Расii i Украiне ўдалося «затушыць» газавы канфлiкт
Пазiцыйная газавая «вайна» памiж расiйскiм «Газпрамам» i ўкраiнскiм «Нафтагазам» скончылася... узаемнай перамогай. Прынамсi, такая выснова вынiкае з сенсацыйнай заявы кiраўнiкоў гэтых кампанiй: Расiя будзе прадаваць газ па 230 долараў, а Украiна — набываць па 95...
Парадокс растлумачылi пасля прэс-канферэнцыi. Газавая спрэчка ўрэгулявана дзякуючы абранню пасрэднiкам кампанii Rosukrenergo (сумеснае прадпрыемства «ГазпрамБанка» i «Райффайзенбанка»), праз якую цяпер Украiна будзе закупляць газ па цане 95 долараў за тысячу кубаметраў, не адрознiваючы расiйскi, туркменскi i казахстанскi газ, заявiў кiраўнiк «Нафтагаза» Аляксей Iўчанка. Гэта апошняя цана, якую дазволiў плацiць сваiм перамоўшчыкам прэзiдэнт Украiны Вiктар Юшчанка. У сваю чаргу кiраўнiк «Газпрама» абвясцiў, што бакi заключылi кантракт на 5 гадоў, i згодна з iм расiйскi газ для Украiны будзе каштаваць 230 долараў за тысячу кубаметраў. Купляць яго будзе Rosukrenergo, каб потым прадаць па 95 долараў Украiне. Рознiца ў цане будзе кампенсавана за кошт уключэння ў баланс Rosukrenergo газа туркменскага, узбекскага i казахстанскага паходжання. Азiяцкi газ абыдзецца значна танней — 55—65 долараў за тысячу кубаметраў, i калi ў продажы Rosukrenergo яму будзе належаць большая частка, то пасрэднiк будзе працаваць з прыбыткам. Бакi дамовiлiся i пра кошт транзiту расiйскага газу па Украiне — стаўка складзе 1,6 долара за 100 кiламетраў. Пры гэтым сiметрычнай будзе i цана транзiту цэнтральнаазiяцкага газу для Украiны па тэрыторыi Расii. Цяпер пытаннi аб цане газу i цане транзiту памiж сабой не звязаны. Украiна будзе плацiць грашыма за газ, а Расiя — за транзiт. Старшыня «Газпрама» таксама выказаў упэўненасць, што «дасягнутыя дамоўленасцi забяспечваюць дадатковыя гарантыi бяспекi экспарту газу ў Еўропу i служаць добрай асновай для развiцця супрацоўнiцтва памiж Расiяй i Украiнай у газавай сферы на рынкавых прынцыпах». У IНДАНЕЗII 200 ЧАЛАВЕК ПАХАВАНЫ ПАД АПОЎЗНЕМ У вынiку працяглых трапiчных лiўняў магутны апоўзень сышоў з гор на iнданезiйскую вёску i жыўцом пахаваў больш за 200 чалавек. Трагедыя адбылася ўчора ранiцай, калi большасць жыхароў невялiкай вёскi Сiджэрук, размешчанай у цэнтральнай частцы вострава Ява, яшчэ спалi цi здзяйснялi ранiшнiя малiтвы. Пад шматметровым слоем бруда-каменнай масы апынулiся практычна ўсе дамы. За апошнiя днi праліўныя дажджы выклiкалi ў гэтым рэгiёне маштабныя паводкi. Дзесяткi чалавек загiнулi, тысячы засталiся без даху над галавой.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пазiцыйная газавая «вайна» памiж расiйскiм «Газпрамам» i ўкраiнскiм «Нафтагазам» скончылася... узаемнай перамогай
|
|