Супраць лому ёсць прыёмы
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Беларускiя пагранiчнiкi сумесна з расiйскiмi калегамi правялi спецыяльную аперацыю «Бар’ер».
Як паведамiлi «Звяздзе» ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага камiтэта пагранiчных войскаў Беларусi, галоўнай мэтай гэтай маштабнай акцыi было спыненне незаконнага перамяшчэння тавараў падакцызнай групы: цыгарэт i спiртных напояў. У вынiку памежнiкi канфiскавалi больш як 14 тысяч пачак «немаркiраваных» цыгарэт. Але як сведчаць вынiкi спецаперацыi, кантрабандысты незаконна ўвозяць i iншыя тавары i прадукты харчавання. Напрыклад, толькi за адзiн дзень памежнiкi затрымалi каля 25 тон лому чорнага металу, якi кантрабандысты спрабавалi вывезцi з Беларусi. Беларускiя вартавыя мяжы таксама затрымалi цэлую «фуру» кантрабандных кальмараў агульнай вагой амаль 3 тоны, 7 тон корму для катоў i сабак, 1,5 тоны курыных паўфабрыкатаў, а таксама больш як 100 iмпартных тэлевiзараў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускiя пагранiчнiкi сумесна з расiйскiмi калегамi правялi спецыяльную аперацыю «Бар’ер»
|
|