21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Час будаваць уласнае жыллё

25.08.2009 21:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУРКАЧ

На пытаннi чытачоў газеты адказвае начальнiк упраўлення жыллёвага будаўнiцтва Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва Беларусi Уладзiмiр Падвалоцкi

Заканчэнне. Пачатак у нумарах за 16, 17, 21, 22 снежня.)

— Мой брат Мiкалай Бокша, якi нарадзiўся ў Мiнскай вобласцi, у свой час пераехаў жыць i служыць у Расiйскую Федэрацыю. Зараз ён ваенны пенсiянер i жыве ў Чэлябiнску. Цi ёсць нейкiя асаблiвыя цi дадатковыя патрабаваннi для такiх грамадзян, якiя вырашылi вярнуцца жыць на Радзiму? Па якой схеме ёсць магчымасць у брата пабудаваць цi набыць жыллё ў буйных гарадах Беларусi?

Раiса Завадская.

— Спадару Бокшу лепей звярнуцца з гэтым пытаннем у адпаведны аддзел гарадской службы Мiнiстэрства абароны. Вядома, што ў рамках Саюзнага дагавора па лiнii ўзброеных сiл дзвюх нашых краiн прадугледжана вырашэнне i жыллёвых пытанняў. Разам з тым пры будаўнiцтве жылля неабходна мець адпаведныя дакументы аб прапiсцы ў тым населеным пункце, дзе збiраецца жыць будучы гаспадар жылля. Пры набыццi жылля неграмадзянамi краiны на другасным рынку трэба атрымаць дазвол ад мясцовай адмiнiстрацыi на правядзенне такой аперацыi.

— Я, мой муж i дачка, якой 3 гады, жывём разам з бацькамi ў трохпакаёвай кватэры агульнай плошчай 64 кв. метры, дзе прапiсана 5 чалавек. Як маладая сям’я маем патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў. На што рэальна мы можам разлiчваць? У райвыканкаме паведамiлi, што чарга на нашу сям’ю падыдзе прыкладна праз 2-3 гады. Што нам зараз рабiць, каб не ўпусцiць гэтую магчымасць? З чаго трэба пачынаць? Цi можам мы разлiчваць на льготны крэдыт, пазыку або iншую дзяржаўную дапамогу? Якiя дакументы трэба збiраць ужо зараз?

Сям’я Федарэнкаў.

— Маладыя сем’i i маладыя грамадзяне, якiя маюць непаўналетнiх дзяцей, прымаюцца на асобны ўлiк маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў без улiку ўзроўню забяспечанасцi жыллёвай плошчай бацькоў, якiя пражываюць разам з iмi. Маладыя сем’i маюць права выкарыстоўваць i льготныя крэдыты, i аднаразовыя бясплатныя дзяржаўныя субсiдыi. Пры атрыманнi гэтых вiдаў дзяржпадтрымкi не ўлiчваецца жыллёвая маёмасць бацькоў. Аднаразовыя дзяржаўныя субсiдыi налiчваюцца маладым сем’ям у максiмальным аб’ёме, без улiку тэрмiнаў пастаноўкi ў чаргу маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў. Калi сям’i Федарэнкаў трэба яшчэ некалькi гадоў чакаць сваёй чаргi, то зараз у райвыканкам iм звяртацца не трэба. Спецыялiсты жыллёвага аддзела потым на месцы растлумачаць, якiя даведкi цi iншыя дакументы трэба будзе падрыхтаваць. Загадзя рыхтаваць iх не мае сэнсу, бо гэтыя паперы маюць пэўны тэрмiн годнасцi.

— Летась скончыла Мiнскi медыцынскi iнстытут. Маю мужа i дачку да двух гадоў. Муж жыве i працуе па размеркаванню ў Магiлёўскай вобласцi, дзе жылля не мае. Я прапiсаная ў сталiцы, дзе маю ва ўласнасцi пакой плошчай 12 кв. метраў у 4-пакаёвай кватэры з агульнай кухняй. Сёлета стала ў Мiнску ў чаргу маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў. Маю жаданне ўзяць крэдыт у банку на будаўнiцтва адна- цi двухпакаёвай кватэры, каб потым у залiк крэдыту прадаць свой пакой.

Раней у «Звяздзе» чытала, што тым, хто мае патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, ужо не трэба плацiць 28 працэнтаў для фiнансавання iнфраструктуры. Парайце, што нам зараз рабiць, каб пабудаваць жыллё?

Iрына Скапцова, г. Узда.

— Сёння ўсе жыхары, якiя будуюць жыллё з дзяржпадтрымкай цi за кошт уласных сродкаў, цалкам вызваляюцца ад платы за iнфраструктуру. На развiццё iнжынерна-транспартнай структуры накiроўваюцца сродкi мясцовых бюджэтаў, мэтавых жыллёва-iнвестыцыйных фондаў i сродкi тых арганiзацый, якiя гэтую структуру эксплуатуюць. Ад такой платы вызвалiлi грамадзян-забудоўшчыкаў.

У сталiцы сёння самае таннае жыллё будуе МАПIД. Гэта дамы буйнапанэльнага домабудавання, для маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў. Каб будаваць жыллё па гэтай схеме, трэба абавязкова пэўны час стаяць у чарзе маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў. Пры атрыманнi жыллёвых крэдытаў грамадзяне iстотных праблем не маюць. Зараз па лiнii Беларусбанка грамадзяне ўсе запланаваныя крэдытныя рэсурсы атрымлiваюць. Сума агульных крэдытаў па гэтаму накiрунку складзе прыкладна 605 мiльярдаў рублёў.

Пакой, які мае ва ўласнасцi Iрына, можна выкарыстаць пры афармленнi крэдыту (залажыць банку). Пры будаўнiцтве жылля з дзяржаўнай падтрымкай вам прапануюць будаваць двухпакаёвую кватэру, бо ў аднапакаёвай кватэры сям’я колькасцю 3 чалавекi будзе заставацца ў чарзе маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў.

— Наш жыллёвы кааператыў заплацiў даволi вялiкiя грошы за праектна-пошукавыя работы i за iндэксацыю гэтых работ упраўленню капiтальнага будаўнiцтва горада. Потым нам растлумачылi, што на суму гэтай кампенсацыi льготны крэдыт члены кааператыва не атрымаюць, а павiнны кампенсаваць за кошт уласных грошай. Мы з гэтым не згодныя.

Старшыня праўлення ЖБК-636 Т. Шадэлка.

— З вашага лiста не ўсё зразумела. Па прыведзеных датах бачна аб рашэннях за 2003 год, але невядома, як гэта пытанне вырашаецца сёлета. Iльготныя крэдыты грамадзяне забудоўшчыкi атрымлiваюць у адпаведнасцi з вызначанымi заканадаўствам памерамi. Сёння гэта 90 працэнтаў ад агульнага фiнансавання будаўнiцтва пад 5 працэнтаў гадавых на 20 гадоў. Калi ў дагаворы, якi быў заключаны кааператывам з упраўленнем капiтальнага будаўнiцтва, прадугледжана аплата вызначанай iндэксацыi, то яе трэба аплачваць. На сённяшнi дзень iндэксы праектна-пошукавых работ не менялiся з красавiка мінулага года. Ужо на працягу амаль 10 месяцаў гэтыя iндэксы застаюцца нязменнымi.

— Стаю ў чарзе маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў з 2004 года. Маю траiх дзетак. Зараз сельгаспрадпрыемства прапануе мне службовае жыллё. Аднак маленькую прыватызаваную кватэру збiраюцца забраць на баланс гаспадаркi. Цi можа адмiнiстрацыя i прафсаюзны камiтэт адчужаць прыватызаванае жыллё ў сваю гаспадарку?

Iрына Пушкарова, Бераставiцкi раён.

— З вашага лiста бачна, што ваша сям’я, дзе няма мужчыны, самастойна ўзяць жыллёвы крэдыт i потым выплачваць яго не зможа. Мабыць, найперш па гэтай прычыне члены гаспадаркi прапанавалi вам такi варыянт паляпшэння жыллёвых умоў, калi сям’i не трэба плацiць грошай увогуле. Без нейкай важкай падставы адчужаць прыватызаваную кватэру ў мнагадзетнай сям’i нiхто не стане.

— Мой сын жыве ў сталiцы, дзе стаiць у чарзе маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў як маладая сям’я. Колькi яму трэба чакаць, каб яго ўключылi ў ЖБК?

Н. Гульвiчэнка, г. Гомель.

— Сёння ў сталiцы льготныя крэдыты маюць магчымасць атрымаць тыя грамадзяне, якiя сталi ў чаргу маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў у 1989—1990 гадах. Сёлета ў галоўным мегаполiсе краiны будавалася 50 працэнтаў жылля для чаргавiкоў. У наступным годзе мы збiраемся павялiчыць аб’ём будаўнiцтва такога жылля да 60 працэнтаў. Праз год-два для маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў грамадзян запланавана будаваць прыкладна 80 працэнтаў усяго жылля ў горадзе. Такiм чынам, мы разлiчваем, што чарга ў сталiцы пачне рухацца значна хутчэйшымi тэмпамi.

— Дачка жыве ў горадзе ў iнтэрнаце. Вышла замуж, чакае дзiця. Да гэтага (як адзiнокая) 2 гады стаяла ў чарзе маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў. Цi пачне рухацца гэта чарга хутчэй пасля нараджэння дзiцяцi? Ёй трэба звяртацца ў гарвыканкам, каб там чаргу перапiсалi, цi гэта робiцца аўтаматычна? Колькi трэба ўласных грошай на першапачатковы ўзнос па льготнаму крэдыту для маладой сям’i?

Ларыса Карповiч, в. Коўчыцы, Светлагорскi раён.

— Вядома, ёй лепш самастойна цi праз мужа звярнуцца ў жыллёвы аддзел па месцы жыхарства. Для ўнясення змяненняў у складзе сям’i трэба будзе падрыхтаваць копii дакументаў i iншыя даведкi. Аўтаматычна гэта не робiцца. Для пачатку будаўнiцтва з выкарыстаннем iльготных крэдытаў трэба адшукаць i прафiнансаваць 10 працэнтаў агульнага кошту жылля.

— Сын працуе ў сталiцы, але прапiсаны ў Мiнскiм раёне. Цi магчыма яму стаць у чаргу маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў не па месцы асноўнай прапiскi?

Лiлiя Сяргееўна, в. Волма, Дзяржынскi раён.

— Стаць у чаргу маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў магчыма ў выканкаме таго населенага пункта, дзе ён прапiсаны, або на прадпрыемстве, дзе працуе.

— Растлумачце мне такое паняцце як «жыллё ў заклад». Ад чаго залежыць у гэтым выпадку памер крэдытаў?

Каралёва В., г. Вiцебск.

— Да апошняга часу памер няльготнага жыллёвага крэдыту залежаў ад узроўню заробкаў грамадзян i даходаў паручыцеляў. Сёння ад паручыцеляў магчыма адмовiцца, калi клiент банка мае ўласнае жыллё, якое афармляецца ў заклад. Менавiта ад сабекошту такога ўласнага жылля залежыць i памер жыллёвага крэдыту.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пытаннi чытачоў газеты адказвае начальнiк упраўлення жыллёвага будаўнiцтва Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва Беларусi Уладзiмiр Падвалоцкi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика