафесiйным лiцэi пра навучэнку другога курса Ганну Клiшэвiч |
|