Канфiскавана 270 кг дурману
20 мяхоў з дурманячым рэчывам было канфiскавана праваахоўнiкамi ў Столiнскiм раёне.
Тут позна ўвечары супрацоўнiкi мiлiцыi паблiзу ад вёскi Альпень спынiлi дзве гужавыя павозкi, якiя былi загружаны нейкiмi мяхамi «пад завязку». Пры больш дэталёвым знаёмстве з грузам высветлiлася, што два непрацуючыя браты з Давыд-Гарадка — 1972 i 1974 гадоў нараджэння — перавозiлi здробненую сухую макавую саломку, агульная вага якой склала 270,6 кiлаграма. «Кур’еры» затрыманыя. Iгар ГРЫШЫН. УБАЧЫЎ ЦЫГАНКУ — ДЗВЕРЫ НА ЗАШЧАПКУ Да старой жанчыны, якая жыве ў в. Новая Мыш пад Баранавiчамi, зайшлi цыганкi, i не паспела гаспадыня ўцямiць, што i да чаго, як смуглянкi выкралi з шафкi 800 тысяч. Застаецца адно: убачыў цыганку — зачынi дзверы. Сымон СВIСТУНОВIЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
20 мяхоў з дурманячым рэчывам было канфiскавана праваахоўнiкамi ў Столiнскiм раёне |
|