21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

НАВАГОДНЯЕ ВIНШАВАННЕ

25.08.2009 21:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь А.Р. Лукашэнкi беларускаму народу

Дарагiя суайчыннiкi!




Гадзiннiк адбiвае апошнiя мiнуты адыходзячага 2005 года. Яшчэ адну старонку летапiсу перагортвае гiсторыя. Кожны яго радок — гэта добрыя справы людзей, натхнёных iмкненнем зрабiць краiну больш моцнай i прыгожай.

У мяне часта пытаюцца: у чым наша нацыянальная годнасць, чым ганарыцца народ Беларусi?

Адказ дае жыццё — гэта вынiкi нашай з вамi агульнай працы.

Удумайцеся: за пяць гадоў мы ў паўтара раза павялiчылi вытворчасць валавога ўнутранага прадукту. А за апошнiя дзесяць гадоў — удвая.

2005 год завяршае чарговую пяцiгодку. Мы выканалi яе напружаныя i нават амбiцыйныя заданнi. Хоць у пачатку было шмат сумненняў, цi зможам дасягнуць намечаных вышынь.

Але змаглi ж! Насуперак жорсткаму знешняму нацiску. Нягледзячы на рост сусветных цэн на прыродныя рэсурсы, якiмi мы не багатыя. Толькi сваiм розумам i штодзённай карпатлiвай працай. Выверанай палiтыкай дзяржавы, адпаведнай нашым нацыянальным iнтарэсам.

У гэтай пяцiгодцы мы зрабiлi галоўнае — рэалiзавалiся як суверэнная i незалежная беларуская дзяржава.

Мы пераканалiся самi i чарговы раз даказалi ўсяму свету: беларускаму народу жыць у сваёй, незалежнай краiне!

Гэта былi гады стварэння.

Мы актыўна будавалi жыллё, прадпрыемствы i школы. Асвойвалi вытворчасць найноўшай тэхнiкi. Газiфiкавалi гарады i вёскi. Адкрывалi станцыi метро. Новае аблiчча набывае беларуская вёска.

Я выказваю сардэчную ўдзячнасць усiм, хто ўнёс свой уклад у агульную справу развiцця i працвiтання нашай Айчыны. Рабочым прамысловых прадпрыемстваў, сельскiм працаўнiкам i прадпрымальнiкам. Работнiкам культуры, педагогам, урачам, супрацоўнiкам праваахоўных органаў i ваеннаслужачым.

Дзяржавай нямала зроблена ў руху наперад да галоўнай мэты — каб кожны грамадзянiн Беларусi жыў лепш. Цяпер гэту дзяржаву трэба прыстасаваць для народа, каб людзям у ёй было камфортна жыць i працаваць, гадаваць дзяцей.

Таму наступны год будзе годам карэннага павароту да чалавека.

Для шчаслiвага жыцця недастаткова ператварыць Беларусь у «астравок стабiльнасцi». Трэба, каб «клiмат» на гэтым «астраўку» не атручвалi бюракратызм i раўнадушша.

Калi дзесяць гадоў таму ў нас быў адзiны клопат — адвесцi краiну ад безданi, то сёння нашы думкi аб тым, каб выйсцi на новы ўзровень якасцi жыцця людзей.

Паважаныя суайчыннiкi!

2006 год пачынае чарговую пяцiгодку. Таму вельмi важна, наколькi энергiчны будзе старт. Бо добры пачатак — палавiна поспеху.

Перакананы, нам пад сiлу выканаць намечанае.

Для гэтага ў нас ёсць усё. Працалюбiвыя i таленавiтыя людзi, вопыт, дзеяздольная ўлада, дакладная праграма на перспектыву.

Незалежная Беларусь упэўнена глядзiць у заўтрашнi дзень. Яе голас, што прагучаў з высокай трыбуны Арганiзацыi Аб’яднаных Нацый у абарону раўнапраўных мiжнародных адносiнаў, за свабоду выбару кожнай дзяржавай уласнай мадэлi развiцця, пачуты ў самых аддаленых кутках планеты.

Не ўсiм падабаецца наша самастойная пазiцыя.

Але гiсторыя навучыла нас цанiць мiр i згоду. Такiя паняццi, як здароўе, добрая работа, спакой i цяпло ў доме, несупастаўныя з любымi палiтычнымi ўзрушэннямi.

Надыходзячы год — год прэзiдэнцкiх выбараў. Гэта год, калi ўладзе трэба будзе трымаць свой галоўны палiтычны экзамен — экзамен перад народам. I мы пастараемся здаць яго дастойна!

Дарагiя сябры!

Сiмвалiчна, што 2006 год у нашай краiне аб’яўлены Годам Мацi.

Беларуская жанчына заслугоўвае такой увагi. Яна i ў будныя днi, i ў святы не страчвае сваёй чароўнасцi, прыгажосцi i дабрынi.

Родныя нашы мацi, жонкi, дочкi i сёстры! Нiзкi вам паклон за тое, што вы захоўваеце цяпло дамашняга ачага, аберагаеце яго ад няшчасцяў i бедаў, напаўняеце жыццё пяшчотай i любоўю.

Нам неабходна акружыць дзяржаўнымi клопатамi жанчыну i дзiця, усямерна ўмацоўваць прэстыж сям’i, асаблiва шматдзетнай. Трэба, каб у нашых дамах як мага болей нараджалася маленькiх грамадзян Беларусi.

У нас не павiнна быць пакiнутых i беспрытульных дзяцей. Мы не пацерпiм п’янства, якое непазбежна прыводзiць да сямейнага няшчасця.

Захаваць нацыю фiзiчна здаровай, адукаванай i духоўна моцнай — гэта самая высакародная мэта нашай дзяржавы.

Дарагiя мае землякi i госцi нашай краiны!

Я вiншую вас з надыходзячым Новым годам. Цяпер кожнае iмгненне саткана з самых лепшых пажаданняў i надзей.

Няхай тое добрае, што было ў адыходзячым годзе, прымножыцца ў надыходзячым!

Няхай шчасце i разуменне пануюць у кожнай сям’i!

Няхай не пакiдае вас увага родных i сяброў, а любiмыя дораць адзiн аднаму кветкi i ўсмешкi!

Няхай натхняюць пачуццi прыналежнасцi да вялiкiх спраў i гонару за сваю Айчыну — за Беларусь!

Шчасця, здароўя вам, святочнага настрою!

З Новым годам, дарагiя сябры!



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь А.Р. Лукашэнкi беларускаму народу
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика