21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Выхаванне самастойных асоб

25.08.2009 21:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзмiтрый АЛЬФЕР

Пасля паўналецця выпускнiкi iнтэрнатных устаноў — сiроты i дзецi, якiя засталiся без апекi бацькоў — уступаюць у дарослае жыццё з усiмi яго праблемамi i цяжкасцямi. I часам трапляюць у сiтуацыi, сутыкацца з якiмi раней не даводзiлася. Знайсцi выйсце з няпростых абставiнаў часам бывае складана. Таму, каб было лягчэй у будучым, рыхтавацца да «рэальнасцi» моладзь павiнна яшчэ ў дзiцячым доме.

Ведаць не толькi правы, але i абавязкi

Чалавек павiнен жыць у роднай сям’i. А калi бацькоў па тых цi iншых прычынах няма, нават самы лепшы дзiцячы дом у свеце нiколi iх не заменiць. Як зазначае намеснiк старшынi Камiтэта па працы i сацыяльнай абароне Мiнскага аблвыканкама Тамара Антановiч, можна даволi дакладна ўявiць, як будзе сябе паводзiць выпускнiк iнтэрнатнай установы. I гэтыя яго паводзiны не заўсёды бездакорныя. Згодна з даследаваннямi, у многiх маладых людзей, якiя выйшлi з дзiцячага дома, назiраецца адсутнасць жадання працаваць, неадэкватны ўзровень разумення i ўспрымання жыцця, высокая ўнушальнасць:

— Галоўная праблема ў тым, што ўвесь час знаходжання ў iнтэрнаце маладых людзей знаёмiлi з iх правамi i льготамi, сацыяльнымi гарантыямi з боку дзяржавы, але недастаткова якасна акрэслiлi, якiя абавязкi перад той жа дзяржавай яны павiнны выконваць, — кажа Тамара Антановiч. — Права на атрыманне кватэры непадзельна звязана з абавязкам своечасова плацiць за камунальныя паслугi, права на бясплатную медыцынскую дапамогу — з абавязкам весцi здаровы лад жыцця. Аднак гэта «сувязь» назiраецца не заўсёды. Моладзь у поўнай меры карыстаецца льготамi, а вось пра абавязкi забываецца.

У вынiку развiваецца так званае сацыяльнае ўтрыманства. Iншымi словамi, выпускнiкi пасля выхаду з iнтэрната зноў аказваюцца «на балансе дзяржавы», i пры гэтым самi... не жадаюць нiчога рабiць.

Патрэбны сацыяльны гiд

Зараз у Мiнскай вобласцi зарэгiстравана больш за 1400 сiрот i асоб, якiя засталiся без апекi бацькоў. Кожны год 400—500 чалавек пачынаюць жыць самастойна. I адразу ж сутыкаюцца з цяжкасцямi...

— Больш за 640 чалавек у Мiнскай вобласцi зараз маюць праблемы з жыллём. Ёсць пытаннi з працаўладкаваннем, афармленнем прапiскi, далейшай вучобай, — канстатуе Тамара Антановiч. — I спрыяць вырашэнню гэтых праблем павiнны ўсе зацiкаўленыя органы разам.

Але не ўсё так проста, як здаецца на першы погляд. Падобныя праблемы — агульныя цi не для ўсёй моладзi. Бяда ў iншым: у адрозненне ад аднагодкаў, выпускнiкi iнтэрнатаў проста не ведаюць, як пераадолець цяжкасцi: яны не могуць зрабiць самага элементарнага — аформiць дакументы на прапiску. Некаторыя кiдаюць працу, вучобу, таму што не разумеюць, што без прафесii i трывалага месца працы немагчыма паўнавартаснае жыццё. Амаль усiм неабходна дапамога юрыста i псiхолага.

Мiж тым, займацца сацыяльнай адаптацыяй выпускнiкоў дамоў-iнтэрнатаў у нас сталi толькi апошнiм часам. I тут ужо з’явiлiся новыя падыходы. У прыватнасцi, адзiн з прыкладаў такой работы — Салiгорскi тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва.

— Па-першае, сфармiраваны банк даных на ўсiх былых выпускнiкоў. Ён пастаянна абнаўляецца i дапаўняецца. Па-другое, у нашым цэнтры адчынiлася бясплатная юрыдычная i псiхалагiчная кансультацыя, якая карыстаецца вялiкай папулярнасцю. I, напэўна, самае неабходнае — арганiзацыя вольнага часу. Трэба, каб iснавалi групы па iнтарэсах, гурткi. Выпускнiкi iнтэрнатаў павiнны стаць актыўнымi спажыўцамi iнфармацыi, бо толькi так яны адаптуюцца да жыцця, — расказвае дырэктар Цэнтра Вольга Чурсiна.

Няхватка iнфармацыi з’яўляецца першым каменем спатыкнення. Дырэктар праграм маладзёжнага грамадскага аб’яднання «Разуменне» Наталля Iванюк прапаноўвае якасны спосаб вырашэння праблемы: так званую работу сацыяльнага гiда па суправаджэнню выпускнiка iнтэрнатнай установы:

— Згодна з нашымi даследаваннямi i назiраннямi, моладзь мае патрэбу ў чалавеку, якi б дапамог справiцца з праблемнымi сiтуацыямi. Так атрымлiваецца, што перад маладым чалавекам, якi пасля iнтэрната пайшоў вучыцца ў сярэднюю спецыяльную або вышэйшую навучальную ўстанову, паўстае шмат пытанняў, на якiя неабходна знайсцi адказ. I парада дарослага, вопытнага педагога (мы яго назвалi сацыяльным гiдам) будзе вельмi дарэчы. Гiдам можа стаць i майстар у ПТВ, i выкладчык — той чалавек, якi карыстаецца аўтарытэтам i якога малады чалавек паважае. Можна прывесцi элементарны прыклад. Дзяўчыне не хапае звестак аб палавым выхаваннi, а дзе знайсцi чалавека, якiя б карэктна i дасведчана растлумачыў неабходнае, яна не ведае.

Пры гэтым выкарыстанне сацыяльных гiдаў павiнна быць мэтанакiраваным. Падобная практыка iснуе, але толькi ў некаторых установах. Трэба, каб яна пашыралася ўсюды.

Дзе льготы — там i адказнасць

90 працэнтаў выпускнiкоў iнтэрнатаў Мiнскай вобласцi маюць жывых бацькоў, якiя былi пазбаўлены правоў на выхаванне. Пасля iнтэрната паўналетнiя вяртаюцца дадому i зноў трапляюць у атмасферу адмоўных паводзiнаў бацькi i мацi. Таму не выпадкова тое, што iм, а таксама сiротам неабходна ўласнае жыллё. Актуальнае пытанне i атрымання адукацыi, асаблiва вышэйшай. Так, даследаваннi паказваюць, што толькi 4 працэнты выпускнiкоў iнтэрнатных устаноў працягваюць навучанне ў ВНУ, 67 працэнтаў — у ПТВ, а 1,8 працэнта аказваюцца ў месцах пазбаўлення волi.

Як зазначыў на прайшоўшым днямi ў Салiгорску рэспублiканскiм семiнары па праблеме адаптацыi ў грамадстве выпускнiкоў iнтэрнатных устаноў намеснiк мiнiстра працы i сацыяльнай абароны Валерый Паўлаў, сiроты i асобы, якiя засталiся без апекi бацькоў, маюць iльготныя ўмовы атрымання кватэры i адукацыi.

— Зразумела, што дзяржава пакуль што не ў стане цалкам забяспечыць усiх жадаючых сацыяльным жыллём, але наша мiнiстэрства робiць усё магчымае. Прадастаўленне гарантый сацыяльнай абароны вызначана i ў прынятай зусiм нядаўна ў новай рэдакцыi закона аб абароне сiрот i асоб, якiя засталiся без апекi бацькоў. Гэта найбольш уразлiвая катэгорыя грамадзян. Таму праца з iмi павiнна весцiся сур’ёзная. Для дасягнення вынiкаў мы ставiм некалькi мэтаў: сацыяльны патранаж; аказанне дапамогi пры працаўладкаваннi; арганiзацыя комплекснай дапамогi спецыялiстаў розных накiрункаў; арганiзацыя адпачынку, — паведамiў Валерый Паўлаў.

Адначасова змяняюцца i адукацыйныя педагагiчна-псiхалагiчныя праграмы. Выхаванцы дзiцячых дамоў павiнны зразумець, што яны з’яўляюцца не толькi членамi грамадства, але i павiнны прыносiць дзяржаве карысць, а не проста карыстацца прадастаўленымi ёю льготамi. Умовай жа выхавання i апекi, як зазначаюць спецыялiсты, з’яўляецца зладжаная праца i агульнае практычнае ўзаемадзеянне ўсiх органаў сацыяльнай абароны. Абласныя службы занятасцi, цэнтры сацыяльнага абслугоўвання, органы ўнутраных спраў павiнны працаваць не паасобку, а быць аб’яднанымi ў адзiную сiстэму. Напрыклад, у Магiлёве для комплекснага суправаджэння паўналетнiх сiрот у дарослае жыццё была створана мiжведамасная камiсiя, работа якой адразу ж прынесла станоўчыя вынiкi.


Салiгорск—Мiнск.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля паўналецця выпускнiкi iнтэрнатных устаноў — сiроты i дзецi, якiя засталiся без апекi бацькоў — уступаюць у дарослае жыццё з усiмi яго праблемамi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика