Юныя таленты Мiншчыны з’яўляюцца пад Новы год
Дзмiтрый АЛЬФЕР
«Юныя таленты Мiншчыны» — кнiга з такой назвай выйшла ў свет напярэдаднi Новага года. Выданне надрукавана па iнiцыятыве Мiнскага аблвыканкама i расказвае аб адоранай моладзi Мiншчыны.
Непасрэдных герояў кнiгi вiншавалi падчас правядзення ў Салiгорску абласной навагодняй ёлкi. Пасля ўрачыстага шэсця Дзядоў Марозаў i Снягурак, святочнага прадстаўлення на цэнтральнай плошчы горада госцi свята былi запрошаны на тэатралiзаванае прадстаўленне «Там, дзе нараджаецца Снягурка». 120 запрошаных гасцей — юныя таленты вобласцi, сiроты, дзецi-iнвалiды — былi надзвычай уражаныя цiкавым вiдовiшчам. Напрыканцы перад моладдзю выступiў першы намеснiк старшынi Мiнскага аблвыканкама Леанiд Крупец з пажаданнямi далейшых творчых поспехаў i шчырымi словамi вiншавання са святам. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Юныя таленты Мiншчыны» — кнiга з такой назвай выйшла ў свет напярэдаднi Новага года |
|