21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вiталь Шчэрба: «У Беларусь яшчэ вярнуся»

25.08.2009 21:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Шасцiразовы алiмпiйскi чэмпiён Барселоны-1992 Вiталь Шчэрба збiраўся прыехаць на Новы год у Мiнск раптоўна, каб зрабiць сюрпрыз мацi: проста пазванiць у дзверы i сказаць «Вось i я». Аднак спужаўся, што ў Валянцiны Мiкалаеўны будзе iнфаркт: ён жа даўно жыве ў Амерыцы, а мацi звычайна наведвае адзiн раз у год, калi ў сталiцы адбываецца Кубак Вiталя Шчэрбы па спартыўнай гiмнастыцы. Праўда, сюрпрыз зрабiў-такi. Толькi не Валянцiне Мiкалаеўне, а Музею алiмпiйскай славы НАК РБ: перадаў у яго экспазiцыю свой самы каштоўны трафей — прыз Мiжнароднага алiмпiйскага камiтэта «Джэсi Оўэнса», што атрымаў у 1993-м як самы выдатны спартсмен.




ДАВЕДКА. Вiталь Шчэрба. Нарадзiўся 13 студзеня 1972 года ў Мiнску. Пераможца XXV Алiмпiйскiх гульняў у Барселоне 1992 г. у камандным першынстве, мнагабор’i, практыкаваннях на кольцах, канi, паралельных брусах, у апорным скачку. Чатырохразовы бронзавы прызёр XXVI Алiмпiйскiх гульняў у Атланце у 1996-м у многабор’i, апорным скачку, на паралельных брусах i перакладзiне. Пяцiразовы пераможца i двухразовы сярэбраны прызёр чэмпiяната СССР, двухразовы чэмпiён i трохразовы сярэбраны прызёр Спартакiяды народаў СССР, тройчы выйграваў Гульнi добрай волi. Дванаццацiразовы чэмпiён свету, дзесяцiразовы ўладальнiк «срэбра» першынства свету, чатырохразовы бронзавы прызёр чэмпiянатаў свету. Дзесяцiразовы пераможца Еўропы, пяць разоў станавiўся вiцэ-чэмпiёнам кантынентальнага першынства, двойчы — бронзавым прызёрам, столькi ж атрымлiваў Кубак свету. Уладальнiк прыза МАК «Джэсi Оўэнса».

— Не шкадуеце, што развiталiся з прызам «Джэсi Оўэнса»? — пацiкавiлася ў рэдкага госця падчас яго вiзiту ў Мiнск.

— Не, хоць ён вельмi каштоўны для мяне. Калi я атрымаў гэты прыз, быў адзiным еўрапейцам, хто дасягнуў такiх вынiкаў, не ўзгадваючы ўжо прадстаўнiкоў спартыўнай гiмнастыкi.

— Наколькi цяжка транспарцiравалi свой трафей?

— З Лас-Вегаса везцi яго не прыйшлося, бо кубак знаходзiўся тут, а калi дастаўляў яго ўпершыню, давялося не так лёгка: яго вага — 35 кiлаграмаў. (Гэта нават добра, што прыз не знаходзiўся ў багажы, бо той на момант нашай размовы з Вiталем усё яшчэ ляцеў у Беларусь, а яго ўладальнiк быў вымушаны некалькi дзён хадзiць у адным i тым жа адзеннi, у якiм сеў у самалёт).

— Зараз сочыце за мяжой за развiццём беларускай спартыўнай гiмнастыкi цi з галавой увайшлi ва ўласны бiзнэс?

— Зразумела, сачу. Iмкнуся падтрымлiваць кантакты, асаблiва са старшым трэнерам. Не толькi, калi прыязджаю ў Мiнск, але i падчас тэлефонных размоў. Дарэчы, я вельмi рады за нашага спартсмена Дзянiса Савянкова, якi сёлета заняў трэцяе месца на чэмпiянаце свету. Малайчына! Абавязкова пазваню яму i павiншую. Ведаў Савянкова яшчэ хлапчуком: калi я выступаў, ён якраз быў у маладзёжнай зборнай.

— Што трэба, каб Савянкоў паўтарыў ваш поспех на Алiмпiядзе ў Барселоне?

— Не лiчу сябе вялiкiм, хоць заваяваў шэсць залатых алiмпiйскiх узнагарод. Каб дасягнуць такога поспеху, трэба проста разам з удачай апынуцца ў патрэбны час у пэўным месцы. Магчыма, быў бы нехта iншы тады замест мяне, i вынiк аказаўся б не горшым.

— Ваша дачка таксама зацiкавiлася гiмнастыкай...

— Яна ўжо не займаецца спортам. Прычына? Не вельмi паважлiва ставiлася да сваiх трэнераў, бо бацька — гаспадар гiмнастычнай школы, таму Хрысцiна вырашыла, што яна прынцэса, а я такiх рэчаў не вiтаю.

— Вы дасягнулi поспеху не толькi на спартыўнай арэне, але i ў бiзнэсе. У чым сакрэт?

— Трэба проста ведаць правiльных людзей i мець невялiкае бiзнэсаўскае нахабства.

— Зараз вы жывяце ў iгорным Лас-Вегасе, а як ставiцеся да казiно?

— Iгорны бiзнэс — гэта для турыстаў. Магчыма, яшчэ для сталых людзей, якiя ўжо адпачываюць. Мне такое баўленне часу не патрэбна, бо гэта не спосаб зарабiць грошы, а хутчэй iх растрацiць. Хто ў Лас-Вегасе жыве i працуе, у казiно не iграе.

— Кажуць, што з узростам становiцца ўсё цяжэй знаходзiць сяброў. А цi складана гэта рабiць у Амерыцы?

— У мяне ўсе сябры (некаторыя звязаныя са спортам, хтосьцi з майго класа) зараз там. Забраў iх з сабою, калi пераязджаў. На жаль, мы не можам вельмi часта бачыцца, як бы моцна гэтага не хацелася, бо стома пасля працы не спрыяе зносiнам. Калi ўсёй кампанiяй сустракаемся адзiн-два разы ў год — ужо добра.

— За акiянам вас цягне ў Беларусь?

— Зразумела! Я абавязкова сюды вярнуся. Як бы пра мяне дрэнна нi гаварылi, надыдзе час, i я вазьму беларускi спорт у свае рукi i зраблю ўсё для яго развiцця.

Калабок на перакладзiне

У час перадачы прыза «Джэсi Оўэнса» ў НАК РБ таксама прысутнiчала мацi трыумфатара Барселоны Валянцiна Мiкалаеўна. Менавiта яна стала iнiцыятарам аддаць трафей у Музей алiмпiйскай славы НАК РБ.

— На самай справе я не казала яму падарыць менавiта гэты прыз, — прызналася жанчына. — Проста спытала, якiя ўзнагароды яму не шкада i адначасова не сорамна прадаставiць НАК, каб у Беларусi заставаўся напамiн аб перамогах сына. Вiталь прапанаваў кубак «Джэсi Оўэнса». «Няўжо яго?» — у мяне сцiснулася сэрца, бо гэта рэч мне нагадвала аб сыне i яго дасягненнях. Вiталь жа мяне запэўнiў, што будзе лепш, калi на прыз людзi паглядзяць, чым ён без справы будзе стаяць на палiцы. Тады замест шкадавання я яшчэ раз адчула гонар за сына.

— Вы наогул як былая спартсменка адчувалi, што тады ў 1992-м Вiталь прывязе шэсць залатых узнагарод?

— Памятаю, як мы стаялi на балкончыку i ён казаў: «Усё, заўтра еду, а прывязу тры «золаты». Я на гэта адказала: «Радуйся, што наогул трапiў на Алiмпiяду. Хоць адзiн медаль заваюй». А ён цвёрда заявiў: «Я сказаў тры — значыць тры». Потым глядзела па тэлевiзары, як сын «штампаваў» i «штампаваў» «золата». Нават падумалася, што мне гэта снiцца. Напэўна, яму тады дапамагла рука Госпада цi анёл-ахоўнiк, бо Вiталь так лёгка ўсё выконваў. Я не магла спакойна сачыць за iм: то сяду на канапу, то на падлогу, то наогул вочы заплюшчу. Спадзявалася на поспех сына, але як мацi вельмi хвалявалася. У рэшце рэшт вырашыла паставiць на вiдэазапiс i закрыць вушы. Потым адкрываю iх i чую апладысменты. Значыць, зрабiў, думаю, усё правiльна, i пачала смакаваць яго выступленнi па «вiдаку».

— Чаму Вiталь не пайшоў па вашых кроках у акрабатыку?

— Ён сапраўды нарадзiўся спартсменам. Не шасцiразовым алiмпiйскiм чэмпiёнам, канешне, але вельмi актыўным i кемлiвым. Калi сыну было паўгода, ставiла яго на рукi i выконвала розныя акрабатычныя падтрымкi, падкiдвала, круцiла, а ў Вiталя гэта выклiкала дзiкае захапленне. На гiмнастыку ж прывяла дзiця выпадкова: гулялi неяк непадалёку ад «Працоўных рэзерваў», i раптам мне захацелася пагутарыць з сяброўкамi-акрабаткамi. Зайшлi, а там таксама трэнiравалiся гiмнасты. Адзiн са знаёмых i прапанаваў аддаць сына ў гэты вiд спорту. Я здзiвiлася: «Навошта? Я ж i муж акрабаты. Калi ў спорт, дык у акрабатыку!» Тут падышоў трэнер Леанiд Выдрыцкi, якi якраз набiраў малых на спартыўную гiмнастыку, i «забракаваў» сына: «Не падыдзе, бо маленькi i тоўсты, быццам калабок». Мяне закранула славалюбства, пачала абараняць Вiталя. Аднак ён i сам мог даказаць, што i калабок шмат чаго можа: падцягнуўся звыш дзесяцi разоў на перакладзiне i такiм чынам стаў трэнiравацца.

— Затое жонка вашага сына акрабатка...

— У нас сям’я ў гэтым сэнсе вельмi цiкавая: мы з мужам — акрабаты, ён беларус, я — украiнка, а жонка сына Iра — мая зямлячка i акрабатка. Толькi я з Кiева, а яна з Вiннiцы. Унучка таксама пайшла ў мяне. Калi прыязджаю да Хрысцiны, мы займаемся толькi спортам — сальта, шпагат, трукi. Мяне часам папракаюць за гэтыя бабулiны штучкi, але кажу, што Хрысцiна — мая кроў, уся пайшла ў бабулю Валю.

— Пераехаць да сына ў Лас-Вегас не плануеце?

— Ён мяне запрашае да сябе, але застацца тут, побач з бацькамi, — маё крэда, абавязак. Я проста так выхавана i малю бога, каб iх жыццё працягвалася як мага болей: iм зараз ужо па 88 гадоў. Мне падаецца, пакуль я побач з бацькамi ў Беларусi, яны будуць жыць.

— Дзякуй за гутарку!

Размаўляла Iрына ПРЫМАК.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шасцiразовы алiмпiйскi чэмпiён Барселоны-1992 Вiталь Шчэрба збiраўся прыехаць на Новы год у Мiнск раптоўна, каб зрабiць сюрпрыз мацi: проста пазванiць
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика