«Алмаз» — гэта клас!
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Антытэрарыстычнаму спецпадраздзяленню МУС Беларусi «Алмаз» днямi споўнiлася 15 гадоў.
Як паведамiў начальнiк упраўлення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў Мiнiстэрства ўнутраных спраў Генадзь Клепча, першапачаткова гэтае спецпадраздзяленне было створана для спынення групавых парушэнняў парадку ў месцах пазбаўлення волi. Аднак ужо восенню 1994 года сфера дзейнасцi «Алмаза» выйшла далёка за межы тэрыторыi, агароджанай калючым дротам. Айчынная мафiя набiрала моц. Для таго, каб эфектыўна ёй процiстаяць, патрэбны былi добра падрыхтаваныя i экiпiраваныя байцы. Менавiта на «Алмаз», якi, дарэчы, 12 гадоў таму трапiў у падпарадкаванне непасрэдна мiнiстру ўнутраных спраў, i ўсклалi задачы не толькi па затрыманню ўзброеных i вельмi небяспечных крымiнальнiкаў, але i па вызваленню заложнiкаў, папярэджанню тэрактаў, а таксама забеспячэнню бяспекi вышэйшых службовых асоб дзяржавы, членаў замежных дэлегацый, суддзяў, кiраўнiкоў праваахоўных i кантралюючых органаў. Усяго за час iснавання падраздзялення яго супрацоўнiкi прыкладна 6400 разоў выконвалi баявыя задачы, правялi больш за 4100 аперацый i спецыяльных мерапрыемстваў, падчас якiх канфiскавана 464 адзiнкi зброi, 24.300 боепрыпасаў, каля тоны выбуховых рэчываў i 185 кiлаграмаў наркотыкаў. Менавiта «алмазаўцы» папярэдзiлi каля 100 тэрарыстычных актаў i абясшкодзiлi 41 выбуховае прыстасаванне. Байцы спецпадраздзялення вызвалiлi 106 заложнiкаў, затрымалi больш як 4500 небяспечных злачынцаў. Па працы — i пашана. Асабовы састаў «Алмаза» павiншаваў у тэлеграме прэзiдэнт краiны Аляксандр Лукашэнка. А ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды юбiлею спецпадраздзялення прыняў удзел мiнiстр унутраных спраў Уладзiмiр Навумаў, якi, дарэчы, калiсьцi сам непасрэдна ўзначальваў «Алмаз».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Антытэрарыстычнаму спецпадраздзяленню МУС Беларусi «Алмаз» днямi споўнiлася 15 гадоў |
|