Санта-Клаусы сочаць за бяспекайInter - ПОЛ У Iнданезii Санта-Клаусы, акрамя раздачы навагоднiх падарункаў, выконваюць яшчэ адну функцыю — сочаць за бяспекай насельнiцтва. Узброiўшыся металашукальнiкамi, яны правяраюць розныя сумкi i пакеты на наяўнасць выбуховых прыстасаванняў.Для гэтай мэты былi наняты 61 тысяча чалавек персаналу, якiя апранулiся ў касцюмы Дзеда Мароза. У гандлёвых цэнтрах Джакарты, Санты, не саромеючыся, абшукваюць наведвальнiкаў i адкрываюць сумкi, каб праверыць, цi няма там непрыемных навагоднiх падарункаў. «Мы робiм гэта, каб спакойна справiць Каляды. Спадзяёмся, у наступны раз будуць прыняты такiя ж меры», — гаворыць адзiн з «навагоднiх чарадзеяў». Такiм неардынарным чынам улады змаглi крыху згладзiць непрыемную працэдуру надгляду, што дазволiла людзям прасцей да яе адносiцца, захоўваючы святочны настрой. ЗЛОДЗЕЯ ЗАТРЫМАЛI НА КАЛЯДНАЙ ВЕЧАРЫНЦЫ Берлiнскiм палiцэйскiм пашчасцiла зрабiць самы лёгкi арышт года прама на сваёй каляднай вечарынцы. Супрацоўнiкi аддзела расследаванняў федэральнай палiцыi ФРГ адпачывалi ў адной з пiўных нямецкай сталiцы, калi заўважылi кiшэннага злодзея. Мужчына незаўважна патрашыў кiшэнi куртак i палiто наведвальнiкаў. «Ён быў здзiўлены. Ён проста не зразумеў, з кiм мае справу», расказаў прэс-сакратар берлiнскай палiцыi. 45-гадовы албанец не стаў аказваць супрацiўленне, калi апынуўся ў акружэннi 35 супрацоўнiкаў праваахоўных органаў. ПРАГЛЫНУЛА... МАБIЛЬНIК «Дык не даставайся ты нiкому!» — вырашыла маладая амерыканка, паспрачаўшыся са сваiм бойфрэндам з-за мабiльнага тэлефона i са злосцi праглынула апарат. У палiцыю невялiкага гарадка ў амерыканскiм штаце Мiсуры патэлефанаваў усхваляваны малады чалавек i папрасiў тэрмiнова дапамагчы яго дзяўчыне, якой раптам стала цяжка дыхаць. Калi палiцэйскiя прыбылi па адрасу, яны са здзiўленнем выявiлi, што ў пацярпеўшай у горле захрас мабiльнiк. Iнцыдэнт адбыўся падчас спрэчкi. Хлопец спрабаваў скарыстацца тэлефонам сяброўкi, але яна была катэгарычна супраць. У рэшце рэшт, дзяўчына сунула апарат у рот, каб бойфрэнд не змог яго адтуль дастаць. Але яна крыху не разлiчыла i заглынула тэлефон надта глыбока, так што выцягнуць яго самастойна ўжо не магла. Яе тэрмiнова адправiлi ў бальнiцу, дзе ўрачы дасталi прадмет спрэчкi. РАБАЎНIКI ЎКРАЛI 24 ЗМЯI Палiцыя Нiдэрландаў заклапочаная пошукамi рабаўнiкоў, якiя ўчынiлi налёт на адзiн з заапаркаў, адкуль выкралi 24 змяi. Знiклi два дарослыя ўдавы бао-канстрыктор даўжынёй 2,5 метра i 22 дзiцяняцi па 50 сантыметраў. Прадстаўнiкi палiцэйскага дэпар- тамента не разумеюць, як злачынцам удалося злавiць i знесцi столькi рэптылiй. Адзначым, што бао — разнавiднасць неядавiтых змей, якiя жывуць пераважна ў Лацiнскай Амерыцы. Яны адрознiваюцца спакойным норавам i для чалавека не ўяўляюць небяспекi, а таму многiя жыхары трымаюць iх у якасцi хатнiх жывёл. Падрыхтаваў Iгар РЫГОРАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Iнданезii Санта-Клаусы, акрамя раздачы навагоднiх падарункаў, выконваюць яшчэ адну функцыю — сочаць за бяспекай насельнiцтва |
|